Районный исполнительный комитет, Миорский районный Совет депутатов. Сайт www.miory.vitebsk-region.gov.by. регистрационное свидетельство № 956. Издано 6 января 2010 года Министерством информации Республики Беларусь
Культура: В Витебске стартует XXXV Международный фестиваль искусств «Славянский базар»
Дожинки: «Зал бокса Миорам просто необходим»
Официально: В Миорском районе 16 июля пройдет Единый день информирования
Спорт: «Миоры» рвут тишину победой
Спорт: 36 триатлетов из Витебской области примут участие в Международном Минском триатлоне 2026
У рамках месячніка “Белы кій” 20 кастрычніка ў Віцебску адбыўся абласны конкурс па элементарнай рэабілітацыі інвалідаў па зроку. Міёрскую пярвічную арганізацыю грамадскага аб’яднання таварыства прадстаўляла Сафія Гуз з Узмён. Яна з’яўляецца інвалідам І групы.
Абавязковай умовай для ўдзелу ў конкурсе з’яўлялася ўменне працаваць на камп’ютары, пісаць і чытаць рэльефна-кропачным шрыфтам, валодаць элементарнымі навыкамі сацыяльна-бытавога арыентавання з дапамогай кія. Сафія ўмела выканала ўсе ўмовы конкурсу. І ёй было прысуджана ганаровае трэцяе месца ў катэгорыі В-1 (людзі, якія не выкарыстоўваюць зрок у сваёй жыццядзейнасці).
Дарэчы, у час конкурсу Сафія праявіла сябе вельмі ўмела, яна была адкрытая, камунікабельная. Гэта прыцягнула ўвагу не толькі ўдзельнікаў і журы, але і карэспандэнтаў. Віцебскае абласное тэлебачанне стварыла рэпартаж з удзелам Сафіі Гуз, які трансліраваўся ў гэты дзень.
Несумненна, удзел чалавека з абмежаваннямі ў такіх мерапрыемствах неабходны як самому інваліду па зроку, так і людзям, якія знаходзяцца побач. Гэта дапамагае зразумець, што няма нічога немагчымага, што жыццё не заканчваецца, калі ўсё здаецца безнадзейным і цьмяным. Галоўнае—знайсці сілы для перамог над сабой... на кожны дзень.
Л. БАТАРЧУК,
старшыня раённай пярвічнай
арганізацыі ГА “Бел ТІЗ”.
Официальный сайт районной газеты" Миорские новости «©2010-2026 "mijory.by". Все права защищены. Индекс 63971. Перепечатка материалов разрешается только с указанием обратной ссылки на источник материала; фотоматериалов-только с официального разрешения. Редакция публикует материалы в порядке обсуждения, не разделяя точку зрения автора. Авторы отвечают за подбор и достоверность фактов
Наш сайт использует файлы cookie, в том числе сервисов веб-аналитики, чтобы улучшать работу сайта и делать его удобнее. Продолжая пользоваться сайтом, вы соглашаетесь на обработку персональных данных при помощи cookie-файлов. Подробнее в Политике обработки персональных данных и Информации об используемых файлах куки.