25 Марта 2016

Победа за профессионализмом и бдительностью миорских газовиков

gazeta
  • 585
Міёрскія газавікі вярнуліся пераможцамі з рэспубліканскага агляду-конкурсу прафесійнага майстэрства. Лепшай з сямі каманд стала брыгада па абслугоўванні і эксплуатацыі  газавыкарыстальнага абсталявання ў складзе старшага майстра Уладзіміра Максіменкі, слесараў Юрыя Аўласевіча і Сяргея Гайлеша. Конкурс праходзіў у Маладзечне 16-17 сакавіка.
 
Права абараняць гонар УП "Віцебскаблгаз" у рэспубліцы міярчане атрымалі напрыканцы мінулага года, калі занялі 1-е месца на абласным этапе спаборніцтва. Трэба адзначыць, што ў вобласці канкурсанты з Міёр яшчэ ніколі не сыходзілі з п'едэстала пераможцаў, мяняліся толькі пазіцыі. 

Да ўдзелу ў рэспубліканскім конкурсе пачалі рыхтавацца са студзеня. Тэарэтычныя веды, аснашчанасць брыгады, практычныя навыкі і ўменні—усё гэта павінна быць, як гаворыцца, на вышыні. Штудзіравалі тэорыю, адточвалі практыку і ў выніку заваявалі званне "Лепшая брыгада па тэхнічным абслугоўванні ўнутрыдамавога газавыкарыстальнага абсталявання", пакінуўшы за сабой сур'ёзных сапернікаў. Канкурэнцыю міярчанам складалі УП "Мінскгаз", ВУ "Баранавічыгаз", "Лідагаз", "Маладзечнагаз" (мінулагоднія пераможцы), "Магілёўгаз" і РГЗ Калінкавічы.

—Адправіўшы нас на спаборніцтвы, вобласць аказала гэтым высокі давер, і мы павінны былі яго апраўдаць,—гаворыць старшы майстар Уладзімір Максіменка.—Загадзя не ведалі заданні. Разам з прафесіянальным майстэрствам спатрэбіліся знаходлівасць і пільнасць. Тэарэтычныя веды правяраліся ў форме тэсціравання. Практычныя ўменні дэманстравалі падчас рамонту газавага катла і газанагравальнай калонкі. Работа гэта няпростая, але выканалі яе належным чынам. За падтрымку і дапамогу ў падрыхтоўцы да конкурсу ўдзячны кіраўніцтву УП "Віцебскаблгаз", РВУ "Браслаўгаз", РГЗ Міёры.  

Акрамя Ганаровай граматы пераможцаў кожны ўдзе-льнік атрымаў аналагічную ўзнагароду ад УП "Віцебскаблгаз". Наступны рэспубліканскі конкурс прафесійнага майстэрства, дзякуючы старанням нашых газавікоў, пройдзе ў Віцебскай вобласці.

Кацярына РЫНКЕВІЧ.
Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.


← Предыдущая

Во время затмения 28 августа Луна почти полностью покраснеет

Назад к списку
Следующая →

А в теплицах Миорского ЖКХ — территория весны

[[!if? &subject=`[[!is_amp]]` &operator=`==` &operand=`0` &then=` `]]