29 Декабря 2021

Подходит к концу первый год пятилетки

gazeta
  • 637

 Завяршаецца першы год пяцігодкі. Для раёна ён – тая аснова, на якой грунтуецца стабільнасць эканамічнага жыцця і выхад на рост па асноўных паказчыках развіцця. На наступны перыяд ва ўмовах фінансавай беражлівасці з апорай на ўласныя сілы належыць забяспечыць рост намінальнага налічанага сярэднямесячнага заробку, інвестыцый у асноўны капітал, сукупных прыбыткаў кансалідаванага бюджэту раёна. Такія планы на 2022 год акрэслілі на сумесным пасяджэнні райвыканкама і прэзідыума раённага Савета дэпутатаў пры падвядзенні вынікаў 2021-га. 

 

Як адзначыла намеснік старшыні райвыканкама Алена Шалонька, не зважаючы на складанасці, у раёне забяспечваецца стабільная дынаміка па большасці паказчыкаў эканамічнага развіцця. Растуць узровень заробку і паступленні ў бюджэт. За студзень – верасень экспарт тавараў павялічыўся ў 32,6 раза без уліку рэспубліканскіх арганізацый. Геаграфія паставак пашырылася з васьмі краін летась да 23-х. У фактычных цэнах аб’ёмы прамысловай вытворчасці выраслі ў 3,7 раза. Стопрацэнтна інавацыйную прадукцыю выпускае «ММПЗ-груп». Дастаткова высокія тэмпы росту па індэксе фізічнага аб’ёму прамысловай прадукцыі. Вышэй за мінулагодні рознічны тавараабарот. Ствараліся вытворчасці і прадпрыемствы. За студзень – кастрычнік на новыя рабочыя месцы працаўладкавалі 98 чалавек. Па выніках года прагназуецца забяспечыць заданне па ўводзе ў эксплуатацыю агульнай плошчы жылых дамоў.

 
У той жа час не ўсюды працавалі на поўную сілу. 12 арганізацый разнастайных галін эканомікі з 25 маюць апераджальныя тэмпы росту сабекошту над тэмпамі росту выручкі ад рэалізацыі прадукцыі, работ, паслуг, як і ў цэлым па раёне. За студзень – кастрычнік прадукцыі сельскай гаспадаркі ў супастаўных цэнах вырабілі на суму звыш 54 мільёнаў рублёў, а гэта 86 % да мінулагодняга.
Ніжэй леташняга тэмпы будаўніча-
мантажных работ. За справаздачны перыяд здадзена ў эксплуатацыю
6 510 м2 жылля ці 67 % гадавога задання, але ў 2,4 раза больш за аналагічны перыяд летась. Больш за палову ўвёў «ММПЗ-груп», індывідуальнае будаўніцтва займае 37,8 %, УКБ Брас-
лаўскага раёна каля 9 % (дзевяцікватэрны дом у Дзісне). Ва ўзвядзенне жылля ўклалі 10,3 мільёна рублёў інвестыцый, што займае 27,5 % у агульным аб’ёме.


У студзені – кастрычніку ў інвестыцыі накіравалі 37,5 мільёна рублёў, тэмп – на ўзроўні 24 % да мінулагодняга. Рост быў высокім у папярэднія гады, калі будаваўся завод па вытворчасці металічнага ліста і белай бляхі.
Як звярнула ўвагу Алена Усцінаўна, калі сфарміраваны інвестыцыйныя праекты і ёсць крыніцы фінансавання, павялічваюцца аб’ёмы будаўніча-мантажных работ і вытворчасці, уключаючы новыя тэхналогіі, заняты будаўнічыя арганізацыі, павялічваецца заробак, а разам з тым і даходная частка бюджэту за кошт паступлення падаходнага падатку.
З-за адсутнасці фінансавання сёлета не распачалося будаўніцтва дзіцячага садка і паліклінікі ў райцэнтры, па якіх гатова праектна-каштарысная дакументацыя. Не закуплена абсталяванне для забойнага цэху мясакамбіната, не завершаны капітальны рамонт вуліцы Камуністычнай у Міёрах, моста праз раку Аўта, не распачаты работы па шэрагу аб’ектаў сацыяльнай і транспартнай інфраструктуры. Усё было б па сіле пры наяўнасці ўласных сродкаў. Дарэчы, у ліку крыніц фінансавання інвестыцый іх удзельная вага павялічваецца. Так, за студзень – верасень у агульным аб’ёме інвестыцый уласныя сродкі занялі 37,9 % супраць мінулагодніх 8,9 %. Каб зарабіць грошы, як звярнула ўвагу намеснік старшыні, неабходна нарошчваць аб’ёмы вытворчасці, паляпшаць якасць прадукцыі, тавараў, работ, паслуг, зніжаць іх сабекошт. Аснова канкурэнтаздольнасці – удасканаленыя тэхналогіі і новая прадукцыя. Гэта і ёсць дадатковая крыніца выручкі, якую можна траціць на будаўніцтва, мадэрнізацыю, рэканструкцыю, рамонт вытворчых аб’ектаў і інфраструктуры. Закладзены падмурак інвестыцый давядзецца ўмацоўваць.
Адной з галоўных задач у эканоміцы застаецца зніжэнне ўзроўню затрат на вытворчасць і рэалізацыю прадукцыі, тавараў, работ, паслуг. Не выконваючы гэту ўмову, немагчыма вырабляць канкурэнтаздольную прадукцыю. У ліку крыніц росту – ліквідацыя запазычанасці перад мясцовым бюджэтам, уцягненне ў абарот нерухомасці і актывізацыя продажу зямельных участкаў, павышэнне эфектыўнасці расходавання рэсурсаў.

