07 Октября 2026

С 5 по 16 октября проходит акция "Молодежь за безопасность"

gazeta
  • 5808

 

Інфармацыйна-прапагандысцкая акцыя пад такой назвай пройдзе з 5 па 16 кастрычніка. Яе мэта – прыцягнуць увагу дзяцей і моладзі да дзейнасці Беларускай маладзёжнай грамадскай арганізацыі выратавальнікаў-пажарных, а таксама сацыяльная падтрымка тых, хто мае ў гэтым патрэбу.

Работнікі РАНС сумесна з юнымі выратавальнікамі арганізуюць марафон «112 добрых спраў» і «101 дабро». Асаблівая ўвага – пажылым людзям, таму разам з актывістамі БМГАВП падтрымаюць адзінока пражываючых пенсіянераў. Хлопцы і дзяўчаты дапамогуць навесці парадак на прысядзібных надзелах, сабраць ураджай, нарыхтаваць дровы, усталяваць аўтаномныя пажарныя апавяшчальнікі.

Яшчэ адзін акцэнт – на ўстановы адукацыі, дзе выратавальнікі раскажуць пра дзейнасць маладзёжнай арганізацыі.

Аб'яднае ўсіх раённы злёт клубаў юных выратавальнікаў-пажарных.

Вольга ГІРЖДА, інспектар РАНС.

← Предыдущая

Витебская таможня приглашает на службу

Назад к списку
Следующая →

Будзьце пільнымі

[[!if? &subject=`[[!is_amp]]` &operator=`==` &operand=`0` &then=` `]]