04 Ноября 2026

Красный Крест призывает к доброте

gazeta
  • 2166

 

У Беларусі з 1 кастрычніка па 13 лістапада праходзіць традыцыйная дабрачынная кампанія Чырвонага Крыжа «Ваша дапамога». Яна скіравана на аказанне дапамогі адзінокім і адзінока пражываючым пажылым, людзям з інваліднасцю (I і II групы), падапечным медыка-сацыяльнай службы Чырвонага Крыжа «Дапамога».

Зрабіць ахвяраванні могуць грамадзяне і юрыдычныя асобы. Разліковы рахунак № BY31BLBB30150300201908001001 (у беларускіх рублях) у Дырэкцыі ААТ «Белінвестбанк» па Віцебскай вобласці, (БІК BLBBBY2X, УНП 300201908), пры пералічэнні праз АРІП указаць 2152.

Спадзяёмся на ваша разуменне важнасці праяўляць клопат пра тых, хто знаходзіцца ў цяжкай жыццёвай сітуацыі. Дабрыня і міласэрнасць – не проста словы, а рысы характару нашага народа.

Валерый ДРАБА,
старшыня раённага Савета дэпутатаў.

← Предыдущая

Витебская таможня приглашает на службу

Назад к списку
Следующая →

Будзьце пільнымі

[[!if? &subject=`[[!is_amp]]` &operator=`==` &operand=`0` &then=` `]]