04 Января 2024

О советском прошлом и образовании СССР беседовали на встрече в библиотеке в Миорах

gazeta
  • 478

 Первый день 2024 года примечателен знаковой исторической датой – 105-летием со дня образования БССР. Отсюда берет исток современное белорусское государство. Особенности советского прошлого вспоминали участники открытого диалога» Беларусь: по страницам истории " в центральной районной библиотеке.


 БССР – эпоха ў гісторыі. Яна доўжылася амаль усё ХХ стагоддзе і стала фундаментам сучаснай беларускай дзяржаўнасці, заўважыла вядучая сустрэчы, бібліятэкар Таццяна Невядомская. Гэта быў час без мабільных тэлефонаў, інтэрнэту, гіпермаркетаў і аўтамабільных пробак. Долар не каштаваў і рубля, а ключы ад дома пакідалі пад дыванком.


Прыгадаць пару свайго юнацтва ў БССР запрасілі актывістаў раённай ветэранскай арганізацыі. Паслу- хаць іх расповяды – маладых супрацоўнікаў арганізацый і прадпрыемстваў горада, якія нарадзіліся ў Рэспубліцы Беларусь. Дыялог праходзіў у лёгкай сяброўскай атмасферы за чаяпіццем. Прадстаўнікі старэйшага пакалення дзяліліся ўспамінамі. Так, старшыні раённай ветэранскай арганізацыі Чаславу Кашкуру пачатак працоўнай дзейнасці ў школе запомніўся невысокімі цэнамі на здымнае жыллё, прыстойным заробкам да 120 рублёў і коштам булкі хлеба ад 14 да 17 капеек. Яго калега па грамадскай дзейнасці Зоя Родзіна прыехала ў Міёры ў сярэдзіне 70-х і ўладкавалася на хлебазавод. Тады ў суткі выпускалі 30 тон хлеба. Добрая слава пра якасць міёрскай хлебабулачнай прадукцыі выходзіла за межы раёна і нават краіны. Кватэру з мужам – супрацоўнікам ПМК-55 – атрымалі ад будаўнічай арганізацыі, а з часам перавялі ў прыватную ўласнасць.


 Для ўдзельнікаў сустрэчы падрыхтавалі віктарыну. Любімым ласункам савецкіх дзяцей – ірыскамі – адзначалі правільныя адказы. Між тым нават старэйшае пакаленне не заўсёды іх ведала. Напрыклад, не адказалі, што савецкім аналагам «Колы» быў напой «Байкал». Затое ледзь не ў адзін голас назвалі імя Германа Цітова – дублёра Юрыя Гагарына пры падрыхтоўцы да першага палёту ў космас. Для моладзі задачкі аказаліся няпростымі. Яны нарадзіліся і выраслі ў іншых рэаліях. Аднак таксама гулялі ў «Зарніцу» і далі правільны адказ на пытанне пра папулярнае ваенна-патрыятычнае спаборніцтва савецкай пары.


 Прыгадалі падчас дыялогу вядомых людзей мінулай эпохі, фільмы той пары, цэны на прадукты і паслугі. Паразважалі пра будучыню. На думку маладога пакалення, яна будзе светлай і ў многім залежыць ад іх. Перш-наперш ад чалавечнасці ў стасунках паміж людзьмі і ў іх учынках.


Кацярына РЫНКЕВІЧ.

Фотаматэрыял Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

← Предыдущая

В Российской Федерации начала функционировать система СПОТ

Назад к списку
Следующая →

Помощником Президента - инспектором по Витебской области назначен Сергей Левкович

[[!if? &subject=`[[!is_amp]]` &operator=`==` &operand=`0` &then=` `]]