 

Прыватны бізнес у дапамогу

 

Ад суб’ектаў малога і сярэдняга прадпрымальніцтва ў даход кансалідаванага бюджэту паступіла 5,5 мільёна рублёў, што складае 58 % ад усіх даходаў. У раёне зарэгістраваны 373 суб’екты, з якіх 76 належаць юрыдычным асобам і 297 – індывідуальных прадпрымальнікам. Дзевяць з іх займаюцца вытворчасцю і 12 у ліку мікра-, малых і сярэдніх арганізацый, што складае 5,6 % ад агульнай колькасці. Гандлёвыя паслугі аказваюць 41,4 % суб’ектаў, 53 % – іншыя, у тым ліку будаўніцтва, рамонт камп’ютараў і прадметаў асабістага карыстання, рэкламная дзейнасць, лесанарыхтоўка, здача ў наём нерухомасці, транспартная дзейнасць і інш.
Шмат увагі надаецца прыватнай ініцыятыве, самазанятасці. Фінансавая, маёмасная і інфармацыйная падтрымка гарантавана Дзяржаўнай праграмай. На 1 лістапада 149 фізічных асоб ажыццяўлялі дзейнасць без дзяржаўнай рэгістрацыі. Сярод іх рэпетытары, рэалізатары прадукцыі кветкаводства, дэкаратыўных раслін, цырульнікі, касметолагі і інш. Працуюць 75 рамеснікаў і 62 суб’екты аграэкатурызму.
У студзені – кастрычніку распачалі дзейнасць чатыры новыя прадпрыемствы, з якіх тры ў вытворчай сферы. Гэта сялянска-фермерскія гаспадаркі са змешанай дзейнасцю, што ахоплівае раслінаводства і жывёлагадоўлю. Для ўсіх выдзелены ад 19 да 100 гектараў надзелаў.

 

Бюджэт

 

Уласныя даходы бюджэту раёна прагназуюцца ў суме каля 45 мільёнаў рублёў, амаль столькі ж чакаецца расходаў. Асноўнымі крыніцамі паступленняў застануцца падаткі: падаходны з фізічных асоб, на дабаўленую вартасць, на ўласнасць, прыбытак, іншыя ад выручкі тавараў, работ, паслуг. Захаваецца пералік, які ўстанаўліваецца на тэрыторыі раёна: падаткі за валоданне сабакамі, збор з нарыхтоўшчыкаў і курортны. Прадугледжваюцца бязвыплатныя паступленні з рэспубліканскага і абласнога бюджэтаў. Райвыканкам і прэзідыум райсавета адобрылі прагнозы сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна і праект бюджэту на 2022 год. Яны зацверджаны на сесіі раённага Савета.


Наталія СТАНКЕВІЧ

Фота для ілюстрацыі

← Предыдущая

Визит представительниц БСЖ во Дворец Независимости: впечатления и эмоции

Назад к списку
Следующая →

Праздник для детей Подарки, приключения и хороводы

[[!if? &subject=`[[!is_amp]]` &operator=`==` &operand=`0` &then=` `]]