01 Ноября 2016

Миорскому ДРСУ-203-50 лет!

gazeta
  • 465
Миорскому ДРСУ-203-50 лет!Сёлетні дзень дарожніка і аўтамабіліста, што адзначаўся ў мінулую нядзелю, для супрацоўнікаў ДРБУ-203—свята двайное. Прадпрыемству 50 год. Адзначалі круглую дату ў цёплым коле калег. 

За вокнамі панаваў шэры пятнічны дзень з дакучлівымі дажджом і ветрам, а ў актавай зале ДРБУ, дзе сабраліся на ўрачысты сход супрацоўнікі, гучалі жарты і смех. Свабодных месцаў заставалася нямала: хто ў водпуску, іншыя за справай. Кіраўнік Алег Сівіцкі за-вітаў разам з намеснікам старшыні райвыканкама Леанідам Лясовічам. У абодвух меліся для дарожнікаў прыемныя навіны.

Напачатку Алег Алегавіч нагадаў калегам пра справы надзённыя. Складаная эканамічая сітуацыя ў многім "звязвае рукі" дарожным работнікам, аднак спраў дастаткова і прыбытак маецца. Увагі патрабуюць амаль 802 кіламетры аўтадарог. Большай колькасцю ў вобласці могуць пахваліцца толькі Полацк, Орша і Паставы. Да таго ж пастаянна ідзе пошук новых заказчыкаў і заключаюцца дагаворы будаўнічага падраду. 

Миорскому ДРСУ-203-50 лет!—Я ганаруся сваімі ўніверсальнымі работнікамі,—шчыра прызнаецца кіраўнік, маючы на ўвазе ўменне не толькі "шліфаваць" дарожнае палатно, але і класці бардзюры, высякаць кустоўе і валіць лес. 
Начальнік падзякаваў усім за працу і старанне, пажадаў дабрабыту і поспехаў. 

Леанід Лясовіч звярнуўся да прысутных з прывітальным пісьмом за подпісам старшыні райвыканкама. У віншавальным звароце адзначалася важнасць працы і важкі ўклад дарожных майстроў у дабрабыт раёна. За агульным віншаваннем—прыватныя. Ганаровай граматай райвыканкама ўзнагароджаны вартаўнік прадпрыемства Віталь Ліманоўскі. Удзячнасць аб'яўлена дыспетчару Аліне Кукуць і дарожнаму работніку Уладзіміру Краўчонку. 

Миорскому ДРСУ-203-50 лет!Ганаровай граматай КУП "Віцебскаблдарбуд" адзначаны майстар Юрый Баравік. Удзячнасць ад абласнога кіраўніцтва заслужыў дарожны работнік  Міхаіл Заяц. Грэйдэрысту Уладзіміру Глебку прысвоена пачэснае званне "Ветэран працы".
На развітанне Алег Сівіцкі заўважыў калегам, што ў цяперашні складаны час наўрад ці варта ставіць перад сабой высокія планкі. Лепш трымацца "залатой сярэдзіны", што таксама спрыяе поспеху. 

Кацярына РЫНКЕВІЧ.
Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

← Предыдущая

ЕРИП сообщила о плановых ночных техработах

Назад к списку
Следующая →

На епархиальном фестивале "Язненский благовест"

[[!if? &subject=`[[!is_amp]]` &operator=`==` &operand=`0` &then=` `]]