06 Июня 2023

Глыбачанка Юлія Леднік з Міёр стала мамай у другі раз

gazeta
  • 592

 У радзільным аддзяленні ЦРБ у Дзень абароны дзяцей з’явілася на свет немаўля. З нараджэннем хлопчыка павіншавалі матулю прадстаўнікі раённай арганізацыі ГА «Беларускі саюз жанчын».

Глыбачанка Юлія Леднік стала мамай у другі раз. Разам з маленькім адчуваюць сябе добра. Дома іх чакаюць муж і старэйшы сынок Раман. Рыхтуюць кватэру да прыезду новага члена сям’і і актыўна выбіраюць імя для яго.

Выбар радзільнага дома для Юліі невыпадковы. З Міёрскага раёна родам яе бацькі, якія цяпер пражываюць на Глыбоччыне, і сама з’явілася на свет у гэтых мясцінах. Тут засталася бабуля.

Да таго ж чула шмат рэкамендацый ад сяброў і знаёмых. Не прагадала – прыемна парадавалі адносіны медыцынскага персаналу і камфортныя ўмовы.

– Усім, хто мне тэлефануе, кажу – прыяз- джайце нараджаць у Міёры, – запэўнівае маладая мама, выпраменьваючы шчасце і пазітыў.

Раздзяліць радасць з ёй наведаліся старшыня раённай арганізацыі ГА «Беларускі саюз жанчын» Аксана Ашурка і прадстаўніца моладзі Алена Кліменцьева.

– Прыемна ўдвая, што вы родам з Міёршчыны, – заўважыла Аксана Васільеўна. – Няхай ваш хлопчык будзе самым шчаслівым на зямлі, а як вядома, шчаслівыя дзеці нараджаюцца ў шчаслівых сем’ях. Жадаю ганарыцца сынам, хай ён у далейшым праславіць родную Беларусь.

Маме і немаўляці прыпаднеслі цёплы падарунак – ручнік з брэндам Міёршчыны, якія вырабляюць у ТЦСАН. Як напамін пра тое, што адсюль бяруць карані іх роду.

Алена ВАРОНІНА.
Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

← Предыдущая

Руководство Миорского района направило поздравление с Днем металлурга

Назад к списку
Следующая →

Дэлегацыя з Міёрскага раёна пабывала на фестывале «Моладзь за мір і стварэнне»

[[!if? &subject=`[[!is_amp]]` &operator=`==` &operand=`0` &then=` `]]