Районный исполнительный комитет, Миорский районный Совет депутатов. Сайт www.miory.vitebsk-region.gov.by. регистрационное свидетельство № 956. Издано 6 января 2010 года Министерством информации Республики Беларусь
Культура: В Витебске стартует XXXV Международный фестиваль искусств «Славянский базар»
Дожинки: «Зал бокса Миорам просто необходим»
Официально: В Миорском районе 16 июля пройдет Единый день информирования
Спорт: «Миоры» рвут тишину победой
Спорт: 36 триатлетов из Витебской области примут участие в Международном Минском триатлоне 2026
В атмосферу праздника и сплоченности окунулся Витебск 29-30 ноября, когда принял эстафету «Марафона единства». Его позиционируют как триединство традиций-национальной культуры, талантов людей и красоты славянской души. Представителям Миорщины посчастливилось побывать на концерте «Время выбрало нас», который стал заключительным аккордом акции.
У атмасферу свята і згуртаванасці акунуўся Віцебск 29-30 лістапада, калі прыняў эстафету «Марафона адзінства». Яго пазіцыянуюць як трыадзінства традыцый – нацыянальнай культуры, талентаў людзей і прыгажосці славянскай душы. Прадстаўнікам Міёршчыны пашчасціла пабываць на канцэрце «Час выбраў нас», які стаў заключным акордам акцыі.
У Лядовым палацы спорту сабраліся прадстаўнікі розных сфер. Яны ўласнымі рукамі ствараюць дабрабыт роднай зямлі. Для іх – маштабны канцэрт з удзелам звыш 800 беларускіх артыстаў, у ліку якіх Вікторыя Алешка, група «Аўра», Насця Краўчанка і Мікіта Бялько, арт-група «Беларусы», фолк-група «Добрыя людзі», шоу-балет «Сенсацыя», акцёры тэатра імя Якуба Коласа, заслужаныя аматарскія калектывы Рэспублікі Беларусь.
Вітаючы гасцей свята, кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Дзмітрый Крутой заўважыў, што якія б культурныя мерапрыемствы ні праходзілі ў краіне, адабраць у Віцебска негалоснае званне культурнай сталіцы Беларусі ўжо наўрад ці магчыма. Нагадаў пра традыцыі, прыгажосць прыроды і трагічныя старонкі жыцця рэгіёна. Сёння Віцебск – прыгожы сучасны горад з развітай прамысловасцю. Дзмітрый Мікалаевіч падкрэсліў, што цяпер да нас едуць прыбалты і палякі за ўсім неабходным, і нават пераязджаюць сем’ямі:
– Яны хочуць вельмі простых рэчаў: жыць у бяспецы, расціць і вучыць сваіх дзяцей без навязваемых заходніх «каштоўнасцей» і ідэалогіі, купляць натуральныя і экалагічна чыстыя прадукты харчавання, а таксама нармальна працаваць і зарабляць. Наш Прэзідэнт часта кажа: для таго, каб захаваць гэтае спакойнае, нармальнае жыццё, якое мы з вамі пабудавалі, неабходна быць адзінымі, згуртаванымі і маналітнымі. Тады ўсё ў нас атрымаецца.
Усе мы – родныя людзі, для якіх Віцебск у роўнай ступені можа лічыцца домам, падкрэсліў кіраўнік рэгіёна Аляксандр Субоцін:
– Мы – недзялімыя часткі адной вялікай дружнай сям’і, якая называецца Рэспублікай Беларусь. Сем’і, дзе ўсе шануюць сваіх продкаў, ганарацца сваім мінулым, добрасумленна ставяцца да сваіх абавязкаў, мараць і плануюць нармальнае, чалавечае меркаванне. Так было, так ёсць і так будзе.
