Районный исполнительный комитет, Миорский районный Совет депутатов. Сайт www.miory.vitebsk-region.gov.by. регистрационное свидетельство № 956. Издано 6 января 2010 года Министерством информации Республики Беларусь
АПК: В Витебской области продолжается акция по оказанию помощи сельхозпредприятиям
АПК: Профсоюз АПК Миорщины отметил заслуги поваров, работающих на полях
Происшествия: В период с 3 по 9 августа на территории Витебской области зарегистрировано 27 киберпреступлений
Актуально: С 1 августа на должность директора Миорской ЦБС назначена Анастасия Драбо
Раённы выканаўчы камітэт прыняў рашэнне «Аб занясенні на Дошку гонару Міёрскага раёна».
Высокіх паказчыкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця за 2024 год дасягнулі:
На раённую Дошку гонару занесены партрэты найлепшых працаўнікоў. У іх ліку:
Кацярына Іосіфаўна Валынец - жывёлавод СУП «Цітова»
У гаспадарцы, якая стала першым месцам работы, занята з 2005 года. Цяпер даглядае цялят ва ўзросце да двух месяцаў, вялікую ўвагу надае пытанню павелічэння паказчыкаў. Яе 45 гадаванцаў забяспечылі сярэднясутачную прывагу ў 747 грамаў. Здольна спраўляцца з вялікім аб’ёмам работы.
У 2024 годзе Кацярына Іосіфаўна перамагла ў раённых спаборніцтвах сярод жывёлаводаў за дасягненне найлепшых вынікаў у развіцці АПК. У складзе дэлегацыі жанчын аграпрамысловага комплексу прадстаўляла Міёршчыну ў Віцебскім абласным II Рэспубліканскім форуме сельскіх жанчын.
Аляксандр Антонавіч Гаўрыльчык - трактарыст-машыніст ААТ «Міёрскі райаграсэрвіс»
Сваю працоўную дзейнасць пачынаў у 1989 годзе трактарыстам-машыністам у калгасе «Перамога» (Наўгароды). За час работы зарэкамендаваў сябе станоўча, добрасумленна выконвае свае службовыя абавязкі. Умее правільна размеркаваць час і сілы. Да пастаўленых задач ставіцца з павышаным пачуццём абавязку і адказнасці, здольны да аналізу сітуацыі і прыняцця аптымальных рашэнняў.
Яго тэхніка заўсёды ў добрым стане, а гаспадар неаднаразова станавіўся пераможцам раённых спаборніцтваў. Летась лідзіраваў на хімпраполцы з вынікам 2 814 эталонных гектараў.
Сяргей Аляксандравіч Міхайлаў - трактарыст-машыніст сельгасвытворчасці СУП «Чэрасы»
У сельгаспрадпрыемстве з 2010 года. Надае вялікую ўвагу якасці работ для атрымання найлепшых вынікаў у вырошчванні сельгаспрадукцыі. Па выніках раённых спаборніцтваў у 2024 годзе заняў першае месца – пасеяў 1 930 га азімых і яравых.
Зарэкамендаваў сябе граматным і кваліфікаваным спецыялістам. Мае багаты вопыт у сферы механізацыі, прафесійна прымяняе свае веды на практыцы. Адказны, мэтанакіраваны, тактоўны, ветлівы і ўважлівы. Удзельнічае ў мерапрыемствах, якія праводзяцца ў працоўным калектыве. Асабістым прыкладам робіць значны ўнёсак у выхаванне моладзі.
Віктар Здзіслававіч Самсановіч - трактарыст-машыніст сельгасвытворчасці ВУПКУ «Міёрскі»
У гаспадарцы працуе з 2010 года, па спецыяльнасці аграном. Зарэкамендаваў сябе станоўча, добрасумленна ставіцца да сваіх службовых абавязкаў. Умее правільна размеркаваць час і сілы на выкананне даручанай работы. Да пастаўленых задач ставіцца з павышаным пачуццём абавязку і адказнасці, аналізуе сітуацыю і прымае адпаведныя рашэнні.
Заўсёды на хаду і дагледжаная замацаваная за ім тэхніка. У 2024 годзе выконваў дыскаванне і культывацыю на плошчы 2 005 гектараў.
Карыстаецца павагай і заслужаным аўтарытэтам сярод калег і аднавяскоўцаў.
Дзяніс Уладзіміравіч Пурвель - начальнік участка па рамонце і абслугоўванні электраабсталявання станаў RCM, DCR, ВШМ і печаў BAF службы галоўнага энергетыка ТАА «Металапракатная кампанія»
На металапракатным заводзе заняты з 2018 года, на пасадзе – з 2022-га. Праявіў сябе як высокакваліфікаваны, ініцыятыўны і адказны кіраўнік. Яго прафесійная дзейнасць спрыяе падтрыманню высокага ўзроўню надзейнасці і эфектыўнасці работы электрагаспадаркі прадпрыемства. Спецыяліст укараніў сістэму маніторынгу стану падшыпнікавых вузлоў электраабсталявання з выкарыстаннем сучасных метадаў дыягностыкі, уключаючы тэрмаграфічны кантроль, вібрадыягностыку. Пад яго кіраўніцтвам прымяняюцца энергаэфектыўныя тэхналогіі, дасягнута зніжэнне аварыйнасці за кошт своечасовага выяўлення і ліквідацыі дэфектаў у электраабсталяванні.
