19 Августа 2025

В Миорском районе наблюдается устойчивая тенденция сокращения общего количества поголовья крупного рогатого скота, включая молочное стадо

gazeta
  • 1032

       Згодна з афіцыйнымі статыстычнымі дадзенымі, апошнія гады ў раёне назіраецца ўстойлівая тэндэнцыя скарачэння агульнай колькасці пагалоўя буйной рагатай жывёлы, у тым ліку малочнага статку. Адзначаецца рост гібелі КРС. Як паказалі кантрольныя мерапрыемствы, рэальны падзеж значна вышэй.

   Назіральна-аналітычныя мерапрыемствы, скіраваныя на папярэджанне фактаў непрадукцыйнага выбыцця жывёлы, утойванне падзяжу і забеспячэнне належных умоў функцыянавання жывёлагадоўчых аб’ектаў, на пастаяннай аснове праводзіць пракуратура раёна. На працягу апошніх трох гадоў унесена больш за дзесяць прадстаўленняў аб выяўленых парушэннях заканадаўства.
   Аналіз парушэнняў сведчыць пра іх тыповасць. Прычыны – невыкананне тэхналагічных рэгламентаў, адсутнасць належнай працоўнай і выканаўчай дысцыпліны.
   У раёне не выпрацаваны нецярпімыя адносіны да ўтойвання падзяжу жывёлы, у шэрагу выпадкаў службовыя асобы займаюць па гэтым пытанні пазіцыю згоды ці нават заахвочвання. Як вынік, адпаведныя органы кіравання не валодаюць рэальнай сітуацыяй, што перашкаджае належным чынам выяўляць сістэмныя праблемы і прымаць своечасовыя і вывераныя кіраўнічыя рашэнні.
   Пракуратурай раёна сумесна з прадстаўнікамі ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама праведзены сустрэчы ў працоўных калектывах сельгаспрадпрыемстваў, падчас якіх растлумачаны патрабаванні заканадаўства па актуальных пытаннях.


Юрый КАВАЛЁНАК, памочнік пракурора.

← Предыдущая

Массовая уборка кукурузы на зерно началась в Беларуси

Назад к списку
Следующая →

Более 6 тыс. аграриев получили заслуженные награды от профсоюзов

[[!if? &subject=`[[!is_amp]]` &operator=`==` &operand=`0` &then=` `]]