13 Апреля 2024

С наслаждением рисует миорчанин Максим Жугар

gazeta
  • 493

В отделение реабилитации, абилитации инвалидов ТЦСОН Максим Жугар приходит не с пустыми руками. С собой мольберт, краски, альбомы. С детства увлечен рисованием, он совершенствует здесь свои умения и навыки. Работы Максима украшают интерьер отделения, не раз их отмечали на творческих конкурсах.

 У аддзяленне рэабілітацыі, абілітацыі інвалідаў ТЦСАН Максім Жугар прыходзіць не з пустымі рукамі. З сабой мальберт, фарбы, альбомы. З дзяцінства захоплены маляваннем, ён удасканальвае тут свае ўменні і навыкі. Работы Максіма ўпрыгожваюць інтэр’ер аддзялення, не раз іх адзначалі на творчых конкурсах.

Прыцягвае позірк вялікая карціна з пышным букетам руж у цэнтры – «Галандскі нацюрморт». Пераможца фестывалю-конкурсу творчасці людзей з інваліднасцю «Зорка надзеі», які штогод праходзіць у Лепелі. За восем гадоў, што займаецца ў аддзяленні рэабілітацыі, абілітацыі інвалідаў ТЦСАН, Максім Жугар не раз быў у ліку ўдзельнікаў і пераможцаў. На працягу ўсяго часу развіваць творчыя здольнасці мастаку-аматару дапамагае спецыяліст Алена Плехтан.

– Любоў да малявання ў Максіма пастаянная, – заўважае Алена Анатольеўна. – Напачатку спрабаваў керамікай займацца, аднак аддаў перавагу малюнку. Яму падабаецца спрабаваць розныя стылі і тэхнікі. Піша маслам, акрылавымі фарбамі, графітнымі алоўкамі. У яго шмат альбомаў з накідамі. Пастаянна развіваецца. Вывучае тэматычныя кнігі і прымяняе на практыцы апісаныя ў іх метады.

 Сюжэты Максім у большасці пераймае з карцінак, якія шукае праз Інтэрнэт. Апошнім часам падабаюцца горы, японскія матывы, містычныя малюнкі. Копіямі іх не назавеш.

– Выяву часткова змяняю. Цалкам не капірую, – заўважае суразмоўнік. – Маляваў карціны па нумарах, але больш падабаецца пераймаць сюжэты.

Акрамя цікавых малюнкаў радуе супрацоўнікаў і наведвальнікаў аддзялення дамашняй выпечкай, якую з задавальненнем гатуе сам. У Дні імянінніка смачныя віншаванні ад Максіма заўсёды на агульным стале. Кулінарыя – таксама захапленне з дзяцінства. Назіраў на кухні за маці-поварам і сам навучыўся гатаваць. Прычым не толькі ласункі да чаю. У меню аддае перавагу карыснай ежы. Прыхільнік здаровага ладу жыцця не мае шкодных звычак і сочыць за тым, што кладзе ў талерку.

Асалода для душы – маляваць.

– Пагружаюся ў творчы працэс і адчуваю прыемныя эмоцыі, – гаворыць Максім. – Дома таксама малюю, але больш алоўкамі. З натуры пакуль не пісаў. Не выключаю, што паспрабую.

Кацярына Рынкевіч.
Фотаматэрыял аўтара.

← Предыдущая

Школы и гимназии Беларуси начинают прием детей в первые классы

Назад к списку
Следующая →

Какими новыми проектами удивит «Славянский базар в Витебске»

[[!if? &subject=`[[!is_amp]]` &operator=`==` &operand=`0` &then=` `]]