Яўген Валянцінавіч Сцяпанаў - трактарыст на падрыхтоўцы лесасек, тралёўцы і вывазцы лесу Перабродскага лясніцтва Дзісненскага лясгасу
У лясной гаспадарцы працуе з 2019 года. Давераную тэхніку ведае і ўтрымлівае ў спраўным стане. Добрасумленна ставіцца да выканання распараджэнняў кіраўніцтва. Штомесяц выконвае даведзеныя планавыя заданні. Аб’ём тралёўкі сартыментаў у пагружаным становішчы за 2024 год склаў 12 998 м3 – 102 %.
Яўгена Валянцінавіча адным з першых накіравалі на распрацоўку ветравальна-бураломных лесасек у Гомельскай вобалсці. Агульны тэрмін камандзіравання ў Жлобінскі лясгас склаў 102 дні, а аб’ём тралёўкі – 7 435 м3 драўніны. За гэта да Дня работнікаў лесу ўзнагароджаны Граматай Віцебскага ДВЛГА.
Міхаіл Раманавіч Бурак - вадзіцель аўтамабіля аўтатранспартнага ўчастка ВУП «Міёрскі мясакамбінат»
На прадпрыемстве з 2018 года, працаваў на марках аўтамабіляў рознай грузападымальнасці. Дастаўляе прадукцыю мясакамбіната спажыўцам як у Беларусі, так і ў Расійскай Федэрацыі. За час работы зарэкамендаваў сябе са станоўчага боку, як дысцыплінаваны, выканаўчы і адказны супрацоўнік. Тэхніку ўтрымлівае ў спраўным стане. Заданні майстра ўчастка выконвае якасна і ў тэрмін. Не дапускае парушэнняў графіка паставак прадукцыі.
Сёлета за бездакорнае выкананне службовых абавязкаў і ў сувязі з 60-годдзем з дня ўтварэння прадпрыемства яму аб’яўлена ўдзячнасць дырэктара.
Валерый Уладзіміравіч Семянец - трактарыст ДП «Язненская ПМК»
У меліярацыйнай службе заняты з 2021 года, а ўсё жыццё Валерыя Уладзіміравіча звязана з тэхнікай, ён чуллівы і адданы сваёй справе. Валодае вялікім вопытам работы і шырокімі практычнымі ведамі па спецыяльнасці. За добрасумленныя адносіны да работы неаднаразова яму аб’яўлялі ўдзячнасці, уручалі ўзнагароды і пахвальныя граматы. Яго адрозная рыса – высокая працавітасць і добрасумленныя адносіны да даручанай справы.
За 2024 год у складзе брыгады па абкошванні меліярацыйных каналаў трактарнымі касілкамі забяспечыў 632 кіламетры.
Людміла Канстанцінаўна Астукевіч - загадчык аддзялення першаснага прыёму, аналізу, інфармавання і прагназавання ДУ «ТЦСАН Міёрскага раёна»
У тэрытарыяльным цэнтры з 2002 года, на пасадзе – з 2018-га. Зарэкамендавала сябе граматным і адказным кіраўніком, патрабавальная да сябе і падначаленых, прынцыповая, сумленная, дысцыплінаваная і выканаўчая. Кваліфікавана вырашае пытанні, што знаходзяцца ў яе кампетэнцыі.
Своечасова рэагуе на новае, перадавое, даклдана вызначае галоўнае, стварае атмасферу пошуку, перабудоўвае сваю і работу калектыву згодна з патрабаваннямі дзяржаўнай сацыяльнай палітыкі. Павышае свой прафесійны ўзровень. Член раённай арганізацыі РГА «Белая Русь», як старшыня прафсаюзнага камітэта згуртоўвае калектыў.
Валянціна Іванаўна Пятрова - галоўны спецыяліст аддзела па адукацыі Міёрскага райвыканкама
Са сферай адукацыі звязана ўся працоўнай дзейнасць Валянціны Іванаўны. Умелы, адказны спецыяліст, уважлівы, клапатлівы і творчы педагог. Арганізоўвае сваю і дзейнасць сектара аховы дзяцінства згодна з патрабаваннямі часу. Праводзіць сістэмную работу па забеспячэнні аховы правоў непаўналетніх, якія знаходзяцца на розных відах уліку.
