Районный исполнительный комитет, Миорский районный Совет депутатов. Сайт www.miory.vitebsk-region.gov.by. регистрационное свидетельство № 956. Издано 6 января 2010 года Министерством информации Республики Беларусь
Актуально: Александр Жук провел встречу с коллективом детского сада №2
Актуально: Александр Ярохнович: в вопросах безопасности мелочей не бывает
Культура: Миорский район представил свою экспозицию на «Славянском базаре»
Актуально: Валерий Драбо обсудил вопросы безопасности с коллективом «Металлопрокатной компании»
Актуально: Единый день информирования прошел в трудовом коллективе ООО «Немстрой»
17 ліпеня старшыня райвыканкама І. В. Кузняцоў сустрэўся з кіруючымі работнікамі і спецыялістамі мясакамбіната. Ён адзначыў станоўчую дынаміку ў развіцці народна-гаспадарчага комплексу раёна і заклікаў калектыў прадпрыемства глядзець на праблемы развіцця вытворчасці з пазіцыі патрабаванняў бліжэйшай будучыні. У адносінах непасрэдна мясакамбіната такі падыход азначае, што трэба клапаціцца не толькі пра ўзвядзенне сучаснага халадзільніка, але і пра асартымент вырабаў, які яго напоўніць.
У будаўнічай галіне патрэбна захаваць працоўныя калектывы і ўзводзіць, хаця б па мінімуме, жыллё для маладых спецыялістаў на вёсцы, для гараджан у райцэнтры і Дзісне. Такога льготнага крэдытавання, як у папярэднія гады, ужо не будзе, аднак толькі новае жыллёвае будаўніцтва дазволіць мець працоўныя рэсурсы ў нашых гарадах і вёсках. А ў планах развіццё прадпрымальніцтва ў Дзісне. Наяўнасць запасаў торфу дазваляе пачаць вытворчасць пажыўных грунтоў. Канкрэтныя работы ў гэтым напрамку разгарнуцца ўжо ў жніўні. Другі этап — выпуск брыкету ў наступным годзе.
Становіцца рэальнасцю ўзвядзенне металургічнага камбіната. А гэта не толькі выпуск вельмі патрэбнай для рэспублікі прадукцыі, але і істотнае папаўненне раённага бюджэту, 150 рабочых месц для Міёр, перспектыва развіцця рэгіёна на дзесяцігоддзі.
Не лёгка даецца новая бальніца. Цяпло да яе падвялі, сродкаў хопіць, каб зрабіць дах і стварыць умовы для работы ў памяшканнях зімой. Гэта будзе не толькі падарунак міярчанам да 500-годдзя горада. Ствараецца інфраструктура, каб палепшыць медыцынскае абслугоўванне мясцовага насельніцтва і аказваць паслугі прыезджым з краін Еўрасаюза. Вывучаем сітуацыю з будаўніцтвам яшчэ аднаго санаторыя для рэабілітацыі людзей з інфарктамі і інсультамі.
Вельмі разлічваем, што з’явіцца новая аўтазапраўка.
Праз два гады Міёры будуць адзначаць 500-годдзе. Юбілей — гэта падстава актывізаваць добраўпарадкаванне горада. Разлічваць на асаблівую падтрымку рэспублікі і вобласці не даводзіцца, таму будзем мець толькі тое, што зробім самі.
У кіраўніка раёна пацікавіліся, дзе будзе размяшчацца вытворчасць па выпуску пажыўных грунтоў і торфабрыкету. Цяпер падобная прамысловая база не патрабуе асаблівых капітальных збудаванняў, яна фарміруецца з перасоўных модуляў. Іх і ўстановяць на тэрыторыі філіяла “Чэрасы” паблізу тарфянога радовішча “Астраўское”.
Ці будзе будавацца дзіцячы сад у новым мікрараёне Русачкі? У наступным годзе пачнецца праектаванне гэтай дашкольнай установы, а тэрміны ўзвядзення вызначыць наяўнасць фінансаў.
Для новых вытворчасцяў патрэбны спецыялісты. Іх ужо рыхтуюць? Яшчэ не, пакуль вызначаюцца патрэбы ў пэўных прафесіях і іх колькасць. Наступны этап — прафарыентацыя і накіраванне моладзі ў адпаведныя навучальныя ўстановы.
Яшчэ адно пытанне прагучала крыху пазней: які лёс у СШ №1, бо вельмі непрыглядны яе будынак. Начальнік аддзела адукацыі В. А. Драба абнадзеіў, што праект па абнаўленні фасада і замене вокнаў распрацаваны, сродкі на рэканструкцыю плануецца прадугледзець у бюджэце раёна на 2013 год.
Л. МАТЭЛЕНАК.
Официальный сайт районной газеты" Миорские новости «©2010-2026 "mijory.by". Все права защищены. Индекс 63971. Перепечатка материалов разрешается только с указанием обратной ссылки на источник материала; фотоматериалов-только с официального разрешения. Редакция публикует материалы в порядке обсуждения, не разделяя точку зрения автора. Авторы отвечают за подбор и достоверность фактов
Наш сайт использует файлы cookie, в том числе сервисов веб-аналитики, чтобы улучшать работу сайта и делать его удобнее. Продолжая пользоваться сайтом, вы соглашаетесь на обработку персональных данных при помощи cookie-файлов. Подробнее в Политике обработки персональных данных и Информации об используемых файлах куки.