23 Февраля 2019

Отчёт в рамках "Единого дня безопасности"

gazeta
  • 566

 З 20 лютага да 1 сакавіка на Віцебшчыне праходзіць акцыя “Адзіны дзень бяспекі”. Нягледзячы на пастаянныя прафілактычныя мерапрыемствы, на Віцебшчыне пераважае гібель людзей ад знешніх прычын. Як заўважыў намеснік старшыні аблвыканкама Уладзімір Пенін, з пачатку года здарылася 111 пажараў, на якіх загінулі 19 чалавек (на тры больш, чым за аналагічны перыяд летась).

З іх дзевяць нідзе не працавалі. Сем пенсіянераў, адзін з якіх інвалід. А гэта непасрэдна тая катэгорыя людзей, якая пастаянна ў полі зроку суб’ектаў прафілактыкі.


Самая неспрыяльная абстаноўка склалася ў Бешанковіцкім раёне. Тут колькасць пажараў павялічылася ў шэсць разоў, а загінуўшых на іх — у тры. Паболела вогненных стыхій у Віцебскім раёне. Больш пажараў у Браслаўскім, Лепельскім, Лёзненскім і Пастаўскім раёнах, у Віцебску. Павялічылася колькасць загінуўшых у Верхнядзвінскім, Полацкім і Чашніцкім раёнах.


Па інфармацыі начальніка абласнога ўпраўлення МНС Сяргея Мялешкіна, усе 19 смерцяў канстатавалі ў выхадныя дні. Здарылася непапраўнае ў асноўным з людзьмі, якія выпіваюць, кураць у ложку. Таму да асацыяльнай катэгорыі грамадзян асабліва павышаная ўвага ў рамках “Адзінага дня бяспекі”, які стартаваў на Віцебшчыне 20 лютага. У чарговы раз акцыя заклікае да фарміравання культуры бяспечнай жыццядзейнасці насельніцтва і выхаваўчай работы з моладдзю. Удзел у ёй прымаюць усе органы дзяржаўнага кіравання.


У рамках мерапрыемства пройдуць вучэнні і трэніроўкі па рэагаванні на надзвычайныя сітуацыі прыроднага і тэхнагеннага характару на выбухова-, пажара-, хімічных небяспечных аб’ектах, з масавым знаходжаннем людзей. Установы адпрацуюць правядзенне бяспечных эвакуацый са сваіх будынкаў.


Актуальныя ў рамках “Адзінага дня бяспекі” квэсты “Формула бяспекі”, інтэлектуальныя гульні “Бяспечны сусед”, навучальныя пляцоўкі “Пяць крокаў выратавання”, конкурсы на лепшую творчую работу, прысвечаную пытанням бяспечнай жыццядзейнасці, тэматычныя канцэртныя праграмы і тэатралізаваныя прадстаўленні. У структурных падраздзяленнях разнастайных ведамстваў — дні адчыненых дзвярэй.
Мяркуецца праводзіць “Адзіны дзень бяспекі” ў краіне двойчы ў год: у лютым і верасні.

Фота для ілюстрацыі.
Наталія СТАНКЕВІЧ.

← Предыдущая

Как будет перекрыто дорожное движение на "Дожинки"

Назад к списку
Следующая →

Подведении итогов приёма граждан в Миорах помощником Президента

[[!if? &subject=`[[!is_amp]]` &operator=`==` &operand=`0` &then=` `]]