06 Января 2012

Во время встречи

gazeta
  • 462

Падчас сустрэчы

 

Днямі прайшла сустрэча старшыні райвыканкама І. В. Кузняцова з супрацоўнікамі хлебазавода.

Гаворка ішла пра будаўніцтва жылля ў райцэнтры і г. Дзісна, прыцягненне замежных інвестыцый у развіццё вытворчасці і турызму, стан сельскай гаспадаркі.

Па словах кіраўніка раёна, прыемнай навіной для яго стала вырашэнне пытання будаўніцтва цэнтральнай раённай бальніцы ў Міёрах. У наступным годзе павінна быць выканана асноўная частка будаўніча-мантажных работ.

 

Што да новай жылплошчы, то ў планах узвесці дамы ў райцэнтры і ў Дзісне. Дарэчы, самы маленькі горад Беларусі прывабны для турыстаў, і, як зазначыў старшыня, работа ў гэтым напрамку вядзецца. Завершана рэканструкцыя царквы ў Дзісне, расійскія інвестары зацікаўлены ў будаўніцтве тут гасцінічнага комплексу.

 

Пытанняў прысутныя задавалі няшмат. Адно з іх — пра пашырэнне тэрыторыі могілак у Дубашчынскім Двары. Як сказаў І. В. Кузняцоў, гэта праблема ў хуткім часе будзе вырашана. А вось новая школа ў раёне новабудоўлі ў Міёрах не плануецца.

Старшыня райвыканкама адзначыў стабільную работу прадпрыемства, падзякаваў калектыву за працу і пажадаў атрымліваць ад яе задавальненне.

 

Кацярына СУРАВЕЦ.

← Предыдущая

Председатель Витебского облисполкома Александр Рогожник подробно доложил главе государства о ситуации в регионе

Назад к списку
Следующая →

Дел хватит всем

[[!if? &subject=`[[!is_amp]]` &operator=`==` &operand=`0` &then=` `]]