Районный исполнительный комитет, Миорский районный Совет депутатов. Сайт www.miory.vitebsk-region.gov.by. регистрационное свидетельство № 956. Издано 6 января 2010 года Министерством информации Республики Беларусь
Актуально: С 5 по 9 октября сотрудники органов внутренних дел проводят профилактическую акцию "Кибермарафон"
Происшествия: В период с 28 сентября по 4 октября на территории Витебской области зарегистрировано 28 киберпреступлений
Происшествия: ДТП в Миорском районе: работники МЧС деблокировали водителя
Происшествия: Родителям в Беларуси стоит быть начеку: мошенники придумали новую схему
Общество: Место нахождения организации должно соответствовать месту ее государственной регистрации
На плошчы ля раённага Дома культуры і па вуліцы Камуністычнай гандаль ішоў баявіта. Тое, што кірмаш у самым разгары, было бачна здалёк. Людзі шпарка крочылі з пакетамі, набітымі мясам, рыбай, мёдам. Неслі на плячах, везлі на веласіпедных рамах, у цялежках сеткі з агароднінай. Кацілі набудаваныя сумкі на колах. Многія вырашылі разнастаіць прысядзібны надзел новымі кветкамі, саджанцамі і кустамі. Выбар быў багаты і цэны даступныя.
Латкоў і палатак шмат. У першую чаргу пакупнікі трымалі курс да прадаўцоў сельгаспрадукцыі. У іх можна было затарыцца бульбай, капустай, перцамі, сталовымі буракамі, морквай, цыбуляй, яблыкамі. Усё свежае і натуральнае. Аднак рэкардсменкай па попыце стала пшаніца. У СУП «Чэрасы», напэўна, яна самая якасная. Сёлета, як і летась, ужо да дзевяці гадзін раніцы прычэп грузавіка стаяў спустошаны. Ва «Узмёнскім краі» па-суседству яшчэ заставалася некалькі мяхоў з пяці тон прывезенага. За адзін прасілі 18 рублёў. Разышлося туркоўскае зерне, пад’ельцаўскае, адкуль ішоў і ажыятаж на бульбу. Карысталася попытам і цітоўская.
Гэтым таварам людзі запасаліся на зіму асабліва актыўна, куплялі сеткамі, меншымі порцыямі з мэтай завесці новы гатунак. У сям’і Пятровых усё сваё ўрадзіла, на кірмаш прыйшлі, каб набыць «Маніфест». Беленькая знутры бульбачка не разварваецца ў адрозненне ад жоўценькай, менавіта такую хацелі завесці ў гаспадарцы. Дарэчы, гэты гатунак прадавалі па 1,20 рубля за кілаграм.
Істаўскія фермеры прапаноўвалі ўльтраранні і высокаўраджайны «Джувел» нямецкай селекцыі. Клубні буйныя, не дуплістыя, добра чысцяцца, – рэкламавала тавар гаспадыня Юлія. У асартыменце тут быў і ўсім добра вядомы ранні беларускі «Уладар». 35 рублёў за бульбу, расфасаваную ў сетку, прасілі прадаўцы з Верхнядзвінскага раёна. У іх позняя «Вектар», якая добра захоўваецца, усімі любімы «Скарб» і ранняга гатунку. Разыходзілася бульба з Глыбокага, фермерскай гаспадаркі Магілёўскай вобласці. Капусту таксама прывезлі здалёк. З Брэстчыны рэалізоўвалі па рублю за кілаграм. За сеткавы мех вялікіх тугіх качаноў плацілі ў сярэднім каля 40 рублёў.
Хадавы тавар – мёд. Яго таксама на кірмашы хапала. У яркае сонечнае надвор’е бурштынавыя слоічкі выглядалі ярка і апетытна. Пчаляры раілі запасціся якасным прадуктам на зіму – гэта цудоўны спосаб умацаваць імунітэт і падтрымаць арганізм у складанай эпідэміялагічнай сітуацыі. Да парад прыслухоўваліся.
