02 Октября 2026

В выходные дни пройдут осенние ярмарки в Дисне и Миорах

gazeta
  • 2164

 

Зрабіць запасы сельгаспрадукцыі, паліва і іншых харчовых і нехарчовых тавараў можна будзе ў гэтыя выхадныя. У суботу, 3 кастрычніка, у Дзісне і ў нядзелю, 4 кастрычніка, у Міёрах, з 8 да 13 гадзін пройдуць восеньскія кірмашы.

Будуць прадстаўлены садова-агародны інвентар, насенная бульба, пасадачны матэрыял пладова-ягадных культур, саджанцы, кандытарскія і кулінарныя вырабы ўласнай і прамысловай вытворчасці і іншыя групы тавараў. Дровы даставяць філіял Віцебскаблпаліва і лясгас.

У Дзісне гандлёвыя рады размесцяцца на тэрыторыі рынку па вуліцы Дзвінскай, 16. У Міёрах кірмаш адбудзецца на пляцоўцы перад рынкам па вуліцы Леніна, 70.

← Предыдущая

С 5 по 16 октября проходит акция "Молодежь за безопасность"

Назад к списку
Следующая →

Будзьце пільнымі

[[!if? &subject=`[[!is_amp]]` &operator=`==` &operand=`0` &then=` `]]