У супрацоўніцтве з работнікамі РАУС, суда, пракуратуры, аховы здароўя арганізуе работу па прафілактыцы сацыяльнага сіроцтва. У 2024 годзе жыхары раёна ўсынавілі адно дзіця, адсутнічаюць выпадкі адмены ўсынаўленя, іх вяртання з замяшчальных сем’яў у дзяржаўныя ўстановы, перамяшчэння ў іншыя сем’і.
Алена Вадзімаўна Лукашэвіч - загадчык (памочнік урача па амбулаторна-паліклінічнай дапамозе) Завуццеўскага ФАПа УАЗ «Міёрская ЦРБ»
Загадвае ўстановай з 1989 года. Граматны, умелы і энергічны спецыяліст, аддадзены справе паляпшэння медыцынскага абслугоўвання і аховы здароўя насельніцтва. У 2011 годзе ёй прысвоена найвышэйшая кваліфікацыйная катэгорыя па кваліфікацыі «фельчар». Сістэматычна павышае свой прафесійны ўзровень, вывучае спецыялізаваную літаратуру.
Выкананне амбулаторных урачэбных наведванняў у 2024 годзе склала 105 %, абследаванне на сухоты нетранспартабельных пацыентаў – 100 %.
У 2024-м Алене Вадзімаўне аб’яўлена ўдзячнасць старшыні райвыканкама, у 2023-м яна ўзнагароджана Ганаровай граматай ЦРБ.
Казімір Альбертавіч Блажэвіч - фотакарэспандэнт установы «Рэдакцыя раённай газеты «Міёрскія навіны»
У рэдакцыі заняты з 1984 года, пэўны час адказваў за работу радыё. Сумленны, працавіты, ініцыятыўны і дысцыплінаваны супрацоўнік, які ўмее арганізаваць рабочы працэс і не лічыцца з асабістым часам. Мае добра развітае ўяўленне і добры мастацкі густ. Заўважае цікавыя жыццёвыя моманты не толькі на рабочым месцы, але і тады, калі спяшаецца па асабістых справах.
Фотаматэрыялы Казіміра Альбертавіча па вартасці ацэньвалі на рэспубліканскіх і абласных творчых конкурсах, дзе раённае выданне станавілася шматразовым лаўрэатам. Член Беларускага саюза журналістаў.
Юрый Іосіфавіч Рубанікж - старшы прапаршчык міліцыі, міліцыянер-вадзіцель групы затрымання групы міліцыі Міёрскага аддзялення Дэпартамента аховы Міністэрства ўнутраных спраў
Служыць з 1999 года, на пасадзе – з ліпеня 2024-га. Мае вялікі вопыт практычнай работы. Ведае і граматна прымяняе нарматыўныя прававыя акты, якія рэгламентуюць службовую дзейнасць органаў унутраных спраў і службы аховы. Любіць тэхніку і разбіраецца ў ёй, замацаваную машыну ўтрымлівае ў спраўным стане. Актыўна ўдзельнічае ў выяўленні і спыненні правапарушэнняў. Пры вырашэнні службовых задач не лічыцца з асабістым часам.
У 2024 годзе затрымаў за розныя адміністрацыйныя правапарушэнні 35 чалавек. Прызнаваўся найлепшым па прафесіі, удзельнічаў у аглядах-конкурсах прафмайстэрства сярод падраздзяленняў, яго партрэт быў занесены на Дошку гонару.
Галіна Мікалаеўна Лабунька - інспектар Міёрскага сельвыканкама
У сельвыканкаме занята з 2020 года, на пасадзе – з 2023-га. Добрасумленны работнік, граматны спецыяліст, тактоўна вядзе сябе ў кантактах з насельніцтвам сельсавета. Арганізуе работу і вядзенне справаводства, звязанага з рэгістрацыяй грамадзян па месцы жыхарства, забяспечвае вядзенне пакватэрных картак і картак рэгістрацыйнага ўліку на жылыя дамы, прымае дакументы на выдачу і абмен пашпарту, вядзе персанальна-першасны ўлік вайсковага ўліку прызыўнікоў і ваеннаабавязаных, выконвае адміністрацыйныя працэдуры, накіроўвае запыты ў дзяржорганы для іх ажыццяўлення.
За перыяд 2023-2024 года на тэрыторыі сельсавета знеслі 15 дамоў.
Официальный сайт районной газеты" Миорские новости «©2010-2026 "mijory.by". Все права защищены. Индекс 63971. Перепечатка материалов разрешается только с указанием обратной ссылки на источник материала; фотоматериалов-только с официального разрешения. Редакция публикует материалы в порядке обсуждения, не разделяя точку зрения автора. Авторы отвечают за подбор и достоверность фактов
Наш сайт использует файлы cookie, в том числе сервисов веб-аналитики, чтобы улучшать работу сайта и делать его удобнее. Продолжая пользоваться сайтом, вы соглашаетесь на обработку персональных данных при помощи cookie-файлов. Подробнее в Политике обработки персональных данных и Информации об используемых файлах куки.