18 Мая 2017

Быть пожарной части в Дисне?

gazeta
  • 504

Быть пожарной части в Дисне?Ігар МАТЭЛЕНАК 

Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА

У Міёры наведаўся міністр па надзвычайных сітуацыях Уладзімір ВАШЧАНКА. Перш чым правесці прыём грамадзян у райвыканкаме, сустрэўся ў райаддзеле з выратавальнікамі. 

 

Па словах інспектара групы прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю райаддзела па надзвычайных сітуацыях Дзмітрыя Плотнікава, у вучэбным класе сабраліся ля паўсотні чалавек. Уладзімір Вашчанка, выступаючы перад калегамі, закрануў тэмы аптымізацыі кадраў, абмундзіравання байцоў, камплектавання падраздзяленняў новай тэхнікай і многія іншыя. Нагадаў пра карысць ад наглядных функцый ведамства і ўзмацнення прафілактычнай работы.


У райвыканкаме падчас прыёму грамадзян да міністра звярнулася жыхарка Дзісны Наталля Астроўская. Выказала хваляванні за лёс пажарнага паста у Дзісне. Яго збіраюцца зачыняць. "А хто хутка ўратуе ў выпадку пажару?" — пыталася жанчына.
На гэта Уладзімір Вашчанка пазначыў, што ўтрымліваць пажарны пост ў Дзісне нерэнтабельна. Нават пры тым, што тут у адной змене акрамя начальніка працуюць двое — пажарны і вадзіцель спецаўтамабіля. І невялікую вясковую хату тушыць удваіх небяспечна.
Кіраўнік міністэрства бачыць куды большую карысць ад растлумачальнай работы. Пакуль чалавек не ўсвядоміць галоўнае, полымя будзе бушаваць на нашай зямлі. Трэба больш і часцей размаўляць з людзьмі, даносіць да іх правілы бяспекі.


Быть пожарной части в Дисне?Прапанаваў збіраць у сценах расфарміраванай пажарнай часці добраахвотнікаў з мясцовых жыхароў, якія пагодзяцца дзяжурыць па зменах. Энтузіястаў у райаддзеле навучаць асновам выратавання і выдадуць неабходныя абмундзіраванне і абсталяванне. У выпадку чаго, яны стрымаюць сітуацыю да прыбыцця прафесіяналаў з бліжэйшай пажарнай часці. Наколькі вядома, падобную сістэму зараз практыкуюць у некаторых развітых краінах Еўропы.


Ці зачыняць пажарную часць у Дзісне? Пакуль пытанне абмяркоўваецца. Але відавочна, што ўсё большая неабходнасць звярнуцца да такой меры.

 

 

← Предыдущая

С 5 по 9 октября сотрудники органов внутренних дел проводят профилактическую акцию "Кибермарафон"

Назад к списку
Следующая →

Праздник наград "Звездная россыпь" в Миорах

[[!if? &subject=`[[!is_amp]]` &operator=`==` &operand=`0` &then=` `]]