Районный исполнительный комитет, Миорский районный Совет депутатов. Сайт www.miory.vitebsk-region.gov.by. регистрационное свидетельство № 956. Издано 6 января 2010 года Министерством информации Республики Беларусь
На пасяджэнні аблвыканкама разгледжаны пытанні падрыхтоўкі да найбольш напружанай сельскагаспадарчай кампаніі года — жніва. Старшыня камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Іван Фёдараў адзначыў, што па папярэдніх ацэнках сёлетні валавы збор зерневых можа быць вышэйшы за леташні на 20-25%, сярэдняя нагрузка на камбайн складае 221 гектар пасеваў, пры спрыяльных умовах надвор'я іх можна абмалаціць за 22 дні.
Аднак на 25 ліпеня гатоўнасць камбайнаў складала толькі 59%. Цяпер максімум намаганняў трэба прыкласці, каб неадкладна закончыць рамонтныя работы. Чакаецца, што масавае жніво на Віцебшчыне пачнецца на наступным тыдні.
Прэзідыум абкама прафсаюза работнікаў АПК вызначыў задачы прафсаюзных арганізацый па ўдзеле ў падрыхтоўцы і правядзенні ўборкі ўраджаю ў 2017 годзе. Ад райкамаў і пярвічных прафсаюзных арганізацый запатрабавана ажыццяўляць кантроль за захаваннем патрабаванняў па ахове працы, вытворчай дысцыпліне, забеспячэннем удзельнікаў жніва сродкамі індывідуальнай абароны, медаптэчкамі, гарачым харчаваннем. Распрацаваны ўмовы аплаты працы, дадатковыя меры маральнага і матэрыяльнага стымулявання пры штодзённым вызначэнні пераможцаў спаборніцтва.
Для экіпажаў камбайнаў КЗС-1210, КЗС-1218 і імпартных, якія першымі намалоцяць 1000 тон зерня, абкам прафсаюза АПК прызначыў прэміі да 33 базавых велічынь (на сённяшні дзень гэта 759 рублёў).
У Міёрскім раёне па зводцы за 30 ліпеня гатоўнасць збожжаўборачных камбайнаў складала 78%, усе яны былі падрыхтаваны да выхаду ў поле ў ААТ "Дрыгучы", "Туркова", "Папшулі", "Наўгароды", "Мерыца", "Узмёнскі край". Два з іх працавалі ва УП "Павяцце". Дарэчы, у гэтай гаспадарцы ішоў абмалот азімага рапсу і насеннікаў злакавых траў.
Гаспадаркі "Узмёнскі край", "Пад'ельцы" і "Павяцце" да 30 ліпеня ўключна ўбралі 110 гектараў насеннікаў злакавых траў і намалацілі 73 тоны насення. Усяго ў раёне такіх насеннікаў 580 га.
Ільнозавод прыступіў да цераблення лёну.
Амаль усе сельгаспрадпрыемствы ўносяць у глебу гліфасаты, імі апрацаваны за 30.07 24,2% вызначаных плошчаў. "Туркова", "Мікалаёўскі", "Узмёнскі край", "Гвардзейскі" і "Чэрасы" вядуць ворыва пад азімыя крыжакветкавыя.
Працягваецца назапашванне кармоў. На умоўную галаву жывёлы нарыхтавана па стане за 30 ліпеня па 12,8 ц к. адз., што толькі на 0,4 ц к. адз. менш леташняга на гэтую дату.
Падрыхтаваў Леанід МАТЭЛЕНАК.
Официальный сайт районной газеты" Миорские новости «©2010-2026 "mijory.by". Все права защищены. Индекс 63971. Перепечатка материалов разрешается только с указанием обратной ссылки на источник материала; фотоматериалов-только с официального разрешения. Редакция публикует материалы в порядке обсуждения, не разделяя точку зрения автора. Авторы отвечают за подбор и достоверность фактов
Наш сайт использует файлы cookie, в том числе сервисов веб-аналитики, чтобы улучшать работу сайта и делать его удобнее. Продолжая пользоваться сайтом, вы соглашаетесь на обработку персональных данных при помощи cookie-файлов. Подробнее в Политике обработки персональных данных и Информации об используемых файлах куки.