31 Декабря 2011

В цесном сотрудничестве

gazeta
  • 516

У цесным супрацоўніцтве

Да Дня банкаўскіх і фінансавых работнікаў

 

В цесном сотрудничестве Асноўныя кліенты міёрскага аддзялення ААТ “Белаграпрамбанк” гэта прамысловыя і сельскагаспадарчыя прадпрыемствы. Таксама тут аказваецца падтрымка ў вядзенні малога і сярэдняга бізнесу, абслугоўваюцца фізічныя асобы.

Для апошніх ёсць выгадныя прапановы па зберажэннях: грашовыя ўклады, сертыфікаты, аблігацыі.

 

Прадпрыемствам аграпрамысловага комплексу раёна аказваецца пастаянная фінансавая падтрымка. Як расказала ўпраўляючы аддзялення Ала Стэфанаўна Дуброўская, па стане на 1 снежня крэдытны партфель складае 186 мільярдаў рублёў. За кошт крэдытных рэсурсаў у ААТ “Пад’ельцы” зараз вядзецца будаўніцтва малочна-таварнай фермы. Аналагічны аб’ект у ААТ “Цітова” ўжо ўведзены ў эксплуатацыю.

 

“Хочацца выказаць падзяку кліентам нашага банка за супрацоўніцтва, а таксама кіраўніцтву раёна за дапамогу ў вырашэнні розных пытанняў, — гаворыць А. С. Дуброўская. — Спадзяёмся на далейшае плённае супрацоўніцтва і дасягненне пастаўленых мэт у новым годзе”.

 

На здымку: упраўляючы аддзялення ААТ “Белаграпрамбанк” г. Міёры А. С. Дуброўская з супрацоўнікамі аддзела кліенцкага менеджменту.

 

← Предыдущая

Визит представительниц БСЖ во Дворец Независимости: впечатления и эмоции

Назад к списку
Следующая →

Клиент — самое важное

[[!if? &subject=`[[!is_amp]]` &operator=`==` &operand=`0` &then=` `]]