– Узмёнскі мёд – самы лепшы, – заклікаў пчаляр. Мёд з разнатраўя, майскі ў паўлітровых слоіках па 12 рублёў. Ёсць пастаянныя кліенты. І медавуху па тры рублі за паўтаралітровую бутэльку таксама набывалі. У другога прадаўца мёду навідавоку невялікія карычневыя гранулы.
– Гэта бялковы вітамінна-мінеральны комплекс, – тлумачыў ён. – Пчолы выкормліваюць ім сваіх дзетак. Вельмі карысна! Пярга нармалізуе ціск, падтрымлівае імунітэт і не выклікае алергіі.
Рэклама спрацоўвала. Пяць рублёў за слоічак з-пад дзіцячага харчавання з каштоўнымі грануламі – няшмат. Звярталі ўвагу пакупнікі на журавіны. Буйныя, спелыя ягадкі можна было набыць па 25 рублёў за пяцілітровае вядзёрка ў жыхаркі райцэнтра Галіны Радзішэвіч. Торбачкі адна за адной напаўняліся карысным яльнянскім дарам, здабываць які не так і проста.
Здалёк вабілі вока яркія хрызантэмы. Імправізаваныя кветкавыя паляны на асфальце збіралі ў чэргі пераважна жанчын. Рэалізоўвалі саджанцы міярчане, а таксама госці з Мінскай вобласці. Колькі гатункаў было прадстаўлена, ніхто не мог дакладна сказаць. У тым вялікім пераліку яшчэ цыбуліны крокусаў, цюльпанаў, гіацынтаў.
Ажыўленне па сваёй выручцы адчулі на кірмашы і прадаўцы дзяржаўных устаноў. Напрыклад, спажыўкааператары нагандлявалі 4 тысячы 700 рублёў. З агародніны асаблівым попытам карысталася капуста па 1,17 рубля за кілаграм. Гэта даражэй, чым у прыватнікаў, але рэалізавалі ўсю прывезеную тону. Ішлі ў ход мясныя паўфабрыкаты, мяса ў разруб, каўбасныя вырабы вытворчасці Верхнядзвінскага філіяла. Прадалі 150 кілаграмаў рыбы. Карп і таўсталобік тут прапаноўвалі танней, чым у браслаўскіх рыбаводаў насупраць.
У асеннім кірмашы прынялі ўдзел і спецыялісты Міёрскага філіяла «Белтэлекама». У прома-палатцы яны рэкламавалі вадкакрысталічныя тэлевізары новага пакалення беларускай зборкі, распрацаваныя ў Кітаі, а таксама робата-пыласоса. Тавары якасныя, выпрабаваныя ў быце саміх белтэлекамаўцаў. З іх слоў, наогул, нараканняў на ўсе сорак рэалізаваных з сакавіка сёлетняга года тэлевізараў не паступала. Пакупку тэхнікі ў крэдыт з растэрміноўкай на 24 месяцы можна аформіць у сэрвісным цэнтры штодзённа, акрамя выхадных. У кірмашовы нядзельны дзень ён таксама быў гатовы абслугоўваць кліентаў.
Наталія СТАНКЕВІЧ
Фотарэпартаж Казіміра БЛАЖЭВІЧА.
Официальный сайт районной газеты" Миорские новости «©2010-2026 "mijory.by". Все права защищены. Индекс 63971. Перепечатка материалов разрешается только с указанием обратной ссылки на источник материала; фотоматериалов-только с официального разрешения. Редакция публикует материалы в порядке обсуждения, не разделяя точку зрения автора. Авторы отвечают за подбор и достоверность фактов
Наш сайт использует файлы cookie, в том числе сервисов веб-аналитики, чтобы улучшать работу сайта и делать его удобнее. Продолжая пользоваться сайтом, вы соглашаетесь на обработку персональных данных при помощи cookie-файлов. Подробнее в Политике обработки персональных данных и Информации об используемых файлах куки.