23 Марта 2025

О том, чтобы холодами в квартирах жителей райцентра было тепло и уютно заботятся работники котельной «Северная» Миорщины

gazeta
  • 925

Возвращаешься промозглым вечером после рабочего дня домой, открываешь дверь квартиры-и сразу окутывает волна тепла. Есть в этом свое наслаждение. О том, чтобы холодами в квартирах жителей райцентра было тепло и уютно, ежедневно и каждую ночь заботятся работники котельной «Северная» УП ЖКХ.
 
Вяртаешся золкім вечарам пасля працоўнага дня дадому, адчыняеш дзверы кватэры – і адразу ахутвае хваля цяпла. Ёсць у гэтым свая асалода. Пра тое, каб халадамі ў кватэрах жыхароў райцэнтра было цёпла і ўтульна, штодзень і штоноч клапоцяцца работнікі кацельні «Паўночная» УП ЖКГ.

Назва кацельні – «Паўночная» – супярэчыць галоўнай задачы аб’екта. Цяпло асацыіруецца з поўднем. Аднак крылатая фраза «як карабель назавеш, так ён і паплыве» сюды не падыходзіць. Як заўважаюць жыхары райцэнтра, часам на «Паўночнай» цепляць так, што ў кватэрах вельмі спякотна. Асабліва адчулі гэта сёлетняй мяккай зімой.

– Спякота для кожнага свая. Камусьці 22 градусы ўжо задужа, а для кагосьці ў самы раз, – заўважае майстар кацельні Алег Падзява. – Кожны можа адрэгуляваць тэмпературу ў сваёй кватэры. Дастаткова проста адчыніць фортку. У новых дамах увогуле можна батарэю перакрыць. Кожнаму не дагадзіць. А мы павінны прытрымлівацца тэмпературнага графіка, зацверджанага райвыканкамам. 

На «Паўночнай» Алег Іванавіч заняты другі сезон, у сферы жыллёва-камунальнай гаспадаркі з 2015 года. Да таго як перайсці на галоўную цеплакрыніцу горада, сачыў за дзейнасцю кацельні на сяле.

 Асноўная задача майстра – арганізаваць бесперабойную работу на аб’екце.

– У нас чатыры змены. У складзе кожнай старшы аператар, аператар, слесар і электрык. Дзяжурства доўжыцца дванаццаць гадзін, – знаёміць з арганізацыяй работы на кацельні майстар. – Калектыў зладжаны, кожны ведае сваю задачу. Большасць супрацоўнікаў заняты тут каля дзесяці і больш гадоў, навічкоў няшмат. Рэгулярна праводзяцца вучэбныя трэніроўкі, каб персанал ведаў, як дзейнічаць падчас аварыйных сітуацый. Гэты ацяпляльны сезон адпрацавалі бесперабойна, без сур’ёзных здарэнняў.

На момант нашага візіту на змене знаходзіліся старшы аператар Андрэй Шын-дзікаў, аператар Уладзімір Граковіч, слесар Анатоль Рубанік, электрык Юрый Салаўёў, а таксама дзённы слесар Міхаіл Пронічаў. Працоўнае месца аператара – за пультам, на які выводзяцца розныя паказчыкі: тэмпература ў шчапавым катле, ціск вады, тэмпература вады і так далей. Трэба ўважліва сачыць за лічбамі і адпаведнасцю паказчыкаў норме. На асобным экране адсочваецца падача паліва ў бункер. Працэс аўтаматызаваны, важна назіраць за яго ходам.

 Драўнінная шчапа – асноўны від паліва. Дапаможны – газ, маюцца два газавыя катлы. Іх падключаюць у вялікія маразы або падчас чысткі шчапавога катла, якую праводзяць два разы на тыдзень. Перш-наперш кацёл павінен астыць, на што патрэбна каля пяці га-дзін, паколькі тэмпература ў ім 700-800 градусаў.

Як заўважае майстар Алег Падзява, самая гарачая пара для работнікаў кацельні – лета. У гэты час ідзе актыўная падрыхтоўка да наступнага ацяпляльнага сезона. Дарэчы, «Паўночную» чакае рэканструкцыя, згодна з дзяржаўнай праграмай «Камфортнае жыллё і спрыяльны асяродак». У тым ліку замена катлоў. Зараз рыхтуецца праектна-каштарысная дакументацыя.

Алена Вароніна.
Фотаматэрыял Казіміра Блажэвіча.

← Предыдущая

Визит представительниц БСЖ во Дворец Независимости: впечатления и эмоции

Назад к списку
Следующая →

Церемонию инаугурации Президента Беларуси покажут в прямом эфире на канале "Беларусь 1"

[[!if? &subject=`[[!is_amp]]` &operator=`==` &operand=`0` &then=` `]]