27 Мая 2025

"Достойные люди работают в сельхозпроизводстве" - так считает директор КУП Язно "Ирина Попел

gazeta
  • 521

Годныя людзі працуюць у сельгасвытворчасці. Дзякуючы ім падымаецца прэстыж сельскагаспадарчых прафесій. Так лічыць дырэктар КУП «Язна» Ірына Папёл. Па яе словах, у гаспадарцы склаўся моцны касцяк механізатараў, якія справяцца з любой пастаўленай задачай. У ліку такіх незаменных работнікаў Віктар Шыман.

Сельгаспрадпрыемства неаднаразова зведвала рэарганізацыі, узгадвае дырэктар Ірына Папёл. У яго складзе чатыры былыя гаспадаркі раёна. 

– Пасеялі 250 гектараў ранніх яравых культур, і ўсё гэта – справа рук механізатара Віктара Шымана, які быў заняты на МТЗ-3022 з пасяўным агрэгатам АПП-6А, – расказвае Ірына Леадораўна. – Дарэчы, ён – бяззменны лідар усіх уборачных кампаній, найлепшы камбайнер у гаспадарцы.

Віктар Генадзьевіч удакладняе: за амаль сорак гадоў працоўнага стажу толькі два разы не ўваходзіў у лік пераможцаў на жніве. І на тое былі аб’ектыўныя прычыны – здараліся паломкі ў ДОНа, з якімі не атрымалася хутка справіцца. А ўвогуле давялося папрацаваць на рознай тэхніцы. Хлапчуком дапамагаў бацькам нарыхтоўваць сена на коннай грабілцы, а ўжо ў трынаццаць гадоў стаў памочнікам камбайнера. Асвоіў усю лінейку айчыннай збожжаўборачнай тэхнікі.

Ён з тых, пра каго кажуць «дзе нарадзіўся, там і спатрэбіўся». У працоўнай кніжцы шмат запісаў, аднак толькі адно месца работы – роднае Язна. Незалежна ад таго, як называлася гаспадарка.

 Летась Віктара Шымана праводзілі на льготную пенсію, аднак дома сядзець не гатовы. У сельгаспрадпрыемстве ўсяго сем механізатараў, за якімі замацаваны трынаццаць трактараў. Дапамагае ім з рамонтам у якасці слесара.

– Работы і дома хапае, – сведчыць Віктар Генадзьевіч. – Але я прывязаны да зямлі. Нібы і стамляюся, ды працаваць цікава.

 Умелы слесар справіцца з любой работай. Сёлета дзякуючы яго рацыяналізатарскім здольнасцям гаспадарка сэканоміла значныя сродкі. За два тыдні пераабсталяваў вузлы і паставіў на трактар рухавік ад КЗР.

– Прыемна працаваць з дасведчанымі людзьмі. Калі б гэтым займаліся спецыялісты старонніх арганізацый, то мы б заплацілі звыш 20 тысяч рублёў, а так выдаткавалі каля 1,5 тысячы, плюс аплата па дагаворы падраду. А як інакш?! Старанную працу трэба заахвочваць. У любым выпадку засталіся ў добрым плюсе, – запэўнівае дырэктар і дадае, што Віктар Шыман падае прыклад не толькі ў рабоце. Ён мае актыўную жыццёвую пазіцыю, надзейны таварыш і вопытны настаўнік для маладзейшых калег.

Сярод тых, на каго таксама можна заўсёды разлічваць, адказны і добрасумленны механізатар Валерый Яноўскі. Зімой грузіць кармы і абслугоўвае з кормараздатчыкам тры фермы. Вясной уносіць угнаенні пад сяўбу, а летам загружае збожжа, працуе на сушылцы. Не лічыцца з асабістым часам. Яго «Амкадору» васямнаццаць гадоў, але ў добрых руках тэрмін службы тэхнікі значна падаўжаецца.

 З кагорты сціплых сельскіх працаўнікоў ураджэнец Язненшчыны Віталь Філіповіч. У яго падпарадкаванні МТЗ-82 і кормараздатчык «Гаспадар», таксама ў добрым тэхнічным стане.

Алена Вароніна.
Фотаматэрыял Казіміра Блажэвіча і з архіва рэдакцыі.

← Предыдущая

Лидеров соревнований в период проведения весенне-полевых работ почтили на Миорщине

Назад к списку
Следующая →

Доска почета Миорщины: лучшие на заготовке кормов на 14 июля

[[!if? &subject=`[[!is_amp]]` &operator=`==` &operand=`0` &then=` `]]