23 Ноября 2020

Строители «Евротехстрой» возводят восьмиквартирные дома в Миорах

gazeta
  • 661

 Неўзабаве спецыялісты металапракатнага завода атрымаюць для засялення два новыя двухпавярховыя васьмікватэрныя дамы на вуліцы Партызанскай. Іх з канца красавіка гэтага года ўзводзяць пад кіраўніцтвам прараба Дзмітрыя Тарэлкі (у цэнтры) будаўнікі «Еўратэхбуду» з гарадскога пасёлка Свіслач, што на Міншчыне. 

 

Штодзень на аб’екце занята да 40 чалавек. Яны спяшаюцца ўшчыльніць «каробкі» да ўстойлівых халадоў. Адначасова працуюць на вонкавых і ўнутраных сценах, уцяпленне іх мінеральнай і шкловатай закончана. Фронт работ забяспечваюць вялікагрузны самазвал, экскаватар, пагрузчык, укатчык, іншая тэхніка.

 
 У першым будынку гарышча абаронена ад дажджу, усё падрыхтавана для ўкладкі металачарапіцы на даху. Прараб запэўнівае, што яго падначаленыя справяцца з асноўнымі работамі да ўстойлівых халадоў. Тут заканчваецца ўстаноўка вокнаў і дзвярэй, вядзецца ўнутраная і знешняя аддзелка, праводкай ужо займаюцца электрыкі.

 
На другім доме трэба выканаць большыя аб’ёмы. Напрыклад, у чацвер цесляры яшчэ толькі ўстанаўлівалі кроквы. Хаця і тут адначасова заняты іншыя спецыялісты, найперш аддзелачнікі. Якасць выканання работ кантралююць прадстаўнікі тэхнагляду.

 
Да будынкаў падведзены інжынерныя сеткі: электрычнасць, вада, каналізацыя, газ. Заканчваецца ўладкаванне пешаходных дарожак. З добраўпарадкаваннем трэба паспяшацца, пакуль узрушаную пры пракладцы інжынерных сетак зямлю не скаваў мароз.

 
На аб’екце рабочае напружанне: жыллё чакаюць навасёлы, прыспешвае блізкая зіма, пакуль толькі каляндарная.

 

Леанід МАТЭЛЕНАК

Фотаматэрыял Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

← Предыдущая

С 5 по 16 октября проходит акция "Молодежь за безопасность"

Назад к списку
Следующая →

Спросили у жителей Миорщины об отношении к масочному режиму

[[!if? &subject=`[[!is_amp]]` &operator=`==` &operand=`0` &then=` `]]