27 Марта 2026

Посевная кампания на Миорщине: первыми начали в филиале "Повятье"

gazeta
  • 64066


Пасяўная кампанія на Міёршчыне набірае абароты. Па інфармацыі ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама, падрыхтоўкай глебы, пратраўліваннем насення, падкормкай азімых збожжавых і рапсу займаюцца ўсе гаспадаркі. Гатоўнасць тэхнікі – як энерганасычаных трактараў, так і прычапных пасяўных агрэгатаў, – амаль стопрацэнтная. Падставяць плячо аграрыям прадпрыемствы і арганізацыі раёна, у першую чаргу механізатарскімі кадрамі. Пакуль палі пераўвільготнены, заехаць на іх не паўсюль магчыма. Сеяць зернебабовыя першымі пачалі ў філіяле «Павяцце». 

Сеяць яравыя культуры ў філіяле «Павяцце» пачалі з урочышча Чамяры. Гэта адно з самых высокіх месцаў, дзе глеба ўжо падсушаная. Поле займае 33 гектары. Тут і засталі галоўнага агранома Вольгу Ганчарову разам з механізатарамі Васілём Параднем і Міхаілам Мілашэвічам (фота на 1-й стар). Завяршылі сяўбу і збіраліся пераязджаць на іншы ўчастак.

Абодва механізатары ўпершыню заняты на пасяўной у гэтай гаспадарцы – перайшлі з былога ААТ «Мерыца». Міхаіл Ігаравіч падвозіць насенне, Васіль Леанідавіч загортвае зярняткі ў глебу. Справіліся з полем за тры дні з улікам таго, што шырыня сеялкі ўсяго чатыры метры. Шасцімятровая ўжо праз некалькі дзён таксама будзе ў рабоце.

– Летась прыступілі да сяўбы 2 красавіка, а сёлета першую спробу зрабілі 22 сакавіка. Можа і ранавата, аднак ёсць такія ўчасткі, як гэтае поле, якія ўжо гатовы. Паспрабавалі і не прагадалі, – ацэньвае сітуацыю галоўны аграном. – Будзем і далей лавіць спрыяльнае надвор’е і падбіраць участкі, дзе сушэй.

Пад яравую сяўбу плануецца заняць 987 гектараў з улікам кукурузы на зерне. 550 га кукурузы пойдзе на сілас, на 227 га размесцяцца адналетнікі, на 206 га – рапс. Планы маштабныя, аднак значную работу правялі і восенню: азімая сяўба ахапіла 1 120 га збожжавых і 255 га рапсу.

– Час пакажа. Мяркую, гэта будзе цікавы вопыт, – мае на ўвазе раннія тэрміны пачатку сяўбы Вольга Ганчарова. – Маем сваё насенне, завозім эліту. Яравая пшаніца дае найлепшую ўраджайнасць на землях былой «Мерыцы», дзе пераважае гліністая глеба. Павяцкія мясціны больш спрыяльныя для ячменю і азімай пшаніцы. Усе культуры падбіраем з улікам зямель.


Ва ўрочышчы «Пасёлак» шчыруюць Юрый Барэйка і Аляксандр Мяніцкі з культыватарамі. Спыняемся ля Юрыя Сямёнавіча. З усмешкай заўважае: настрой бадзёры, а вось глеба яшчэ сыраватая, таму і буксуе тэхніка. Поле плошчай у 28 гектараў ён адольвае за дзень – паўтара.

З плугамі заняты на іншым полі Андрэй Драба і Аляксандр Ломаш. Падкормлівае азімыя Леанід Ганчароў. Гэта касцяк, на якім трымаецца ўся пасяўная кампанія. Не лічацца мужчыны з асабістым часам.

– Усе разумеюць, што акрамя нас ніхто не зробіць. На дапамогу не разлічваем, – заўважае галоўны аграном. – Нам хапіла мінулага экстрэмальнага года, калі ўзнікалі праблемы з доглядавымі работамі, немагчыма было заехаць на поле. Спадзяёмся, што гэты будзе больш спакойны.

Працоўны стаж Вольгі Ганчаровай усяго два гады. Самаўдасканальваецца ў прафесіі: чытае спецыяльную літаратуру, вывучае артыкулы і эксперыменты, якія праводзяць навуковыя інстытуты. Укараняе іх вопыт у сельгасвытворчасць. Летась сталі прымяняць для рапсу борныя падкормкі і атрымалі добры ўраджай. Сёлета таксама дзейнічае па сітуацыі. Ідзе працэс пераабсталявання самаходнага апарату «Дзвіна», каб магчыма было ўносіць не толькі вадкія, але і сыпучыя ўгнаенні. Бітва за ўраджай пачалася, і ў ёй няма месца доўгім развагам. Перамагае той, хто прымае смелыя рашэнні. 

Алена ВАРОНІНА.
Фотаматэрыял аўтара.
← Предыдущая

Семинар по кормозаготовке прошел в аг. Повятье

Назад к списку
Следующая →

Вспашка под лен идет на Миорщине

[[!if? &subject=`[[!is_amp]]` &operator=`==` &operand=`0` &then=` `]]