Районный исполнительный комитет, Миорский районный Совет депутатов. Сайт www.miory.vitebsk-region.gov.by. регистрационное свидетельство № 956. Издано 6 января 2010 года Министерством информации Республики Беларусь
Общество: Лучшие санитарные дружины Миорщины
Общество: В Беларуси за январь - май 2026 года ликвидировано 14 интернет-наркошопов
Социальный вектор: Физические лица вправе сдавать жилые помещения посуточно двумя способами
Профилактика: С 1 июня по 15 сентября на Миорщине проходит специальная программа "Мак"
Шэсць творчых работ навучэнцаў выяўленчага аддзялення Міёрскай дзіцячай школы мастацтваў адзначылі дыпломамі абласной выставы-конкурсу «Калядныя матывы». Мерапрыемства штогод праходзіць у дзіцячай школе мастацтваў № 3 г. Віцебска «Маладзік». Юныя міёрскія творцы пабывалі на цырымоніі ўзнагароджвання.
Усяго на выставу-конкурс «Калядныя матывы» даслалі 460 работ з усіх рэгіёнаў вобласці. Іх аўтары – навучэнцы дзіцячых школ мастацтваў ва ўзросце ад шасці да 17 гадоў. Міярчане прадаставілі 29 творчых работ.
У намінацыі «Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва» дыпломам ІІ ступені адзначана работа васьмігадовай Дар’і Муха, дыпломам ІІІ ступені – яе равесніцы Агаты Курдутавай. У намінацыі «Графіка» дыпломам «За майстэрства выканання» ўзнагароджаны дванаццацігадовы Станіслаў Гернат, «За арыгінальнае творчае рашэнне» – Ганна Вішнеўская (11 гадоў) і Агата Чарняўская (8 гадоў). У намінацыі «Жывапіс» дыплом «За арыгінальнае творчае рашэнне» атрымала чатырнаццацігадовая Паліна Паўлюканец.
– Падвядзенне вынікаў праходзіла ў цёплай сяброўскай атмасферы. Узнагароды дзецям уручаў праваслаўны святар, што яшчэ больш падкрэслівала іх каштоўнасць, – заўважаюць педагогі выяўленчага аддзялення ДШМ Вольга Чарняўская і Анастасія Бурштэйн. – Дзецям прыемна было бачыць на выставе свае работы. Сярод іх і тыя, што не ўвайшлі ў лік пераможцаў. На нашым аддзяленні ўзнагародзім усіх удзельнікаў.
Таксама падчас паездкі ў Віцебск юныя творцы з Міёршчыны пабывалі з экскурсіяй на мастацка-графічным факультэце ВДУ імя П. Машэрава. Наведалі выставачную залу, музей дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, пабывалі на кафедрах і ў аўдыторыях, у графічнай майстэрні. Дэкан факультэта Алена Сакалова і выкладчыкі цёпла сустрэлі юных гасцей, лёгка знайшлі з імі агульную мову, даступна данеслі інфармацыю.
Кацярына Рынкевіч.
Фота з альбома выяўленчага аддзялення ДШМ.
Официальный сайт районной газеты" Миорские новости «©2010-2026 "mijory.by". Все права защищены. Индекс 63971. Перепечатка материалов разрешается только с указанием обратной ссылки на источник материала; фотоматериалов-только с официального разрешения. Редакция публикует материалы в порядке обсуждения, не разделяя точку зрения автора. Авторы отвечают за подбор и достоверность фактов
Наш сайт использует файлы cookie, в том числе сервисов веб-аналитики, чтобы улучшать работу сайта и делать его удобнее. Продолжая пользоваться сайтом, вы соглашаетесь на обработку персональных данных при помощи cookie-файлов. Подробнее в Политике обработки персональных данных и Информации об используемых файлах куки.