06 Мая 2025

О том, какая работа проводится по увековечиванию подвигов предков рассказала начальник отдела идеологической работы и по делам молодежи райисполкома Оксана Ашурко

gazeta
  • 881

Мы живем под мирным небом, и это заслуга всего советского народа, который сплотился в борьбе с немецко-фашистскими захватчиками. Вместе с тем война не закончена, пока не похоронен последний солдат. Священный долг потомков победителей - сохранить память о подвиге наших дедов и прадедов, почтить тех, кто добывал мир ценой собственной жизни. О том, какая работа проводится в этом направлении, рассказала начальник отдела идеологической работы и по делам молодежи райисполкома Оксана Ашурко.

Мы жывём пад мірным небам, і гэта заслуга ўсяго савецкага народа, які згуртаваўся ў барацьбе з нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Разам з тым вайна не закончана, пакуль не пахаваны апошні салдат. Святы абавязак нашчадкаў пераможцаў – захаваць памяць пра подзвіг нашых дзедаў і прадзедаў, ушанаваць тых, хто здабываў мір цаной уласнага жыцця. Пра тое, якая работа праводзіцца ў гэтым накірунку, расказала начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама Аксана Ашурка.

– На тэрыторыі Міёршчыны 42 воінскія і пахаванні ахвяр Вялікай Айчыннай вайны, дзе знайшлі апошні спачын 5 567 чалавек, у тым ліку 4 686 мірных жыхароў. Самыя масавыя з іх – брацкія магілы 3 800 яўрэяў у Дзісне і 758 мірных жыхароў у Міёрах, – заўважае Аксана Васільеўна. – Штогод амаль на кожным праводзяцца рамонтныя работы, а ўборка – увогуле круглагадовы клопат. Згодна з дзяржаўнай праграмай «Увекавечванне памяці пра загінулых пры абароне Айчыны» на 2021-2025 гады, сёлета таксама прадугледжана фінансаванне для ўтрымання, уладкавання і бягучага рамонту воінскіх і пахаванняў ахвяр вайны, а таксама месцаў воінскай славы. 80-ю гадавіну Вялікай Перамогі яны сустрэнуць у абноўленым выглядзе. Каштоўна, што акрамя таго, што ў нас захоўваюцца ўсе помнікі і абеліскі, адчыняюцца і новыя. Летась у вёсцы Калінавае Язненскага сельсавета ўсталяваны знак у памяць пра расстраляных у 1943 годзе жыхароў.

Акрамя рамонтных работ важна добраўпарадкоўваць і прыбіраць прылеглыя тэрыторыі. Чый гэта клопат?

– За кожным пахаваннем замацаваны шэраг арганізацый, шмат – за ўстановамі адукацыі і культуры. Гэта мае на ўвазе не толькі падтрыманне парадку на тэрыторыях, але і важны складнік патрыятычнага выхавання насельніцтва. Далучаюцца да добрай справы члены раённага камітэта ГА БРСМ. Каардынуюць гэтую работу Дзісненскі гарадскі і сельвыканкамы.

Між тым аддаць павагу памяці загінулых можа і нават павінен кожны з нас: далучыцца да ўборкі могілак, паправіць вянок ці кветкі на магіле, прыбраць галлё.

Штогод выяўляюцца новыя імёны тых, хто пахаваны ў брацкіх магілах?

– Наш аддзел каардынуе гэтую дзейнасць. Далучаюцца раённы гісторыка-этнаграфічны музей, установы адукацыі, члены Маладзёжнай палаты пры райсавеце дэпутатаў. Значны ўнёсак былога ваенкама раёна Сяргея Жабёнка.

Нярэдка звяртаюцца напрамую родныя загінулых. І гэта правільна, бо, калі штосьці даведаліся пра ўдзельніка вайны, трэба праверыць дадзеныя, прасачыць, каб ён не быў унесены ў спісы пахаваных у іншым месцы. У дапамогу – электронныя базы «Мемарыял», «Памяць народа», «Партызаны Беларусі».

Летась на падставе дакументаў, якія вывучылі па Нацыянальным архіве, у інтэрнэт-версіях і электронных базах, выяўлена пяць новых прозвішчаў па пахаванні ў Міёрах. У 2023 годзе да нас звярнуліся сваякі Сцяпана Бабылёва, які ваяваў у складзе 270-й Дзямідаўскай стралковай чырванасцяжнай дывізіі. Разам з ім мы знайшлі яшчэ пяць прозвішчаў байцоў, пахаваных у Лявонпалі. Цяпер вядома 196.

Сёлета ў райвыканкам патэлефанавалі з Казані, каб даведацца пра лёс сваяка Піліпа Казанцава. Было выяўлена, што ён пахаваны на тэрыторыі Гарадоцкага раёна. Мы кантактавалі з роднымі і перадалі ўсе звесткі калегам. Дачка і ўнук ужо пабывалі на яго магіле. Пісалі нам: «Дзякуй! Знайшлі! Мы ляцім у Беларусь».

Штогод прыязджаюць на Міёршчыну родныя Мікалая Ізварына, імя якога таксама было ўвекавечана дзякуючы пошукавай рабоце.

Наколькі важна для асобнай сям’і і ўвогуле для грамадства ўшанаваць памяць байца, які аддаў сваё жыццё за мір і спакой?

– Вельмі важна для сям’і, бо гэта яе памяць, яе гісторыя. Родныя тых, чые імёны атрымалася выявіць, прыязджаюць да нас з дзецьмі і ўнукамі. Гэтую традыцыю яны будуць перадаваць з пакалення ў пакаленне. А гісторыя краіны і пішацца з летапісу такіх сем’яў.

На жаль, на Міёршчыне не засталося ветэранаў вайны, а толькі пяцёра вязняў фашызму і сям’я загінулага. Маладое пакаленне мае магчымасць даведвацца пра гады ліхалецця толькі з кніг, фільмаў, мерапрыемстваў, прымеркаваных да памятных дат. Разам з тым вывучаць гісторыю найлепш на блізкіх нам прыкладах. Амаль у кожнага ваяваў сваяк, сусед, аднавясковец, пра гэта трэба ведаць і памятаць.
Кожны з нас павінен разумець: калі мы забудземся пра тое, якую цану заплаціў савецкі народ за мірнае неба, не будзе ні нашай краіны, ні беларусаў як нацыі. Мы абавязаны памятаць у імя будучыні, бо памяць – грунтоўны фундамент для развіцця.

У гады Вялікай Айчыннай вайны савецкі шматнацыянальны народ выстаяў дзякуючы згуртаванасці, адзінству і адданасці Айчыне. Гэтыя паняцці актуальныя і сёння. Важна з маленства прывіваць дзіцяці любоў да роднай зямлі, яе гісторыі. Прычым дзейнічаць неабходна ў звязцы сям’я – школа – грамадскасць. Гэта дапаможа нам быць годнымі нашчадкамі пакалення пераможцаў.

Гутарыла Алена ВАРОНІНА.
Фота з архіва рэдакцыі.

← Предыдущая

Как будет перекрыто дорожное движение на "Дожинки"

Назад к списку
Следующая →

Президента ждут на открытии Международного выставочного центра

[[!if? &subject=`[[!is_amp]]` &operator=`==` &operand=`0` &then=` `]]