18 Ноября 2022

Лучших работников сельского хозяйства и перерабатывающей промышленности чествовали в Миорах

gazeta
  • 537

 Рупліўцаў аграпрамысловага комплексу ўшаноўвалі напярэдадні прафесійнага свята ў Цэнтры культуры і народнай творчасці. Заслужаныя ўзнагароды і грашовыя прэміі атрымалі каля сотні перадавікоў – ад механізатараў да кіраўнікоў сельгаспрадпрыемстваў. А лідарамі раённага спаборніцтва сярод гаспадарак сталі філіял «Павяцце», СУП «Цітова», УП «Чэрасы» і ААТ «Туркова».


Развіццё краю заўсёды трымалася на плячах тых, хто апрацоўвае зямлю, сее, арэ, збірае ўраджай і выпякае хлеб. Прадукцыя аграрыяў – малако і мяса – ёсць на стале ў кожнага беларуса. Яны кормяць увесь народ і нават суседзяў, забяспечваюць харчовую бяспеку нашай краіны, за што ім асаблівая павага і пашана.


Людзі, якія прысвяцілі сябе зямлі і здабываюць працоўную славу Міёршчыне, пачулі шмат добрых слоў у свой адрас. За старанні ім падзякаваў старшыня райвыканкама Ігар Кузняцоў, найлепшым уручыў Ганаровыя граматы. Лідарамі сёлетняга раённага спаборніцтва сярод сельгасарганізацый па выніках работы за 10 месяцаў прызнаны чатыры калектывы. Першынствавалі аграрыі філіяла «Павяцце». Працаўнікі СУП «Цітова» – сярэбраныя прызёры, трэцюю прыступку п’едэстала падзялілі СУП «Чэрасы» і ААТ «Туркова». Узнагароды прымалі кіраўнікі: Рыгор Міна, Франц Вершалоўскі, Алег Януковіч і Іван Юрашак.


 Ганаровай граматай райвыканкама адзначаны старанні намесніка начальніка ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Дзмітрыя Міхалківа, трактарыста СУП «Цітова» Сцяпана Станкевіча, кандытара хлебазавода Наталлі Шульга, начальніка вытворча-тэхналагічнай лабараторыі камбікормавага завода Ірыны Якубёнак. Цесляру гэтага прадпрыемства Уладзіславу Вішнеўскаму і трактарысту Сяргею Лакотку, а таксама механізатару ААТ «Любінова» Юрыю Валеўку, жывёлаводам КУП «Язна» Таццяна Шляпавай, Ганне Конах і Галіне Машкінай з ААТ «Мерыца» аб’яўлена падзяка старшыні райвыканкама.


Вядучы спецыяліст па маркетынгу Міёрскага камбікормавага завода Валянціна Якімец узнагароджана Ганаровай граматай раённага Савета дэпутатаў, якую ўручыў старшыня Валерый Драба. Віншаванні прымаў увесь калектыў прадпрыемства не толькі з нагоды прафесійнага свята. Сёлета адзначаецца 50-годдзе з дня ўтварэння завода.


Наталія СТАНКЕВІЧ.

Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

Поўную версію чытайце ў раённай газеце.

← Предыдущая

ЕРИП сообщила о плановых ночных техработах

Назад к списку
Следующая →

Первичная профсоюзная организация создана в ООО "Металлопрокатная компания" в Миорах

[[!if? &subject=`[[!is_amp]]` &operator=`==` &operand=`0` &then=` `]]