29 Мая 2012

И вновь первые

gazeta
  • 465

И вновь первые 18 мая ў Віцебску адбыўся 6-ы абласны агляд-конкурс мастацкай самадзейнасці сярод прадпрыемстваў жыллёва-камунальнай гаспадаркі, прысвечаны 55-годдзю ўтварэння абласной прафсаюзнай арганізацыі. Яго вынікі ацэньвала прафесійнае журы, у склад якога ўваходзілі кампазітар, харэограф і іншыя спецыялісты. Нашаму калектыву ў адпаведнасці з жараб’ёўкай давялося выступаць першым. Мы прадставілі 10 нумароў у розных намінацыях — мужчынская, жаночая і змешаная вакальныя групы, салісты, дуэт, танцавальны нумар, мініяцюры.

 

Як заўсёды, выдатна выступіла салістка Ала Цурыкава з песняй “Цэлы год” і заняла першае месца ў сваёй намінацыі.

З вялікай цікавасцю гледачы і журы глядзелі нумар, прысвечаны 55-годдзю абласной прафсаюзнай арганізацыі. Да яго былі выраблены дэкарацыі і пашыты спецыяльныя касцюмы. Выступленне прайшло “на ўра” і адзначана дыпломам за першае месца.

 

Цудоўна спяваў дуэт у складзе Каці і Лады Сушко, з вялікім уздымам выступілі жаночая, мужчынская і змешаная вакальная групы, саліст Ігар Мятла, танцавальны калектыў.

Жывы водгук у зале выклікала мініяцюра “На паляванні”.

А вынік — агульнае першае месца, як і летась, заслужана атрымаў калектыў мастацкай самадзейнасці міёрскіх камунальнікаў. У гэтым вялікая заслуга мастацкага кіраўніка С. Аляксеева і харэографа А. Катышавай. Шчырая ўдзячнасць ім за дапамогу ў падрыхтоўцы канцэртнай праграмы.

 

А. БАРЭЙКА,

намеснік дырэктара

УП ЖКГ па ідэалагічнай рабоце.

← Предыдущая

Как будет перекрыто дорожное движение на "Дожинки"

Назад к списку
Следующая →

Благоустройство

[[!if? &subject=`[[!is_amp]]` &operator=`==` &operand=`0` &then=` `]]