Наконт «Марафона адзінства» Аляксандр Міхайлавіч адзначыў, што яго суправа- джае мелодыя дабра, сяброўства, стварэння, адзінства і ўзаемаразумення. І беларусы разумеюць, што толькі разам і толькі калі адзіныя, мы можам зрабіць нават тое, што здаецца немагчымым.
Пра Радзіму, родны дом і адзінства спявалі са сцэны. Прыемным сюрпрызам стала выступленне Мікалая Лукашэнкі. У рамках марафону праходзіў рэспубліканскі конкурс сачыненняў «Што такое адзінства». Цытату Сяргея Глебкі з Сіцькоўскай БШ, які на абласным этапе атрымаў дыплом другой ступені, прачыталі са сцэны вядучыя:
– У нас у сям’і ўсе клапоцяцца адзін пра аднаго. Старэйшыя дапамагаюць малодшым. Малодшыя дапамагаюць старэйшым. Нават у гімне нашай краіны ёсць такія словы: «мы ў працавітай, вольнай сям’і». Кожная сям’я – гэта маленькая дзяржава. А ўсе сем’і разам – гэта мая Радзіма, Рэспубліка Беларусь.
Наступнай эстафету «Марафон адзінства» прыме Орша.
УРАЖАННІ
Ірына Чарняўская, галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама:
– Часткай вялікай згуртаванай сям’і стала дэлегацыя з Міёр. Двухгадзінны канцэрт прайшоў на адным дыханні. Усе пад уражаннем ад музычных кампазіцый, прасякнутых ніткай патрыятызму і адзінства. За кожнай з іх – гісторыя нашай краіны, нашай любімай Беларусі!
Святлана Карпеза, галоўная медсястра і лідар прафсаюзнай пярвічкі ЦРБ:
– Ярка, маштабна, патрыятычна. Мерапрыемства выклікала цёплыя эмоцыі. Акцыя «Марафон адзінства» скіравана на ўмацаванне краіны, згуртаванне народа, папулярызацыю дзяржаўных сімвалаў і фарміраванне гордасці за іх. Гэта наша гісторыя, мы павінны яе ведаць і перадаць маладому пакаленню.
Юлія Ліманоўская, старшыня РА Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі:
– Прыемна адчуваць сябе часцінкай гэтага грандыёзнага марафону, бо мой старэйшы сын Глеб удзельнічаў у конкурсе сачыненняў «Што такое адзінства», які прайшоў у яго рамках, і ўдастоены дыплома трэцяй ступені.
Іван Матэленак, памочнік ляснічага Міёрскага лясніцтва:
– Час сапраўды выбраў нас. Мы сабраліся разам, каб адзначыць важнасць дружбы, узаемаразумення і захавання культурнай спадчыны нашай краіны. Са сцэны гучалі песні, усе выступленні былі проста да мурашак.
Вольга Хахлова, медсястра-анестэзістка аддзялення анестэзіялогіі і рэанімацыі ЦРБ:
– Такія мерапрыемствы патрэбны, каб людзі аб’ядноўваліся. Каб мы маглі збірацца разам і адчуваць, што мы, беларусы, на самой справе вельмі сяброўскія, добрыя і спагадлівыя людзі.
Алена ВАРОНІНА.
Фотарэпартаж Казіміра БЛАЖЭВІЧА.
Официальный сайт районной газеты" Миорские новости «©2010-2026 "mijory.by". Все права защищены. Индекс 63971. Перепечатка материалов разрешается только с указанием обратной ссылки на источник материала; фотоматериалов-только с официального разрешения. Редакция публикует материалы в порядке обсуждения, не разделяя точку зрения автора. Авторы отвечают за подбор и достоверность фактов
Наш сайт использует файлы cookie, в том числе сервисов веб-аналитики, чтобы улучшать работу сайта и делать его удобнее. Продолжая пользоваться сайтом, вы соглашаетесь на обработку персональных данных при помощи cookie-файлов. Подробнее в Политике обработки персональных данных и Информации об используемых файлах куки.