Районный исполнительный комитет, Миорский районный Совет депутатов. Сайт www.miory.vitebsk-region.gov.by. регистрационное свидетельство № 956. Издано 6 января 2010 года Министерством информации Республики Беларусь
Культура: В Витебске стартует XXXV Международный фестиваль искусств «Славянский базар»
Дожинки: «Зал бокса Миорам просто необходим»
Официально: В Миорском районе 16 июля пройдет Единый день информирования
Спорт: «Миоры» рвут тишину победой
Спорт: 36 триатлетов из Витебской области примут участие в Международном Минском триатлоне 2026
Каля 600 прадстаўніц сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці з усіх рэгіёнаў краіны сабраў IV Рэспубліканскі форум працаўніц сяла ў Мінску. Сярод іх прыкладна 100 жанчын прадстаўлялі Віцебшчыну. Падзяліліся ўражаннямі работніцы ААТ «Туркова» Вера Касцевіч і Жанна Падкладнёва.
Форум арганізуе Беларускі саюз жанчын пры ўдзеле Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання, а таксама Беларускага прафсаюза работнікаў АПК. Маштабнае знакавае мерапрыемства штогод праходзіць напярэдадні Дня работнікаў сельскай гаспадаркі і дэманструе актыўную ролю жанчын у развіцці сельскай гаспадаркі і эканомікі краіны, служыць пляцоўкай для стасункаў і наладжавання супрацоўніцтва.
Урачыстае адкрыццё адбылося ў Вялікім тэатры оперы і балета, дзе атрымалі ўзнагароды і віншаванні, паглядзелі пастаноўку «Бахчысарайскі фантан». Пабылі на экскурсіі ў Музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны і наведалі славутасці сталіцы.
У ліку ўдзельніц аператар машыннага даення ААТ «Туркова» Вера Касцевіч. У сельскай гаспадарцы яна занята восьмы год, пераехала з Расіі і асвойвала новую для сябе прафесію. Працуе на ферме «Цімошкава». Надой за дзесяць месяцаў у яе групе дасягнуў 2 740 кілаграмаў на карову, валавы склаў 13 тон. Удзячна арганізатарам мерапрыемства за цікавую і насычаную праграму, а кіраўніцтву раёна і гаспадаркі – за магчымасць удзельнічаць у мерапрыемстве.
– Спадабалася ўсё! – усклікае Вера Анатольеўна. – Я ўпершыню пабывала ў тэатры, у Мінску. Тут усё інакш, канешне ж. Вельмі прыгожа! А тэатр – гэта ўвогуле асаблівая, урачыстая падзея. Сукенку доўга выбірала, каб прыгожай пайсці на балет.
Упершыню пабывала на балеце і ў Музеі гісторыі Вялікай Айчыннай Жанна Падкладнёва. Заўважае, што адпачыць ад паўсядзённых спраў атрымліваецца не так часта, хаця ў вольны час разам з сям’ёй любіць падарожнічаць. Далёка вандраваць не атрымліваецца, таму ў ліку апошніх маршрутаў Сафійскі сабор у Полацку і храмы ў аграгарадку Чарневічы Глыбоцкага раёна.
Усё жыццё Жанны Серафімаўны звязана з родным Турковам. Тут нарадзілася, вырасла, выйшла замуж, нарадзіла дзяцей. Пачынала працаваць у гандлёвай сферы, але хутка па сямейных абставінах давялося змяніць месца працы. Шчыравала аператарам машыннага даення на ферме ў Гараўцах, затым у Цімошкаве. Агульны стаж перавышае трыццаць гадоў.
Любіць жывёлу, таму не змагла звольніцца нават пасля цяжкай хваробы, хаця ўрачы настойліва рэкамендавалі перайсці на «лёгкую працу». Цяпер занята вартаўніком на ферме. Трымае гадаванцаў на сваім падворку. На два дні, пакуль была ў Мінску, на гаспадарцы заставаліся дочкі.
– Неверагодныя адчуванні ў музеі. Мы жывём у мірны час і разумеем, колькі людзей аддалі свае жыцці за тое, каб панаваў мір на зямлі. Неабходна ўсведамляць, наколькі важна яго берагчы. Гэта самае галоўнае, – падкрэсліла Жанна Падкладнёва.
Удзел нашых зямлячак у форуме – гэта прызнанне іх унёску ў развіццё аграпрамысловага комплексу краіны.
Алена ВАРОНІНА.
Фотаматэрыял з адкрытых інтэрнэт-крыніц
Официальный сайт районной газеты" Миорские новости «©2010-2026 "mijory.by". Все права защищены. Индекс 63971. Перепечатка материалов разрешается только с указанием обратной ссылки на источник материала; фотоматериалов-только с официального разрешения. Редакция публикует материалы в порядке обсуждения, не разделяя точку зрения автора. Авторы отвечают за подбор и достоверность фактов
Наш сайт использует файлы cookie, в том числе сервисов веб-аналитики, чтобы улучшать работу сайта и делать его удобнее. Продолжая пользоваться сайтом, вы соглашаетесь на обработку персональных данных при помощи cookie-файлов. Подробнее в Политике обработки персональных данных и Информации об используемых файлах куки.