18 Июля 2012

Вскоре Миорам — 500

gazeta
  • 450

Мясцовыя краязнаўцы выявілі, што першае ўпамінанне Міёр у пісьмовых крыніцах адносіцца да 1514 года. Значыць, не за гарамі ў райцэнтра вялікі юбілей.

 

Падрыхтоўцы да знамянальнай даты было прысвечана пасяджэнне аргкамітэта, якое адбылося 12 ліпеня пад кіраўніцтвам старшыні райвыканкама І. В. Кузняцова. Размова на ім ішла аб тым, што можна зрабіць па добраўпарадкаванні горада ўласнымі сіламі. У першую чаргу гэта абнаўленне будынкаў, асфальтаванне вуліц, устаноўка агародж, навядзенне парадку ў дварах, павелічэнне плошчы пад рынкам і стварэнне ля яго аўтастаянкі... Пералік магчымых работ далёка не поўны, і ён будзе расці. Ішла размова і пра раённую кнігу “Памяць”.

Сярод першачарговых задач — уцягненне ў гэтыя работы ўсіх гараджан, каб да свайго 500-годдзя Міёры набылі па-сапраўднаму святочны выгляд.

 

Л. МАТЭЛЕНАК.

 

← Предыдущая

Школы и гимназии Беларуси начинают прием детей в первые классы

Назад к списку
Следующая →

Смотрим вперёд

[[!if? &subject=`[[!is_amp]]` &operator=`==` &operand=`0` &then=` `]]