Районный исполнительный комитет, Миорский районный Совет депутатов. Сайт www.miory.vitebsk-region.gov.by. регистрационное свидетельство № 956. Издано 6 января 2010 года Министерством информации Республики Беларусь
Туризм: «Озеравки – Ельня»: молодые специалисты Миорской ЦРБ познакомились с уникальной природой Беларуси
Молодежь: Команда Миорского района отправилась выступать в финале конкурса «SuperПРОФИ‑2026»
АПК: Миорчанин Евгений Петров второй год подряд меняет гаечный ключ на штурвал комбайна
Пульс Миорщины: Миорский ТЦСОН принял гостей из Докшицкого района
АПК: Стратегия продовольственной безопасности: как работает Миорский участок Полоцкого КХП
15 сакавіка на Дзень Канстытуцыі адбылося ўрачыстае мерапрыемства ў Перабродскай СШ, дзе групе школьнікаў уручаны пашпарты — першы дакумент у дарослае жыццё. Адкрылі праграму першы сакратар РК ГА БРСМ Марына Кашкур і галоўны спецыяліст землеўпарадкавальнай службы Павел Сушко. Яны прадставілі гасцей: старшыню раённага Савета дэпутатаў Раісу Васільеўну Парфёненка, начальніка аддзела ідэалагічнай работы Таццяну Алегаўну Стальмачонак, старшага інспектара групы па грамадзянстве і міграцыі РАУС, маёра міліцыі Алену Юр'еўну Ракшня, старшыню Перабродскага сельскага Савета Віктара Мікалаевіча Дзеравянчыка і дырэктара школы Софію Мяфодзьеўну Пашкову.
Вядучыя пазнаёмілі прысутных з гісторыяй з'яўлення важнага для кожнага грамадзяніна дакумента — пашпарта. Раней людзі перамяшчаліся па свеце без дакументаў. Акрамя купцоў, вандравалі па Еўропе вясёлыя і бесклапотныя шкаляры, аднак шмат было і злодзеяў. Тады вырашылі выдзеліць добрасумленных і праўдзівых людзей, узяць іх пад абарону. Таму быў уведзены першы дакумент, які пацвярджаў асобу, а з'явіўся ён у Германіі яшчэ ў XV стагоддзі. Крыху пазней яго назвалі "пашпартам", што з французскай мовы азначала "дазвол на праезд праз порт". 27 снежня 1932 года быў прыняты закон, які ўвёў адзіную на тэрыторыі СССР пашпартную сістэму. Канстытуцыя суверэннай Рэспублікі Беларусь прынята менавіта 15 сакавіка 1994 года, і добрай традыцыяй стала ў гэты ж дзень урачыста ўручаць пашпарты.
Маёр міліцыі Алена Юр'еў-на падрабязна расказала, якія правы і абавязкі разам з пашпартам хлопцы і дзяўчаты атрымліваюць. У выпадку змены прозвішча, імя ці імя па бацьку абавязкова небходна звяртацца для замены пашпарта, а вось за пражыванне без такога важнага дакумента ці без рэгістрацыі прадугледжана адміністрацыйная адказнасць.
Раіса Васільеўна Парфёненка ўручыла пашпарты Надзеі Алейнікавай, Яўгену Лапуцэвічу, Наталлі Барыла, Кацярыне Савуць, Юліі Пацеенак, Дзіяне Рудзь, Віктару Чапулёнку, Наталлі Тычко, Наталлі Сініца, — а на памяць аб знамянальнай падзеі яны яшчэ атрымалі падарункі ад ГА "Белая Русь". З іх вуснаў прагучала клятва. Павіншавала аднагодкаў з важнай падзеяй Надзея Алейнікава. Шчасця, дабрабыту, упэўненасці ў заўтрашнім дні маладым грамадзянам пажадаў Віктар Мікалаевіч Дзеравянчык.
Прысутным мясцовыя артысты падарылі з нагоды свята канцэрт "Зямля бацькоў — мая зямля", сцэнарый да якога распрацавала Таццяна Паўлаўна Колас. Спявалі сольна школьнікі Цімафей Фёдараў, Анастасія Касцюкевіч, Кацярына Васюцёнак і дарослыя Валянціна Фёдарава, Таццяна Колас, а таксама выступілі хор школы і вакальная група СДК. Гучалі з вуснаў малодшых школьнікаў вершаваныя радкі аб родным краі і яго прыродзе, матчынай мове… Патрыятызмам, непадробнай любоўю і замілаваннем прасякнуты быў кожны радок, што гучаў у выкананні юных і дарослых талентаў Пераброддзя — дарэчы, адзінай вёскі, якая мае свой герб.
Вольга ВІШНЕЎСКАЯ.
Официальный сайт районной газеты" Миорские новости «©2010-2026 "mijory.by". Все права защищены. Индекс 63971. Перепечатка материалов разрешается только с указанием обратной ссылки на источник материала; фотоматериалов-только с официального разрешения. Редакция публикует материалы в порядке обсуждения, не разделяя точку зрения автора. Авторы отвечают за подбор и достоверность фактов
Наш сайт использует файлы cookie, в том числе сервисов веб-аналитики, чтобы улучшать работу сайта и делать его удобнее. Продолжая пользоваться сайтом, вы соглашаетесь на обработку персональных данных при помощи cookie-файлов. Подробнее в Политике обработки персональных данных и Информации об используемых файлах куки.