Районный исполнительный комитет, Миорский районный Совет депутатов. Сайт www.miory.vitebsk-region.gov.by. регистрационное свидетельство № 956. Издано 6 января 2010 года Министерством информации Республики Беларусь
Культура: Игра-соревнование "З роднай моваю на "ты" прошла в Миорской детской библиотеке
Туризм: Ежегодно 5 июня в Беларуси отмечается День охраны окружающей среды
Официально: Беларусь и Кыргызстан договорились о взаимном признании водительских удостоверений
Молодежь: Приглашаем принять участие в конкурсе «Курсант на один день»
Социальный вектор: ЦТ по второму профильному предмету планируют сдавать почти 34,8 тыс. абитуриентов
Урачыстыя гукі музыкі раздаліся са сцэны паўвострава і паклікалі ўдзельнікаў і гасцей свята, захопленых вандроўкамі па казачных падвор'ях сельскіх Саветаў, бліжэй да глядзельнай пляцоўкі. Пачыналася афіцыйнае адкрыццё чацвёртага экалагічнага фестывалю "Жураўлі і жура-віны Міёрскага краю". Гледачоў віталі вядучыя Васіль Мядзюха і Святлана Яроменак. Яны нагадалі, што непаўторнасць і прыгажосць нашым мясцінам разам з густымі лясамі і прасторнымі лугамі надае ўнікальнае верхавое балота "Ельня", якому мы абавязаны свежым чыстым паветрам і карыснымі журавінамі. Пацвердзіць гэта і распачаць свята запрасілі пастаяннага прадстаўніка ПРААН у Рэспубліцы Беларусь Санака Самарасінха і старшыню райвыканкама Ігара Кузняцова.
Выказваючы ўдзячнасць міярчанам за любоў і адданасць малой радзіме, Ігар Валер'евіч адзначыў, што фестываль дае яшчэ адну магчымасць задумацца, што пакінуць унукам мы павінны тое, што атрымалі ў спадчыну ад дзядоў.
Санака Самарасінха на свяце ў другі раз і гэтым ганарыцца:
—Вашы зямля і рэгіён вельмі прыгожыя. Аднак, як увесь час заўважаю, Беларусь—самы ахоўваемы сакрэт у Еўропе. Пра гэты край еўрапейцы і жыхары іншых частак свету ведаюць не так шмат.
Па меркаванні пастаяннага прадстаўніка ПРААН у нашай дзяржаве, гэты "прабел" трэба запаўняць. Урачыстае адкрыццё працягнула цырымонія ўзнагароджання. Дыпломы і сертыфікаты на набыццё каштоўных прызоў старшыня райвыканкама ўручыў кіраўнікам прадпрыемстваў, устаноў і арганізацый, старэйшынам вёсак, гаспадарам сядзіб—пераможцам раённага конкурсу па добраўпарадкаванні. Далей надышла чарга падвор'яў, сярод якіх кожнае прэтэндавала на лідарства.
Прыемную эстафету пераняла намеснік старшыні райвыканкама Таццяна Стальмачонак. Пажадаўшы ўсім непаўторных уражанняў і святочнага запалу ў будзённыя дні, Таццяна Алегаўна аб'явіла ўдзельнікаў конкурсу па зборы журавін, што праходзіў 19 верасня. Такое мерапрыемства ў праграме фестывалю ладзілася ўпершыню, а тройку лідараў сярод калектваў прадпрыемстваў, устаноў і арганізацый склалі наступныя. Дыплом за 3-е месца, каштоўны прыз і сертыфікат на суму 500 000 рублёў дасталіся УП ЖКГ, такі ж "набор заахвочванняў" толькі за 2-е месца ўручаны Міёрскай ЦРБ, а перамагла ў конкурсе каманда аддзела адукацыі, спорту і турызму. Дарэчы, грашовую прэмію атрымаў кожны ўдзельнік журавінавага спаборніцтва, незалежна ад месца ў "турнірнай табліцы".
Шчодрая і гасцінная Ельня ні для кога не шкадуе сваіх дароў і знаходзяцца людзі, гатовыя за гэта аддзячыць. Дырэктар заказніка Іван Барок расказаў, што штат валанцёраў налічвае 31 чалавека. Яны дапамагаюць рамантаваць плаціны, весці падлік журавоў. Як адзначыў дырэктар ГА "Ахова птушак Бацькаўшчыны" Аляксандр Вінчэўскі, падчас асенняй міграцыі на балоце спыняецца каля 50 000 гэтых высакародных птушак, а ў адзін вечар іх можна ўбачыць 4-5 тысяч. Кіраўнікі прыродаахоўных устаноў уручылі дыпломы, якія пацвярджаюць ганаровае званне завахавальніка тым, хто нядаўна папоўніў валанцёр-скія рады. Гэта
Ала Майсяёнак, Галіна Урбановіч, Сяргей Урбановіч, Леанід Мацур, Дзмітрый Сачыўка, Аксана Пачопка, Віталь Батарчук.
Словы ўдзячнасці, віншавання і захаплення, што прагучалі са сцэны, надалі яшчэ больш узнёсласці і пазітыўных нотак у настрой удзельнікаў і гасцей экалагічнага фестывалю, у праграме якога чакала яшчэ шмат пазнавальнага і прыемнага.
Кацярына РЫНКЕВІЧ.
Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.
Официальный сайт районной газеты" Миорские новости «©2010-2026 "mijory.by". Все права защищены. Индекс 63971. Перепечатка материалов разрешается только с указанием обратной ссылки на источник материала; фотоматериалов-только с официального разрешения. Редакция публикует материалы в порядке обсуждения, не разделяя точку зрения автора. Авторы отвечают за подбор и достоверность фактов
Наш сайт использует файлы cookie, в том числе сервисов веб-аналитики, чтобы улучшать работу сайта и делать его удобнее. Продолжая пользоваться сайтом, вы соглашаетесь на обработку персональных данных при помощи cookie-файлов. Подробнее в Политике обработки персональных данных и Информации об используемых файлах куки.