25 Июля 2025

Для старших лейтенантов пожарной службы Дениса и Ольги Гиржда 25 июля – праздник семейный

gazeta
  • 914

 Для старшых лейтэнантаў пажарнай службы Дзяніса і Вольгі Гірждаў 25 ліпеня – свята сямейнае. Адзначаюць яго і разам з калегамі, і дома з блізкімі. Дзяніс служыць у аддзеле па надзвычайных сітуацыях сямнаццаць гадоў. Вольга форму супрацоўніка МНС апранула ў верасні 2022-га.

Юнацкія мары Дзяніса Гіржды былі звязаны са спортам. З восьмага класа вучыўся ў вучылішчы алімпійскага рэзерву. Па дыпломе – настаўнік фізічнай культуры. Займаўся лёгкай атлетыкай з адпачывальнікамі дзіцячага санаторыя «Расінка», выхаванцамі ФСК «Атлант». Палічыў цікавай прапанову служыць у РАНС. У 2008 годзе ўладкаваўся пажарным у часць на ЛВДС «Дзісна». Затым былі пажарны пост у Павяцці, клопаты дыспетчара, працаваў вадзіцелем, узначальваў пост у Новым Пагосце, пасля – часць у Міёрах. Спорт заставаўся пастаянным спадарожнікам службы. У складзе каманды аддзела Дзяніс удзельнічаў у абласных спаборніцтвах МНС, раённай круглагадовай міжгаліновай спартакіядзе. І цяпер міёрскія выратавальнікі займаюць высокія пазіцыі на спартыўным алімпе.

1 ліпеня ў службовай біяграфіі выратавальніка адгарнулася новая старонка.

– Прызначылі на пасаду начальніка матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння. Гэта служба ў тыле, – заўважае суразмоўнік. – Пакуль унікаю ў новыя абавязкі. Часткова са спецыфікай знаёмы. Пэўныя задачы даводзілася вырашаць, калі ўзначальваў пажарныя пост і часць.

 Вольга па першай адукацыі таксама педагог. Урокі фізкультуры і тэхнічнай працы вяла ў Паташнянскай школе, адкуль пайшла ў водпуск па доглядзе дзіцяці. Калі прыйшоў час выходзіць на работу, школа ўжо не дзейнічала. Новае месца працы – раённы аддзел унутраных спраў. Займалася кадравай работай, была занята ў групе па грамадзянстве і міграцыі. Калі стала вядома пра вакансію інспектара сектара прапаганды і ўзаемадзеяння фз грамадскасцю у РАНС, вырашыла паспрабаваць. Муж падтрымаў.

– Для гэтай пасады падыходзілі кандыдаты з педагагічнай адукацыяй, – адзначае Вольга. – Мая работа – пастаянныя стасункі з дзецьмі, праводжу заняткі з выхаванцамі дзіцячых садоў і вучнямі школ. Выступаю ў працоўных калектывах. Ладзім інтэрактыўныя пляцоўкі на гарадскіх і раённых мерапрыемствах. Асноўная задача – прафілактыка надзвычайных здарэнняў і работа на імідж аддзела. Гэта мае на ўвазе таксама супрацоўніцтва са СМІ, прадастаўленне інфармацыі для рэсурсаў МНС. Інспектар – свайго роду прэс-сакратар.

Працуе Вольга на месцы надзвычайных здарэнняў. Трэба сабраць усю магчымую інфармацыю, у тым ліку фота- і відэакантэнт і на працягу гадзіны перадаць яе ў абласное ўпраўленне.

У вольны час муж і жонка адда- юць перавагу сямейнаму адпачынку. Разам з дзецьмі наведваюцца на гарадскі стадыён. Спорт захапляе ўсіх. Тата з мамай трэніруюцца, каб укладацца ў нарматывы, якія здаюць на службе. 14-гадовы сын Кірыл – выхаванец Акадэміі футбола. 12-гадовая дачка Каця займаецца валейболам, танцамі, іграе на гітары. Разам падарожнічаюць па Беларусі. Прыязджалі на ўсе футбольныя матчы, у якіх удзельнічаў Кірыл.

Як заўважаюць суразмоўнікі, дома стараюцца менш гаварыць пра работу, акцэнтуюць увагу на гаспадарчых клопатах, сямейных справах. Сёлета Дзяніс і Вольга адзначаюць 15-годдзе з дня вяселля. Дзень нараджэння іх сям’і – 31 ліпеня. Менш чым праз тыдзень пасля Дня пажарнай службы.

Кацярына Рынкевіч.
Фотаматэрыял Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

← Предыдущая

Визит представительниц БСЖ во Дворец Независимости: впечатления и эмоции

Назад к списку
Следующая →

Магазинчик в Идолто имеет все что нужно

[[!if? &subject=`[[!is_amp]]` &operator=`==` &operand=`0` &then=` `]]