Районный исполнительный комитет, Миорский районный Совет депутатов. Сайт www.miory.vitebsk-region.gov.by. регистрационное свидетельство № 956. Издано 6 января 2010 года Министерством информации Республики Беларусь
Увосень работ восем. У гаспадарках Міёршчыны засяродзіліся на трох асноўных – ворыва, сяўба азімых культур, уборка кукурузы. Як спраўляюцца з гэтымі клопатамі ў ВУПКУ «Міёрскі»?
Час сеяць азімыя…
Услед за галоўным аграномам гаспадаркі Наталляй Самсановіч скіроўваемся ва ўрочышча Бялевіч, дзе на полі ў 68 гектараў ідзе сяўба азімага ячменю. Глеба падрыхтавана. Гэтым у гаспадарцы займаюцца Алег Друз і Максім Аляксееў.
– Па сяўбе азімага ячменю ўкладваемся ў тэрміны, – заўважае галоўны аграном.
Як расказала Наталля Казіміраўна, у гаспадарцы пад азімы ячмень адведзена 240 гектараў. Пасеялі 198 га азімага рапсу. На 330 га загорнута ў глебу азімая пшаніца, да сяўбы якой вернуцца, калі справяцца з ячменем.
Адзін у полі воін на сяўбе азімых – трактарыст-машыніст Віктар Мікель.
– Сеяў азімыя рапс і пшаніцу. Цяпер вось ячмень. Да сяўбы быў заняты на корманарыхтоўцы, адвозіў з поля зялёную масу, – расказвае Віктар Валянцінавіч. – За дзень розную колькасць гектараў засяваю. Гэта ад многіх фактараў залежыць. Пры добрым раскладзе – да 40 га. Нядаўна паломка здарылася. Спатрэбіўся час на рамонт.
Калі тэхніка ў страі, механізатар увесь дзень за рулём. Гарачы абед і падвячорак прывозяць на поле. На пытанне пра час завяршэння рабочага дня ўсміхаецца:
– З поля не выганяюць.
Пакуль размаўляем, пачынае брызгаць дождж. Невялікі, для сяўбы не перашкода. Віктар Валянцінавіч вяртаецца ў кабіну свайго «Беларуса» і зноў прымаецца за звыклую справу.
…і ўбіраць кукурузу
Уборку кукурузы і мацнейшы дождж не спыніў бы. Для гэтай работы любое надвор’е спрыяльнае.
– Толькі маразамі ўбіраць не варта, кукуруза сухая робіцца, – заўважае галоўны аграном. – Гэтая культура ў нас займае 243 гектары. Сярэдняя ўражайнасць складае 150 ц/га. У мінулым годзе была 300 ц/га. Сёлета шмат плошчаў вымакла. Аднак кармоў нам хопіць. З мінулага года засталіся. Пры належным захоўванні кукуруза ў сіласнай яме да двух гадоў сваіх якасцяў не губляе.
Убірае каралеву палёў Віктар Друз. На адвозцы Міхаіл Смулько, Сяргей Рынкевіч і Андрэй Ломаш. Спыніла работу паломка кормаўборачнага камбайна. Віктар Генадзьевіч скіраваўся за неабходнай запчасткай, у трактарыстаў-машыністаў пакуль перадышка. Пасля будуць дапамагаць з рамонтам. Як заўважае Андрэй Ломаш, калі работа ідзе ў штатным рэжыме, прастояў няма. У чарзе на загрузку стаяць не даводзіцца, за дзень у сярэднім восем – дзевяць рэйсаў.
На зваротным шляху сустракаем Віктара Друза. Спяшаецца ў поле рамантаваць кормаўборачны камбайн.
– Сваю тэхніку, як і каханую жанчыну, у чужыя рукі не аддаём, – усміхаецца механізатар. – Працуем з аптымізмам. Глеба сухая, тэхніка не буксуе. У сем раніцы ў поле выязджаю. Адвозчыкаў мне нават малавата.
У хуткім часе кормаўборачны камбайн прывялі ў строй, і работа на кукурузным полі набыла свой звыклы рытм.
Официальный сайт районной газеты" Миорские новости «©2010-2026 "mijory.by". Все права защищены. Индекс 63971. Перепечатка материалов разрешается только с указанием обратной ссылки на источник материала; фотоматериалов-только с официального разрешения. Редакция публикует материалы в порядке обсуждения, не разделяя точку зрения автора. Авторы отвечают за подбор и достоверность фактов
Наш сайт использует файлы cookie, в том числе сервисов веб-аналитики, чтобы улучшать работу сайта и делать его удобнее. Продолжая пользоваться сайтом, вы соглашаетесь на обработку персональных данных при помощи cookie-файлов. Подробнее в Политике обработки персональных данных и Информации об используемых файлах куки.