24 Сентября 2014

Богатая история, значительные наработки

gazeta
  • 461

Богатая история, значительные наработки З атрыманнем суверэнітэту перад Рэспублікай Беларусь паўстала пытанне абароны яе інтарэсаў на Дзяржаўнай граніцы. З гэтай мэтай 15 верасня 1992 года Вярхоўным Урадам была прынята пастанова №562 "Аб стварэнні войскаў Рэспублікі Беларусь і пагранічных часцей на прыбалтыйскім накірунку", а ўжо 24 верасня камандуючым пагранічнымі войскамі быў падпісаны загад "Аб зацвярджэнні штата Полацкага пагранічнага атрада".

 

Атрад фарміраваўся ў ваенным гарадку Ветрына Полацкага раёна на базе няштатнай групы ўпраўлення і камплектаваўся афіцэрамі і прапаршчыкамі-пагранічнікамі, пераведзенымі з іншых рэгіёнаў былога Савецкага Саюза і  Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь.

У Верхнядзінску, Паставах і вёсцы Купчэлі Браслаўскага раёна былі сфарміраваныя тры пагранічныя камендатуры. 1 лютага 1993 года падраздзяленні заступілі на ахову Дзяржаўнай граніцы.

 

Усё даводзілася пачынаць амаль з нуля. Перад пагранічнікамі стаяла задача спробы парушэння граніцы і спыніць бурны паток кантрабанды, што ішоў праз яе.

Дынамічна змянялася і абстаноўка на прымежжы. Кантрабандысты імкнуліся выкарыстаць любыя магчымасці для сваёй незаконнай дзейнасці. У гэтым ім спрыялі недасканаласць заканадаўства і адсутнасць інжынернага абсталявання на граніцы. Вайскоўцам давозілася самастойна шукаць найбольш эфектыўныя метады і спосабы аховы. Нягледзячы ні на якія перашкоды, пастаўленыя перад імі задачы былі выкананы.

 

За час існавання Полацкага пагранатрада яго ваеннаслужачыя неаднаразова даказвалі вернасць лепшым традыцыям старэйшых пакаленняў абаронцаў рубяжоў нашай Радзімы.

Прызнаннем іх заслуг стаў указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №321 ад 4 ліпеня 1998 года, у адпаведнасці з якім 24 верасня 1998 года начальнік штаба першы намеснік Старшыні Дзяржаўнага камітэта пагранічных войск Рэспублікі Беларусь генерал-маёр Кавалёў уручыў атраду Баявы сцяг.

 

Богатая история, значительные наработки За дваццаць два гады сітуацыя на граніцы змянілася. Пагранічныя пасты, якія раней размяшчаліся ў звычайных вагончыках, перабраліся ў камфартабельныя катэджы. Ва ўпраўленні атрада пабудаваныя новая сталовая і салдацкая лазня. У наяўнасці ёсць сучасная аўтамабільная тэхніка, снегаходы, катэры, сродкі аховы граніцы і тэхнічныя сродкі для пропуску асоб і транспарта, найноўшыя прыборы радыяцыйнага кантролю. На пагранзаставе "Савейкі" ў ахове граніцы ўжо трэці год выкарыстоўваюць службовых верхавых коней. Прадаўжаюцца работы па інжынерным абсталяванні граніцы, усе пункты пропуску аснашчаюцца самымі дасканалымі сістэмамі кантролю.

 

Цяпер атрад ахоўвае участак Дзяржаўнай мяжы з Латвійскай і Літоўскай Рэспублікамі працягласцю больш за 270 кіламетраў.

Для воінскай часці два з невялікім дзесяцігоддзі не вельмі доўгі тэрмін. Гэта хутчэй чарговы рубеж для аналізу службовай дзейнасці і вызначэння шляхоў павышэння прафесійнага майстэрства.

 

Полацкі пагранічны атрад займае годнае месца ў агульнай сістэме нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь і ўпэўнена выконвае ўскладзеныя на яго задачы. Асабовы састаў разумее, што яму даверана святая святых — Дзяржаўная граніца, і забяспечыць яе надзейную ахову — справа гонару для кожнага пагранічніка.

← Предыдущая

С 1 октября у жителей Беларуси появилась возможность заказывать дрова онлайн

Назад к списку
Следующая →

Начинается сезон

[[!if? &subject=`[[!is_amp]]` &operator=`==` &operand=`0` &then=` `]]