17 Августа 2025

Госконтроль: Уборочная под контролем

gazeta
  • 764

 Падчас кантрольных мерапрыемстваў у ліпені – жніўні вывучана становішча спраў у 31 сельгасарганізацыі 11 раёнаў: Бешанковіцкага, Верхнядзвінскага, Глыбоцкага, Дубровенскага, Лепельскага, Лёзненскага, Міёрскага, Аршанскага, Ушацкага, Чашніцкага, Шумілінскага.

 Выяўлена каля 60 парушэнняў і недахопаў. У іх ліку недастатковая гатоўнасць тэхнікі, неабходнай для ўборкі ўраджаю, скажэнне аператыўнай справаздачнасці пра яе гатоўнасць, непраходжанне збожжаўборачнымі камбайнамі дзяржтэхагляду.

Не ва ўсіх гаспадарках прымаюцца меры па забеспячэнні эфектыўнага выкарыстання сельгастэхнікі і належнай арганізацыі работ з улікам надвор’я.

Устаноўлены факты прастою збожжаўборачных камбайнаў на палях з поўнымі бункерамі ў чаканні выгрузкі. Не забяспечваецца абсталяванне транспарта на адвозцы зерня покрыўным матэрыялам. Мае месца несвое- часовая падрыхтоўка збожжасушыльных комплексаў. Указаныя факты ўстаноўлены ў сельгасарганізацыях Бешанковіцкага, Лёзненскага і Міёрскага раёнаў.

← Предыдущая

Семинар по кормозаготовке прошел в аг. Повятье

Назад к списку
Следующая →

В Миорском районе наблюдается устойчивая тенденция сокращения общего количества поголовья крупного рогатого скота, включая молочное стадо

[[!if? &subject=`[[!is_amp]]` &operator=`==` &operand=`0` &then=` `]]