06 Сентября 2024

Хорошие и теплые отношения с Китаем

gazeta
  • 521

 Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Кітая ў Беларусі Се Сяоюнам, які завяршае сваю дыпламатычную місію ў краіне.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што ў Беларусі задаволены вынікамі візіту прэм’ера Дзяржаўнага савета КНР Лі Цяна, які наведаў нашу краіну ў другой палове жніўня.

– Мы вельмі сур’ёзную ўвагу надавалі візіту вашага прэм’ер-міністра ў Беларусь. Вельмі шмат цяпер працуем ва ўрадзе над пытаннямі развіцця адносін па тых пытаннях і праблемах, якія былі абазначаны падчас візіту прэм’ер-міністра КНР, – заўважыў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка асобна адзначыў, што прэм’ер Дзяржаўнага савета КНР вельмі высока ацаніў развіццё парка «Вялікі камень», чаму беларускі бок таксама надае першаступеннае значэнне. Пастаянна расце колькасць рэзідэнтаў парка, што гаворыць пра вялікі інтарэс да яго кітайскіх таваравытворцаў і не толькі.

Прэзідэнт таксама падзякаваў кітайскаму боку за тэхнічную дапамогу:

– Сіламі Кітайскай Народнай Рэспублікі мы заканчваем будаўніцтва двух сацыяльных аб’ектаў, якія будуць садзейнічаць і ўмацаванню здароўя нашага насельніцтва і будуць іміджавымі. Гэта плавальны басейн і стадыён, які, я вельмі спадзяюся, мы ў асноўным закончым у гэтым годзе.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што ў Беларусі хацелі б дасягнуць узроўню супрацоўніцтва з рэгіёнамі Кітая па аналогіі з тым, як гэта адбываецца ў міжрэгіянальным узаемадзеянні з Расіяй. Падзякаваў Кітаю за падтрымку ў Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва і аб’яднанні краін БРІКС. Перадаў самыя добрыя пажаданні Старшыні КНР Сі Цзіньпіну.

– Гэта чалавек, якога ў Беларусі не толькі ведаюць, але і любяць. І я вельмі рады, што ў нас усталяваліся такія добрыя і цёплыя адносіны, – адзначыў беларускі лідар.

Што да фундамента адносін, Аляксандр Лукашэнка заўважыў, што гандлёвы абарот паміж Беларуссю і Кітаем складае каля васьмі мільярдаў долараў. Такім чынам Кітай для Беларусі ў гандлі з’яўляецца другім партнёрам пасля Расіі.

Па матэрыялах БЕЛТА.

← Предыдущая

ЕРИП сообщила о плановых ночных техработах

Назад к списку
Следующая →

Ждем фотоснимки от Миорчан

[[!if? &subject=`[[!is_amp]]` &operator=`==` &operand=`0` &then=` `]]