Районный исполнительный комитет, Миорский районный Совет депутатов. Сайт www.miory.vitebsk-region.gov.by. регистрационное свидетельство № 956. Издано 6 января 2010 года Министерством информации Республики Беларусь
Общество: Новые требования в области кибербезопасности начнут действовать с 1 июля. Поясняем новации
Происшествия: Вы наверняка их пробовали: в Беларуси запретили популярные роллы
Актуально: Школы и гимназии Беларуси начинают прием детей в первые классы
Актуально: Выпускные вечера для 11-классников пройдут сегодня в Беларуси
Общество: Лучшие санитарные дружины Миорщины
Продолжается генеральная уборка территорий. Не самые лучшие примеры хозяйствования рассмотрели на заседании районного штаба по благоустройству. Многим жителям района стоит присоединиться к марафону чистоты, который стартовал с наступлением теплых дней и должен был завершиться республиканским субботником. Вместе с тем еще не все навели порядок на своих домовладениях и закрепленных территориях.
Працягваецца генеральная ўборка тэрыторый. Не самыя лепшыя прыклады гаспадарання разгледзелі на пасяджэнні раённага штаба па добраўпарадкаванні. Многім жыхарам раёна варта далучыцца да марафону чысціні, які стартаваў з надыходам цёплых дзён і павінен быў завяршыцца рэспубліканскім суботнікам. Разам з тым яшчэ не ўсе навялі парадак на сваіх домаўладаннях і замацаваных тэрыторыях.
Вынікі маніторынгу па ўтрыманні аб’ектаў і добраўпарадкаванні тэрыторый у Міёрах агучыла галоўны санітарны ўрач раёна Галіна Федуковіч. У відэапрэзентацыі ўдзельнікі штаба разам прайшліся вулачкамі райцэнтра.
На перакрыжаванні Дзяржынскага з Вакзальнай, напрыклад, даўно патрабуе рамонту перакошаная агароджа. Яе калісьці ставіла жыллёва-камунальная служба, але пазней мясцовыя жыхары ўзялі пад сваю апеку. Па ўсім бачна, канструкцыі пара мяняць, але насельніцтва не дае гэта зрабіць. Побач недагледжаны стаіць будынак складскога памяшкання былога Міёрскага райспажыўтаварыства. Новы гаспадар чамусьці не спяшаецца прыбраць тут.
Няма парадку і на прылеглай тэрыторыі ля пункту прыёму металалому, і тут ужо прэтэнзіі санітарнай службы да Верхнядзвінскага райспажыўтаварыства. Ёсць пытанні і да ўтрымання надворных гаспадарчых пабудоў склада па вуліцы Кастрычніцкай. Брудна і на тэрыторыі былой АЗС. А вось у другім корпусе СШ № 2 імя Ізварына ўжо вызначыліся з аб’ёмамі касметычнага рамонту. Неабходна афарбаваць цокаль і фасад.
Даўно забыліся на чысціню ўладальнікі гаражоў з кааператыву «Заходні». Дакладней, дваім з іх час падрамантаваць свае памяшканні. А за будынкамі ўтварылася стыхійная звалка, і гэта ўжо агульная віна. Магчыма, варта правесці суботнік?
У прыватным доме насупраць гарадской лазні ніхто не жыве. Але гэта не адмяняе абавязак уласніка даглядаць тэрыторыю. І з ёй часткова спраўляецца. Пакасілася агароджа, але бачна, што нядаўна абразалі дрэвы. Неабходна толькі прыбраць рэшткі.
Трэба гаспадарчая рука, каб падрамантаваць прыступкі банкамата па вуліцы Ізварына і сцэны на паўвостраве. Гэтым зоймуцца Беларусбанк і сектар культуры райвыканкама.
Непадалёк – за будынкам былога моргу – наладзілі зону адпачынку рыбакі. Толькі забыліся, што гэта грамадскае месца, і пасля сябе трэба прыбраць. Неахайна выглядае і тэрыторыя пральні раённай бальніцы.
На дзіцячай пляцоўцы па вуліцы Камуністычнай 66 зламаная лаўка. Нядаўна мясцовыя жыхары ладзілі тут суботнік. Аднак хтосьці ўпарта не жадае бачыць вакол чысціню.
Патрабуе рамонту ўваходная група будынка былога ПМК-55. Варта асвяжыць фарбу на фасадзе аўтавакзала. Аўтобусны прыпынак каля СШ № 3 імя Героя Савецкага Саюза Я. Томкі ўвогуле трэба замяніць на больш сучасны.
Працяглы час муляць вока прахожым так званыя «шанхаі» – трухлявыя хлявы і гаражы па вуліцы Камуністычнай. Аднак іх карыстальнікі не спяшаюцца наводзіць там парадак.
Неабходны рамонт архітэктурных форм у шэрагу двароў шматкватэрных дамоў. Толькі з гэтай справай не пад сілу справіцца адным камунальнікам.
Падобных выпадкаў нямала і ў Дзісне, заўважыла намеснік аддзела архітэктуры і будаўніцтва, жыллёва-камунальнай гаспадаркі райвыканкама Вераніка Вішнеўская. Што мае дачыненне да прыватнага сектара, то не заўсёды атрымліваецца адшукаць гаспадароў.
І ўсё ж генеральная ўборка працягваецца. Як заўважыў старшыня раённага Савета дэпутатаў Валерый Драба, за кожным участкам горада замацаваны адказныя службы, а парадак на тэрыторыі двара – абавязак яго гаспадара. Ніхто не зробіць гэтую работу за нас.
Алена Вароніна.
Фота Казіміра Блажэвіча.
Официальный сайт районной газеты" Миорские новости «©2010-2026 "mijory.by". Все права защищены. Индекс 63971. Перепечатка материалов разрешается только с указанием обратной ссылки на источник материала; фотоматериалов-только с официального разрешения. Редакция публикует материалы в порядке обсуждения, не разделяя точку зрения автора. Авторы отвечают за подбор и достоверность фактов
Наш сайт использует файлы cookie, в том числе сервисов веб-аналитики, чтобы улучшать работу сайта и делать его удобнее. Продолжая пользоваться сайтом, вы соглашаетесь на обработку персональных данных при помощи cookie-файлов. Подробнее в Политике обработки персональных данных и Информации об используемых файлах куки.