Районный исполнительный комитет, Миорский районный Совет депутатов. Сайт www.miory.vitebsk-region.gov.by. регистрационное свидетельство № 956. Издано 6 января 2010 года Министерством информации Республики Беларусь
У лячэбна-працоўныя прафілакторыі ў большасці накіроўваюць мужчын старэй за 40 год, якія нідзе не працуюць, і жанчын ад 24 да 40, што з’яўляюцца абавязанымі асобамі.
На сумесным пасяджэнні калегіі пракуратуры Віцебскай вобласці і прэзідыума абласнога суда разгледзелі вынікі работы па накіраванні грамадзян у лячэбна-працоўныя прафілакторыі.
ЛПП — абмежавальная мера, скіраваная на пераадоленне алкагольнай залежнасці, і спосаб абароны правоў грамадзян, якім ствараюць непрыемнасці аматары спіртнога. У прафілактыцы правапарушэнняў, што ўчыняюць схільныя да злоўжывання алкаголем асобы, прымусовая ізаляцыя ў ЛПП мае важную ролю.
Згодна з Законам “Аб парадку і ўмовах накіравання грамадзян у лячэбна-працоўныя прафілакторыі і ўмовах знаходжання ў іх”, туды трапляюць хворыя на хранічны алкагалізм, якія сістэматычна парушаюць грамадскі парадак, правы іншых грамадзян. Таксама ў ЛПП накіроўваюць абавязаных асоб, якія парушаюць працоўную дысцыпліну з-за злоўжывання алкаголем.
Выяўляюць такіх грамадзян, рыхтуюць матэрыялы органы ўнутраных спраў.
Спецыяльныя медкамісіі ўстанаўліваюць, ці хварэе кандыдат у ЛПП на хранічны алкагалізм, ці мае патрэбу ў прымусовай ізаляцыі і медыка-сацыяльнай рэадаптацыі, ці ёсць у яго захворванні, з якімі ў ЛПП нельга. Рашэнне аб накіраванні ў лячэбна-працоўны прафілакторый прымаюць суды.
ГРАМАДЗЯНЕ, што трапілі ў ЛПП, учынялі дробнае хуліганства, распівалі спіртныя напоі ў грамадскіх месцах, знаходзіліся на працы ў стане алкагольнага ап’янення. Звычайна ад іх учынкаў пакутавалі члены сям’і, блізкія, суседзі.
Некаторыя спрабавалі кадзіравацца. Аднак гэта яшчэ не страхоўка ад лячэбна-працоўнага прафілакторыя. Трэба не ўжываць алкаголь на працягу года, належным чынам паводзіць сябе ў быце і на працы.
Як падкрэсліў на нарадзе Савета Бяспекі кіраўнік дзяржавы, кожны чалавек у краіне павінен адчуваць сябе абароненым ад злачынстваў. Без гэтага нельга гаварыць аб прававым дабрабыце грамадства. Разам з тым меры па папярэджанні гвалту ў сям’і і бытавой злачыннасці недастатковыя. Работа па своечасовым выяўленні схільных да злоўжывання алкаголем і ўчынення правапарушэнняў асоб павінна весціся актыўна і наступальна.
Фота для ілюстрацыі.
Ірына ТАЎТЫН, пракурор
па наглядзе за адпаведнасцю
закону судовых пастаноў па
грамадзянскіх справах
пракуратуры Віцебскай вобласці.
Официальный сайт районной газеты" Миорские новости «©2010-2026 "mijory.by". Все права защищены. Индекс 63971. Перепечатка материалов разрешается только с указанием обратной ссылки на источник материала; фотоматериалов-только с официального разрешения. Редакция публикует материалы в порядке обсуждения, не разделяя точку зрения автора. Авторы отвечают за подбор и достоверность фактов
Наш сайт использует файлы cookie, в том числе сервисов веб-аналитики, чтобы улучшать работу сайта и делать его удобнее. Продолжая пользоваться сайтом, вы соглашаетесь на обработку персональных данных при помощи cookie-файлов. Подробнее в Политике обработки персональных данных и Информации об используемых файлах куки.