Районный исполнительный комитет, Миорский районный Совет депутатов. Сайт www.miory.vitebsk-region.gov.by. регистрационное свидетельство № 956. Издано 6 января 2010 года Министерством информации Республики Беларусь
Социальный вектор: Изменения в работе мобильного приложения M-Belarusbank
Актуально: С 5 по 16 октября проходит акция "Молодежь за безопасность"
Актуально: В Миорском районе с 7 октября начинается отопительный сезон
Происшествия: Хроника происшествий по Миорскому району
- Неужели можно сфотографировать время? - удивленно спросил ученик у учителя с фотоаппаратом. - Время скоротечное. А память-категория вечная, - ответил мальчику педагог. Так в Чепуковской СШ начался праздничный концерт, посвященный тридцатилетию учреждения.
– Няўжо магчыма сфатаграфаваць час? – здзіўлена спытаў вучань у настаўніка з фотаапаратам. – Час хуткаплынны. А памяць – катэгорыя вечная, – адказаў хлопчыку педагог. Так у Чапукоўскай СШ пачаўся святочны канцэрт, прысвечаны трыццацігоддзю ўстановы.
Старонкі школьнага альбома пятнічным вечарам 16 лютага настаўнікі і вучні Чапукоўскай СШ гарталі разам з гасцямі, ветэранамі педагагічнай працы, бацькамі, выпускнікамі.
Школе ў Чапуках магло б быць пяцьдзясят. Аднак у пачатку 70-х установу адукацыі вырашылі будаваць у Туркове. На гэты факт указаў старшыня раённага Савета дэпутатаў, першы дырэктар Чапукоўскай школы Валерый Драба. Гісторыя яе будаўніцтва цесна звязана з імем колішняга кіраўніка мясцовага сельгаспрадпрыемства Васіля Дзегіля. Менавіта па яго ініцыятыве ў пачатку 90-х заклалі фундамент будучай школы на сродкі, узятыя гаспадаркай у крэдыт. Падтрымаў аблвыканкам на чале з Уладзімірам Кулаковым, дэпутатам Вярхоўнага Савета. Мінулай восенню Уладзіміра Панцялеевіча не стала, а дуб, пасаджаны ім падчас адкрыцця школы ў Чапуках, расце і дужэе.
Чапукоўская СШ – пераемніца Кублішчынскай васьмігодкі – адчыніла дзверы 10 снежня 1993 года. І стала піянерам важных новаўвядзенняў. Як расказаў Валерый Анатольевіч, першымі ў раёне тут увялі бясплатнае харчаванне для дзяцей. Замежную мову – французскую – пачалі вывучаць з першага класа. Выкладала прадмет Валянціна Атрошка, якая пасля ўзначаліла СШ № 3 у Міёрах. Гучала французская мова не толькі на ўроках, на ёй цэлыя канцэрты ладзілі. У канцы 90-х у школе з’явіўся экалагічны музей. Над яго навуковым абгрунтаваннем працавалі выкладчыкі Віцебскага дзяржуніверсітэта. Асобныя экспанаты змайстравалі спецыялісты нацыянальнага парка «Белавежская пушча».
За трыццаць гадоў са сцен школы выйшла больш за 500 выпускнікоў. У святочны вечар павіншаваць родную ўстанову завіталі метадыст па традыцыйнай культуры, салістка Міёрскага ЦКіНТ Дзіяна Лямеза, метадыст вучэбна-метадычнага кабінета Іна Каснікоўская, настаўніца хіміі СШ № 2 імя М. Ізварына, лаўрэат прэміі «Чалавек года Віцебшчыны – 2023» Алена Яфімава, настаўнік фізічнай культуры СШ № 2 імя М. Ізварына Дзмітрый Байчук. У кожнага школа пакінула светлыя і цёплыя ўспаміны, дала пуцёўку ў жыццё.
Як заўважыла ветэран педагагічнай працы, настаўніца геаграфіі Лідзія Васільеўна Драба, менавіта настаўнік першым бачыць у вучнях іх прафесійную будучыню. Педагог уважліва сочыць за жыццём раёна і кожны раз радуецца, калі на старонках газет ці ў сацыяльных сетках сустракае інфармацыю пра родную школу. Рада, што яна жыве і развіваецца.
З пажаданнямі росквіту і поспехаў, з падарункамі завіталі на ўрачыстасць намеснік старшыні райвыканкама Аляксандр Жук, начальнік аддзела па адукацыі Уладзіслаў Кашкур, старшыня райкама прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Юлія Ліманоўская, дырэктар ААТ «Любінова» Васіль Хамёнак.
Цеплынёй, душэўнасцю і крэатывам вызначалася канцэртная праграма. На сцэ- не – уся школа. Ад выхаванцаў дзіцячага садка да выпускнікоў, педкалектыў на чале з адміністрацыяй.
Ствараць і рухацца далей паабяцаў гасцям, калегам, вучням і іх бацькам дырэктар установы Уладзімір Кляўцоў. Падкрэсліў: школа стаіць на трывалым фундаменце, закладзеным папярэднікамі. Гэта абавязвае імкнуцца да лепшага.
Папоўніўся новымі здымкамі школьны альбом. Адгарнулася яго чарговая старонка. Бяжыць далей няўлоўны час. І пакідае ў памяці – катэгорыі вечнай – новыя імгненні.
У ТЭМУ
Падчас урачыстасці адзначылі педагогаў Чапукоўскай СШ. Ганаровай граматай райвыканкама ўзнагароджаны настаўнік гісторыі Сяргей Хамянок. Падзяка аб’яўлена настаўніку фізічнай культуры Віктару Маскалёву і настаўніку беларускай мовы і літаратуры Людміле Туронак. Ганаровую грамату раённага Савета дэпутатаў атрымаў дырэктар установы Уладзімір Кляўцоў.
Кацярына Рынкевіч.
Фотаматэрыял Казіміра Блажэвіча.
Официальный сайт районной газеты" Миорские новости «©2010-2026 "mijory.by". Все права защищены. Индекс 63971. Перепечатка материалов разрешается только с указанием обратной ссылки на источник материала; фотоматериалов-только с официального разрешения. Редакция публикует материалы в порядке обсуждения, не разделяя точку зрения автора. Авторы отвечают за подбор и достоверность фактов
Наш сайт использует файлы cookie, в том числе сервисов веб-аналитики, чтобы улучшать работу сайта и делать его удобнее. Продолжая пользоваться сайтом, вы соглашаетесь на обработку персональных данных при помощи cookie-файлов. Подробнее в Политике обработки персональных данных и Информации об используемых файлах куки.