Районный исполнительный комитет, Миорский районный Совет депутатов. Сайт www.miory.vitebsk-region.gov.by. регистрационное свидетельство № 956. Издано 6 января 2010 года Министерством информации Республики Беларусь
Актуально: Во время затмения 28 августа Луна почти полностью покраснеет
Общество: Обмен военнопленными между Россией и Украиной провели на территории Беларуси
Актуально: В Китае разработали летающий спасательный круг с автономной системой навигации
Происшествия: При проведении спецмероприятий витебские таможенники установили два факта незаконного ввоза товаров из России
Официально: 27 августа в Миорах пройдет профсоюзный правовой прием граждан
Праводзілася акцыя
З 26 снежня па 8 студзеня праходзіла акцыя “Дзецям — канікулы, ІСН — правапарадак”.
Не ўсе вучні здольны правільна размеркаваць вольны ад заняткаў час. Не заўсёды ў гэтым могуць дапамагчы ім бацькі, а тым больш, з нядобранадзейных сем’яў. У выніку для інспекцыі па справах непаўналетніх час школьных канікулаў становіцца асабліва напружаным перыядам, калі нельга губляць пільнасці і ўвагі да паводзін дзяцей і падлеткаў. Для педагогаў любой школы канікулы — гэта той адрэзак часу, калі ўзнікае патрэба ўзмацніць кантроль за сітуацыяй у сем’ях, каб не дапусціць непрыемных вынікаў. Там, дзе дзеці прадастаўлены самі сабе, умешвацца не толькі трэба, а неабходна.
Як правіла, на гэты час, ажыўляе работу гуртковая дзейнасць ва ўсіх выхаваўчых установах. Вострыя адчуванні здольны падараваць спартыўныя спаборніцтвы — гэта не толькі карысна, а і значна лепш правапарушальніцкіх прыгод, якія шукаюць для сябе юныя свавольнікі.
Шырокі спектр захапленняў па інтарэсах практыкуецца ва ўсіх школах. Напрыклад, у СШ №1 асаблівую актыўнасць набывае дзейнасць многіх гурткоў. Гэта — “Выпільванне і выпальванне”, “Майстрыца”, “Умелыя рукі”, “Тэатральна-лялечная творчасць”, “Жыві, кніжка”, вакальных спеваў, драматычны.
Прадугледжаны спартыўныя секцыі, секцыі па баскетболе, валейболе. Практыкуюцца гадзіны футбола. Шмат прыхільнікаў збірае камп’ютарная гульнятэка.
Дзісенская СШ запрашае на секцыі рытмічнай гімнастыкі, баскетбола.
Як заўсёды, заварожвае “Майстэрня гномаў”, гэтым гуртком кіруе апантаны мастацтвам педагог — Ж. М. Фралова.
Для аматараў паспяваць прыемныя хвіліны падаруе Н. М. Кавалеўская, якая ўзначальвае гурткі “Вясёлыя ноткі”, “Харавыя спевы”.
У СШ №3 можна ўзбагаціць уласную эрудыцыю ў гуртку “Што? Дзе? Калі?”
Не менш цікавыя — “Асновы камп’ютарнай граматнасці”, “Мастацкая творчасць”, “Умелыя рукі”, “Рухомыя гульні”, секцыя па настольным тэнісе і многія іншыя.
Як бачна, вельмі шырокі спектр усемагчымых захапленняў. У кожнага дзіцяці ёсць нейкія схільнасці і здольнасці. У чымсьці хтосьці можа быць адораны больш іншых. Важна заўважыць гэта на пачатковай стадыі, дапамагчы іх развіць, і тады вучань адчуе “смак” уласнага захаплення, яму яўна будзе не да правапарушэнняў.
Міёрскі раённы Цэнтр дзяцей і моладзі здольны прапанаваць безліч цікавых мерапрыемстваў і гурткоў на самы розны густ. Тут літаральна кожны вучань знойдзе для сябе цікавы занятак. Тут заўсёды чакаюць наведвальнікаў самага рознага ўзросту, і зацікавіць здольны кожнага — ад юнага мастака да музыканта, ад спартсмена да сябра прыроды. Заняткі ў гуртках “Лепка”, “Аб’ектыў”, “Юны журналіст”, “Тэніс”, “Гітара”, “Вышыўка”, “Вязанне кручком”, “Мастацкая цацка”, “Разьба па дрэве”, “Фабрыка цудаў”, “Перакрыжаванак” і ў многіх іншых здольны падараваць прыемны і карысны адпачынак.
Калі хтосьці сумаваў без справы ў час канікулаў, хай дакарае толькі сябе.
А. ІЛЬНІЦКІ,
участковы інспектар ІСН.
Официальный сайт районной газеты" Миорские новости «©2010-2026 "mijory.by". Все права защищены. Индекс 63971. Перепечатка материалов разрешается только с указанием обратной ссылки на источник материала; фотоматериалов-только с официального разрешения. Редакция публикует материалы в порядке обсуждения, не разделяя точку зрения автора. Авторы отвечают за подбор и достоверность фактов
Наш сайт использует файлы cookie, в том числе сервисов веб-аналитики, чтобы улучшать работу сайта и делать его удобнее. Продолжая пользоваться сайтом, вы соглашаетесь на обработку персональных данных при помощи cookie-файлов. Подробнее в Политике обработки персональных данных и Информации об используемых файлах куки.