Районный исполнительный комитет, Миорский районный Совет депутатов. Сайт www.miory.vitebsk-region.gov.by. регистрационное свидетельство № 956. Издано 6 января 2010 года Министерством информации Республики Беларусь
Профилактика: С 12 по 22 ноября состав ГАИ переведен на усиленный вариант несения службы
Общество: Megatop выпустил первый обувной адвент-календарь к Новому году
Экономика: Витебская область продолжает сохранять положительную динамику финансовых результатов
Профилактика: В преддверии ноябрьских распродаж по всей Беларуси активизируются интернет-мошенники
Общество: Дан старт финалу республиканского конкурса «SuperПрофи-2026»
Злучальным звяном, праз якое ажыццяўляецца пераемнасць пакаленняў, з’яўляецца моладзь. Яна назапашвае, аналізуе і рэалізуе інтэлектуальны, культурны і вытворчы вопыт і патэнцыял. Генерыруе ідэі і ўвасабляе іх у жыццё. У гэтым упэўніліся ўдзельнікі арганізацыйнага пасяджэння Мала- дзёжнай палаты пятага склікання, што дзейнічае пры раённым Савеце дэпутатаў.
Моладзь – самая актыўная і ініцыятыўная частка грамадства. Часам яна прапаноўвае такія смелыя і нестандартныя рашэнні, што дзіву даешся. Многія з іх бярэ на заметку і дапамагае ўвасобіць у жыццё мясцовая ўлада. Члены Маладзёжнай палаты, якая дзейнічае на Міёршчыне з 2015 года, – актыўныя памочнікі раённага Савета дэпутатаў. Яго старшыня Валерый Драба заўважыў, што ажыццяўляюць паўнамоцтвы 29 дэпутатаў раённага і 112 – першаснага ўзроўняў, якія прадстаўляюць усе галіны эканомікі і накірункі сацыяльнай сферы:
– Паўсядзённая дзейнасць мясцовых Саветаў звязана з вырашэннем шырокага спектра пытанняў палітычнага, сацыяльнага і эканамічнага характару. Непарушным застаецца правіла: імкнуцца дапамагчы чалавеку.
Павышэнне якасці жыцця насельніцтва – адзін з ключавых накірункаў дзейнасці дзяржавы. Выбіраць курс яе развіцця хутка належыць кожнаму з нас. Для некаторых гэтыя выбары стануць першымі. Валерый Драба заклікаў не быць раўнадушнымі да лёсу сваёй радзімы і аддаваць свае галасы за тых, хто хоча рабіць жыццё найлепшым, а не пераследуе асабістыя мэты.
Наша моладзь мае актыўную жыццёвую пазіцыю. На Міёршчыне 2 625 чалавек ва ўзросце ад чатырнаццаці да 31 года, што складае 14,5 % ад агульнай колькасці насельніцтва. Каля паўтысячы з іх аб’ядноўваюць 67 пярвічак БРСМ.
На выхаванне патрыятызму, павышэнне прафесійнага майстэрства і прэстыжу інстытута сям’і, выяўленне талентаў скіравана дзейнасць гэтага грамадскага аб’яднання. Дваццаць маладых людзей нашага краю ўключаны ў перспектыўны рэзерв кадраў райвыканкама.
Са справаздачай аб рабоце Маладзёжнай палаты за апошнія два гады выступіла яе старшыня Надзея Шымуковіч. Асноўны вектар – выяўленне і ажыццяўленне ініцыятыў. Добраўпарадкаванне памятных месцаў, удзел у патрыятычных акцыях, рэалізацыя мэт устойлівага развіцця.
– Дзяржава задае накірунак, а мы павінны прапаноўваць свае ініцыятывы, – выказала ўпэўненасць Надзея і пажадала новаму складу Маладзёжнай палаты актыўнасці і новых ідэй.
А яны ўжо ў распрацоўцы. Кожны з удзельнікаў пасяджэння прапанаваў свае праекты. Вучнёўскую моладзь зацікавілі тэмы выхавання экалагічна граматных паводзін, фарміравання здаровага ладу жыцця, вызначэння дзіцяці ў прафесіі, другаснай перапрацоўкі адходаў, валанцёрскага руху, вывучэння роднага краю. Працоўную вабяць удасканаленне ў прафесіі, творчасць, гісторыя і падарожжы. Усіх іх аб’ядноўвае любоў да краю, дзе жывуць і працуюць. Напрыклад, Дар’я Літвінава з раёна газазабеспячэння прыехала ў Міёры з Віцебска і знайшла сябе ў прафесіі. Ёй даспадобы наш ціхі і спакойны гарадок. З задавальненнем вывучае і славутасці Віцебшчыны, плануе пашырыць геаграфію. Ураджэнец Цвеціна Максім Філіповіч выкладае гісторыю ў СШ № 3 імя Героя Савецкага Саюза Я. Томкі, кіраўнік гуртка па ваенна-патрыятычным выхаванні і музейнага аб’яднання. Марыць распрацоўваць экскурсіі і стаць прафесійным экскурсаводам. Першыя крокі да сваёй мары ўжо зрабіў – разам з вучнямі скіроўваецца па веламаршрутах, якія самі і выбіраюць. Яго ж абралі старшынёй Маладзёжнай палаты, а намеснікам – вучаніцу СШ № 3 імя Героя Савецкага Саюза Я. Томкі Ганну Нікалаёнак.
Максім Юр’евіч падзяліўся сваімі планамі: развіваць турыстычны патэнцыял Міёршчыны. Для гэтага збірае актыўную каманду. Таксама сярод першачарговых задач – экалагічныя акцыі, захоўванне гістарычнай памяці беларускага народа.
Наказвала маладым людзям верыць у свае сілы і прыкладаць максімум намаганняў для таго, каб захаваць тое, што маем – мірнае неба, сацыяльныя даброты – колішняя старшыня раённага Савета дэпутатаў Марыя Баніфатава. Да сумеснай работы заклікаў старшыня раённага Савета ветэранаў Часлаў Кашкур.
Усім членам Маладзёжнай палаты ўручылі пасведчанні. Поспехаў у вучобе і прафесійнай дзейнасці ім пажадаў старшыня раённага Савета дэпутатаў:
– Павага не прыходзіць ніадкуль – яе трэба заслужыць. Старайцеся на дабрабыт сваёй сям’і, рэгіёна, дзяржавы. Прапаноўвайце свае ідэі, а мы будзем дапамагаць іх рэалізоўваць. Мы жывём у самай лепшай краіне на свеце і толькі ў нашых сілах зрабіць яе яшчэ лепшай – сваёй працай, сваім розумам.
Напрыканцы сустрэчы экскурсію па гістарычным музеі СШ № 3 імя Героя Савецкага Саюза Я. Томкі правёў Максім Філіповіч.
Алена Вароніна.
Фотаматэрыял Казіміра Блажэвіча.
Официальный сайт районной газеты" Миорские новости «©2010-2026 "mijory.by". Все права защищены. Индекс 63971. Перепечатка материалов разрешается только с указанием обратной ссылки на источник материала; фотоматериалов-только с официального разрешения. Редакция публикует материалы в порядке обсуждения, не разделяя точку зрения автора. Авторы отвечают за подбор и достоверность фактов
Наш сайт использует файлы cookie, в том числе сервисов веб-аналитики, чтобы улучшать работу сайта и делать его удобнее. Продолжая пользоваться сайтом, вы соглашаетесь на обработку персональных данных при помощи cookie-файлов. Подробнее в Политике обработки персональных данных и Информации об используемых файлах куки.