Районный исполнительный комитет, Миорский районный Совет депутатов. Сайт www.miory.vitebsk-region.gov.by. регистрационное свидетельство № 956. Издано 6 января 2010 года Министерством информации Республики Беларусь
Официально: 27 августа в Миорах пройдет профсоюзный правовой прием граждан
Официально: На Миорщине стартовала благотворительная акция «Соберем портфель вместе»
Социальный вектор: Минобразования определило тему первого урока в новом учебном году
Официально: Анатолий Сивко проинспектировал ход уборочной кампании в Миорском районе
Официально: Мониторинг цен и ассортимента: депутат Анатолий Сивко посетил автомагазин
У школьныя гады Таццяна ШАДУРСКАЯ марыла стаць філолагам. Добра вучылася і пісала сачыненні ў вершах. На жаль, у шматдзетнай сям’і, дзе была старэйшай дачкой, не было магчымасці адправіць яе вучыцца. З дзяцінства дапамагала маці на ферме, з часам і сама стала аператарам машыннага даення. У ліку перадавых работнікаў ААТ «Узмёнскі край». Але сваю мару – стаць філолагам – не пакідае.
На пытанне, адкуль родам, Таццяна Шадурская з усмешкай адказвае:
– Можна лічыць, што ўжо мясцовая. Нарадзілася ў Загор’і Дворнасельскага сельсавета. Пераехалі з сям’ёй сюды ў 1989-м, праз год пайшла ў школу. Перыяд быў цяжкі, перабудова. З пятага класа замест практыкі я ўсё лета працавала ў гаспадарцы побач з маці-даяркай. Тата быў трактарыстам. Зарабляла грошы, каб бацькам дапамагчы сабраць нас, дзяцей, у школу. Затое на лінейцы мне заўсёды ад калгаса ўручалі падарункі: кнігі, парасон, магнітафон. Яшчэ і заробак атрымлівала. Калгаснікам грошы затрымлівалі, а мне выплачвалі своечасова як непаўналетняй. З мамай куплялі братам сшыткі і ручкі, мне якую-небудзь абноўку.
Для стараннай вучаніцы першага верасня было асаблівым святам. Прагна прачытвала адну за другой кнігі. Уважліва слухала настаўніцу і ўяўляла, што сама калісьці стане педагогам. Прахо- дзіла курсы па ўніверсітэцкай праграме. На жаль, не збылося. Пашкадаваўшы бацькоў, якія цяжка працавалі, засталася ў вёсцы і пайшла даіць кароў.
З міёрскім краем звязана ўсё яе свядомае жыццё. Са школы ідзе побач па жыцці з мужам-аднакласнікам Дзмітрыем. Жывуць у Даўгінаве. У Загор’і засталіся маці і бабуля Таццяны Аляксееўны. Атрымаўшы адукацыю, вярнуліся ў родныя мясціны дзеці. Насця працуе выхавацелем у новым садку ў Міёрах, Саша заняты на металапракатным заводзе.
– Сельская праца нялёгкая, таму нацэльвала дзяцей на старанную вучобу. Між тым і тут можна працаваць і зарабляць. Галоўнае – жаданне і любоў да справы, якой займаешся. Колькі б ні асвоілі прафесій, у жыцці ўсё спатрэбіцца, – лічыць суразмоўніца.
Нягледзячы на цяжкасці, любіць сваю работу. Абслугоўвае 100 галоў – у два разы больш, чым калегі. Між тым дойку заканчваюць разам. Як ранішняя, так і вячэрняя займаюць па чатыры – пяць гадзін. Падаіць кароў, напаіць цялятак, вымыць посуд, прыбраць рабочае месца, раздаць камбікармы. Адпачываць некалі. Нават у паўнацэнны водпуск Таццяна Аляксееўна сабе хадзіць не дазваляе – нікому не давярае сваіх любімых гадаванцаў. І жывёла аддзячвае гаспадыні высокімі надоямі. Летам дасягнула рэкордных для сябе паказчыкаў – 1,5 тоны. Дапамагае трымаць кароў у добрым здароўі галоўны ветурач.
Вялікую падтрымку адчувае ад кіраўніцтва гаспадаркі. Трымаюць з мужам бычкоў, раней на падворку гадаваліся яшчэ карова і свінні. Вельмі дарэчы была дапамога ў нарыхтоўцы сена і апрацоўцы агародаў.
Пасля рабочай змены сяльчанка спраўляецца і з хатнімі клопатамі. Падстаўляе плячо і там, і там, муж. Ён заняты жывёлаводам. Дапамагаюць дзеці.
– Здзіўляецеся, як усё паспяваю? Прывыкла. Трэба дзень абавязкова планаваць, – заўважае гаспадыня. – Усюды бягом ды бягом. А з іншага боку, я ж не адна так працую. Мне здаецца, у вёсцы ўсе так жывуць.
Далёкіх планаў сям’я Шадурскіх не будуе. Мараць купіць дом паблізу ад райцэнтра, каб па-ранейшаму трымаць падсобную гаспадарку і разам з тым карыстацца даступнымі гараджанам зручнасцямі. Па-ранейшаму Таццяна Аляксееўна марыць стаць філолагам, але крыху асцерагаецца кардынальна ўсё памяняць. Жыццё пакажа. Спыняе і той факт, што яе працу цэняць і добра аплачваюць.
Як і ў дзяцінстве, сябруе з кнігамі, якія часта дораць дзеці. Слухае музыку, але не падзяляе погляды на яе з сынам і дачкой. У песнях перш за ўсё звяртае ўвагу на сэнс радкоў. Глядзіць навіны па тэлебачанні і перажывае, што адбываецца ў свеце. Галоўнае – каб паўсюль панаваў мір.
Алена Вароніна.
Фота аўтара.
Официальный сайт районной газеты" Миорские новости «©2010-2026 "mijory.by". Все права защищены. Индекс 63971. Перепечатка материалов разрешается только с указанием обратной ссылки на источник материала; фотоматериалов-только с официального разрешения. Редакция публикует материалы в порядке обсуждения, не разделяя точку зрения автора. Авторы отвечают за подбор и достоверность фактов
Наш сайт использует файлы cookie, в том числе сервисов веб-аналитики, чтобы улучшать работу сайта и делать его удобнее. Продолжая пользоваться сайтом, вы соглашаетесь на обработку персональных данных при помощи cookie-файлов. Подробнее в Политике обработки персональных данных и Информации об используемых файлах куки.