Районный исполнительный комитет, Миорский районный Совет депутатов. Сайт www.miory.vitebsk-region.gov.by. регистрационное свидетельство № 956. Издано 6 января 2010 года Министерством информации Республики Беларусь
Происшествия: Обзор обстановки на дорогах области за выходные дни
Общество: Радиостанции Беларуси теперь можно с комфортом слушать в любой точке мира
Экономика: В Беларуси на 1 сентября открыто 156,3 тыс. депозитных счетов по программе "Семейный капитал"
Экономика: В чем опасность скрытой заработной платы
Общество: Суммы арендной платы выставлены в ЕРИП

З 1 жніўня на пасаду дырэктара дзяржаўнай установы культуры «Міёрская цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма» прызначана Анастасія Міхайлаўна Драба.
Анастасія Драба нарадзілася ў 1990 годзе. Дзяцінства прайшло ў вёсцы Клётаў Двор. Вучылася ў Чапукоўскай СШ.
Прафесію бібліятэкара са спецыялізацыяй «дзіцячыя і юнацкія бібліятэкі» атрымала на факультэце інфармацыйна-дакументных камунікацый Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў.
Працоўную дзейнасць у 2015 годзе пачала ў аддзеле камплектавання Міёрскай цэнтральнай бібліятэкі. У 2016-м перавялі ў дзіцячую бібліятэку, дзе працавала бібліятэкарам, а ў 2020 годзе ўзначаліла ўстанову. У цэнтральную бібліятэку вярнулася сёлета ў лютым на пасаду намесніка дырэктара.
– У структуры цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы 16 бібліятэк, з іх 13 – сельскія. У калектыве 34 супрацоўнікі, з іх 15 заняты ў цэнтральнай бібліятэцы. У бліжэйшых планах – закупка і арганізацыя работы бібліёбуса, які будзе курсіраваць па вёсках, дзе няма бібліятэк, – заўважае дырэктар. – Цяпер ідзе планавы рамонт у будынку цэнтральнай бібліятэкі. Пасля завяршэння работ дзейнасць установы прадоўжыцца ў штатным рэжыме. Будуць праходзіць мерапрыемствы рознай тэматыкі, сустрэчы з цікавымі людзьмі. Канешне, прымем удзел у абласным фестывалі-кірмашы «Дажынкі», што сёлета прымае наш горад.
Новы кіраўнік унікае ў курс спраў. На думку Анастасіі Міхайлаўны, спраўляцца з шырокім колам абавязкаў ёй дапаможа ўменне акцэнтаваць увагу на пазітыўных момантах і вырашаць складанасці па меры іх узнікнення.
У кругазвароце службовых клопатаў важна пакідаць час для сям’і. Разам з мужам выхоўваюць дзвюх дачок. Старэйшая перайшла ў дзясяты клас, малодшая наведвае дзіцячы сад.
Официальный сайт районной газеты" Миорские новости «©2010-2026 "mijory.by". Все права защищены. Индекс 63971. Перепечатка материалов разрешается только с указанием обратной ссылки на источник материала; фотоматериалов-только с официального разрешения. Редакция публикует материалы в порядке обсуждения, не разделяя точку зрения автора. Авторы отвечают за подбор и достоверность фактов
Наш сайт использует файлы cookie, в том числе сервисов веб-аналитики, чтобы улучшать работу сайта и делать его удобнее. Продолжая пользоваться сайтом, вы соглашаетесь на обработку персональных данных при помощи cookie-файлов. Подробнее в Политике обработки персональных данных и Информации об используемых файлах куки.