Районный исполнительный комитет, Миорский районный Совет депутатов. Сайт www.miory.vitebsk-region.gov.by. регистрационное свидетельство № 956. Издано 6 января 2010 года Министерством информации Республики Беларусь
Профилактика: С 12 по 22 ноября состав ГАИ переведен на усиленный вариант несения службы
Общество: Megatop выпустил первый обувной адвент-календарь к Новому году
Экономика: Витебская область продолжает сохранять положительную динамику финансовых результатов
Профилактика: В преддверии ноябрьских распродаж по всей Беларуси активизируются интернет-мошенники
Общество: Дан старт финалу республиканского конкурса «SuperПрофи-2026»
![]()
У кожнай жанчыны свае кветкавыя сімпатыі. Але, напэўна, шыкоўныя званочкі глаксініі даспадобы кожнай. Каб гэтая хатняя расліна доўга радавала сваімі яркімі кветкамі, трэба забяспечыць ёй належны догляд:
*аптымальная тэмпература — плюс 20-22 °С
У перыяд прарастання клубня — каля плюс 25 °С. Гэта спрыяе больш хуткаму росту маладых парасткаў. А вось тэмпературу вышэй за плюс 28 °С расліна пераносіць цяжка: не распускаюцца бутоны, хутка вянуць кветкі. Глаксініі неабходна рэгулярнае праветрыванне, але без скразнякоў. Не любіць яна і рэзкіх перападаў тэмпературы;
*вільготнасць паветра — 70-80%
Калі яна меншая за 50%, краі лісця пачынаюць заварочвацца ўнутр;
*яркае рассеянае святло
Больш за ўсё глаксініі камфортна на вокнах, што глядзяць на ўсход і захад. Так яна атрымлівае яркае рассеянае сонечнае святло або ў першай, або ў другой палове дня. На паўднёвых вокнах расліну трэба прыцяняць ад прамых сонечных промняў. Пры лішку святла замаруджваецца рост, на лісці з'яўляюцца жоўта-зялёныя плямы ці нават апёкі, становяцца кароткімі міжвузеллі і кветканожкі, дэфармуюцца і "хаваюцца" пад лісце бутоны. Для прыцянення летам можна наклеіць на вокны спецыяльную сонцаахоўную ці паўпразрыстую вітражную плёнку;
*паліў з паддона
У перыяд узмоцненага росту патрабуецца рэгулярны паліў у край гаршчка ці з паддону. Тэмпература вады на 2-3 градусы вышэй за пакаёвую. Лішак вады зліць з паддону праз 20-30 хвілін пасля паліву. Вада не павінна трапляць на клубень і лісце;
*апырскванне
У спякотную пару можна праводзіць апырскванне вечарам цёплай (каля 40°С) вадой. Але не на саму расліну, а вакол яе. Сачыце, каб на лісцях і кветках не ўтвараліся кроплі вады;
*пажыўны грунт
Грунт для глаксініі павінен быць рыхлым, пажыўным, вільгаце- і паветрапранікальным. Можна выкарыстаць сумесць ліставой зямлі, тарфяной і пяску ў прапорцыі 1:1:0,5;
*неглыбокі шырокі гаршчок
Каранёвая сістэма глаксініі развіваецца не столькі ў глыбіню, колькі ў шырыню. Чым большы гаршчок, тым лепш расце лісце. Таму калі лісты-лапухі не патрэбны, выбірайце памер гаршчка прапарцыянальна памеру клубня. Звычайна для нармальнага развіцця буйнога клубня дастаткова адлегласці ў 4-5 см, маленькага — 3-4 см паміж ім і сценкай посуду;
*камфортная зімоўка
На зіму глаксінія губляе лісты і сцябліны, карані ў зямлі таксама адміраюць. Таму прыблізна з канца верасня паліў паціху трэба скарачаць, а потым зусім спыніць. Праз 10-14 дзён пасля адмірання надземнай часткі выкапаць клубень, пачысціць ад каранёў і захоўваць у крыху вільготным пяску (пясок можна замяніць пілавіннем, торфам, імхом-сфагнумам) у халаднаватым месцы. Напрыклад, у халадзільніку ў месцы для гародніны. Можна пакінуць клубні на зімоўку ў гаршчку, забяспечыўшы тэмпературу 10-15 °С. Раз на месяц крыху ўвільгатняць верхні слой глебы вакол клубня. Такі зімовы паліў праводзіцца раз у два тыдні, калі ў памяшканні высокая тэмпература. Маладыя расліны, вырашчаныя з насення, патрэбы ў зімоўцы не маюць;
*вясновая перасадка
Клубні штогод перасаджваюць вясной. Участкі, што падгнілі, асцярожна выдаліць і прысыпаць вугалем. Пры перасадцы клубень заглыбляюць у глебу толькі на палову ці на дзве трэція. Вялікі можна падзяліць вострым нажом на часткі, кожная з якіх павінна мець 1-2 парасткі. Зрэзы прысыпаць стоўчаным вугалем, крыху падсушыць і рассадзіць па асобных гаршчках. Пасля пасадкі клубні 2-3 дні не паліваюць.
Энергетыка расліны
Па меркаванні і довадах вучоных, кожная расліна мае сваю энергетыку.
Глаксінія дапамагае пачаць новае жыццё: знайсці іншае месца працы, пазбавіцца ад старых непатрэбных сувязей. Калі гэтую кветку паставіць у дзіцячым пакоі, то капрызны малы хутка стане паслухмяным і жыццярадасным. Асабліва падыходзіць для гэтага глаксінія з белымі кветкамі. Ружовыя і чырвоныя кветкі пазбавяць дом ад частых меркантыльных думак. Блакітныя — напоўняць атмасферу энергіяй натхнення і творчасці. Глаксініі з фіялетавымі кветкамі карысныя там, дзе людзям цяжка знайсці ўзаемаразуменне.
Падрыхтавала Кацярына СУРАВЕЦ.
Официальный сайт районной газеты" Миорские новости «©2010-2026 "mijory.by". Все права защищены. Индекс 63971. Перепечатка материалов разрешается только с указанием обратной ссылки на источник материала; фотоматериалов-только с официального разрешения. Редакция публикует материалы в порядке обсуждения, не разделяя точку зрения автора. Авторы отвечают за подбор и достоверность фактов
Наш сайт использует файлы cookie, в том числе сервисов веб-аналитики, чтобы улучшать работу сайта и делать его удобнее. Продолжая пользоваться сайтом, вы соглашаетесь на обработку персональных данных при помощи cookie-файлов. Подробнее в Политике обработки персональных данных и Информации об используемых файлах куки.