17 Мая 2023

Для Сяргея Міхайлава з Миёршчыны пасяўная кампанія – 2023 пятая

gazeta
  • 657

 Чырвоны трактар «Беларус» з шыроказахопнай нямецкай сеялкай «Амазон» на полі паблізу вёскі Новыя Крукі лёгка заўважаем з трасы. Механізатар ААТ «Чэрасы» Сяргей МІХАЙЛАЎ сее кукурузу. Зварочваем на поле пацікавіцца, як ідуць справы.

– ПЛОШЧА ГЭТАГА ПОЛЯ 110 ГЕКТАРАЎ, ТУТ ХВІЛІН НА ДЗЕСЯЦЬ РАБОТЫ ЗАСТАЛОСЯ. Затым пераеду ў Пацеенкі, – расказвае механізатар, спусціўшыся з кабіны. – На сяўбе кукурузы адзін заняты. Да гэтага зерневыя сеяў.

Пасяўная кампанія – 2023 для Сяргея Міхайлава пятая. Прывык да таго, што ў гэты перыяд выхадныя магчымы толькі пры неспрыяльным надвор’і, а рабочы дзень доўжыцца да позняга вечара.

– ДА ВАСЬМІ РАНІЦЫ, ЯК ПРАВІЛА, ВЫЯЗ- ДЖАЮ Ў ПОЛЕ. Сёння паломка здарылася, таму пачаў сеяць пазней. Дадому ў дзевяць вечара, – усміхаецца суразмоўнік. – Завяршыцца сяўба, выеду ў поле з прэсам.

 У кабіне трактара ўстаноўлены камп’ютар, які адсочвае працэс севу. Сеялка абсталявана спецыяльнымі датчыкамі, што падлічваюць кожнае зярнятка.

– На гектар высяваецца 110 тысяч зярнятак, праз кожныя 12 сантыметраў яны кладуцца ў зямлю, – прыводзіць лічбы механізатар.
НА ДОЎГІЯ РАЗМОВЫ Ў СЕЛЬСКАГА ПРАЦАЎНІКА ЧАСУ НЯМА. У перыяд пасяўной хвілінамі, нібы зярняткамі, не раскідваюцца. Зноў сядае ў кабіну і скіроўваецца па простым і важным маршруце. Сеялка пакідае за сабой доўгія радочкі, якія азначаюць, што зярняткі трапілі ў глебу.

У ТЭМУ

Як расказаў старшыня ААТ «Чэрасы» Алег Януковіч, сеяць кукурузу ў гаспадарцы пачалі 13 мая. Пад каралеву палёў адведзена 450 гектараў. Завяршыць работы плануюць да 20 мая.

Кацярына РЫНКЕВІЧ.
Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

← Предыдущая

Человек дела: как миорчанин Сергей Михайлов готовит почву к будущему урожаю

Назад к списку
Следующая →

Природа берёт своё

[[!if? &subject=`[[!is_amp]]` &operator=`==` &operand=`0` &then=` `]]