Районный исполнительный комитет, Миорский районный Совет депутатов. Сайт www.miory.vitebsk-region.gov.by. регистрационное свидетельство № 956. Издано 6 января 2010 года Министерством информации Республики Беларусь
Актуально: Во время затмения 28 августа Луна почти полностью покраснеет
Общество: Обмен военнопленными между Россией и Украиной провели на территории Беларуси
Актуально: В Китае разработали летающий спасательный круг с автономной системой навигации
Происшествия: При проведении спецмероприятий витебские таможенники установили два факта незаконного ввоза товаров из России
Официально: 27 августа в Миорах пройдет профсоюзный правовой прием граждан
Сёння — Дзень утварэння службы аховы Рэспублікі Беларусь
Мой дом — мая крэпасць. Калі разумець сэнс вядомага выразу літаральна, узнікаюць асацыяцыі з масіўнымі замкамі і высокім заборам з шыльдачкай "Асцярожна! Злая сабака". Захаваць сваю маёмасць ад нячыстага на руку зламысніка ці надзвычаных сітуацый — натуральнае жаданне кожнага дбайнага гаспадара. Надзейнымі сродкамі аховы фізічных і юрыдычных асоб забяспечвае міёрскае аддзяленне Дэпартамента аховы.
Цяпер пад пільнай увагай супрацоўнікаў аддзялення 95 аб'ектаў дзяржаўнай уласнасці. 87 з іх абсталяваны сігналізацыяй, яшчэ на 8-мі нясуць вахту вартаўнікі. На тэрыторыі раёна кантралююцца 33 аб'екты. Што да асабістай маёмасці грамадзян-кватэр, дамоў, гаражоў ці іншых пабудоў, то іх пад аховай 186. У Міёрах-146, у раёне-40. Калі сігналізацыя спрацоўвае на аб'екце ў горадзе, група выязджае на месца. Сігнал з сельскай мясцовасці перадаецца ў РАУС і, вядома, заказчыку.
— За год падключаем пад ахову больш за 30 прыватных аб'ектаў,-гаворыць начальнік аддзялення Міхаіл Пракопчык. — Заказчыкам прадастаўляецца растэрміноўка ў аплаце.
Так, пенсіянеры могуць выплочваць суму на працягу года, астатнія катэгорыі грамадзян-6 месяцаў. Абсталяванне кватэры абыдзецца ў 1 800 000 рублёў. Толькі на першым і апошнім паверхах кошт будзе вышэй. Расцэнкі за прыватны дом-ад 3 500 000. Затым штомесяц за карыстанне паслугай сельскія жыхары выплочваюць па 15 000, міярчане — 50 000. Захаванне маёмасці і спраўны стан абсталявання гарантуецца.
За апошняе нясе адказнасць электраманцёр Артур Рубанік. У аддзяленні ён з 2008 года і паспеў назапасіць працоўнага вопыту. Адзначае, што абсталяванне вельмі рэдка выходзіць са строю. Да таго ж штомесяц на аб'ектах праводзяцца прафілактычня работы. Артуру Славаміравічу яго справа падабаецца за разнастайнасць і магчымасць мець зносіны не толькі з тэхнікай, але і з людзьмі. Напэўна, і тое, і другое ўдаецца як за кошт прафесіяналізму, так і дзякуючы вясёламу нораву і багатаму пачуццю гумару.
За станам кожнага ўзятага пад ахову аб'екта ажыццяўляе кантроль з дапамогай камп'ютара дзяжурны пульта. Калі раптам паступае "трывожны званок", задача дзяжурнага прыняць сігнал, ацаніць абстаноўку і перадаць інфармацыю адпаведнаму адрасату-накіраваць на месца групу затрымання ці паведаміць заказчыку і ў РАУС. Напэўна, у Алены Шаркель за 19 год гэты алгарытм дзеянняў адшліфаваны да ідэальнасці.
-Напружаныя сітуацыі здараюцца летам падчас навальніцы, калі сігналізацыя спрацоўвае адразу на некалькіх аб'ектах,-расказвае Алена Мікалаеўна.-У асноўным жа дзяжурствы праходзяць спакойна. Званкоў, вядома, больш удзень, у начную змену толькі кантроль за аб'ектамі і групай затрымання. Да таго ж трэба весці шмат дакументацыі. Заўважу, што за ўвесь час работы, крадзяжоў з ахоўваемых аб'ектаў не дапушчана.
Аднак і ў перыяд "зацішша" дзяжурны пульта не мае права зніжаць пільнасць. Службовай інструкцыяй забараняюцца інтэрнэт, пабочныя тэлефонныя размовы і чытанне літаратуры, не звязанай з прафесійнай, на працоўным месцы. Праверыць выкананне правіл проста-і ўдзень, і ўначы змена праходзіць пад відэаназіраннем.
Як адзначалася вышэй, на 8-мі аб'ектах дзяржаўнай уласнасці за захаванасцю маёмасці сочаць вартаўнікі аддзялення аховы. Адно з такіх прадпрыемстваў-мясакамбінат. Сюды на вахту ў сакавіку 2011 года заступіў Уладзімір Гайлевіч. Маючы за плячыма багатую фізічную загартоўку-армейская служба ў ваенна-паветраных сілах на Далёкім Усходзе на граніцы з Кітаем, гады няпростай працы вадзіцеля, трактарыста і камбайнера ў калгасах-Уладзімір Іванавіч адзначае, што вартаўніку на пасту складаней, чым салдату. Кожную гадзіну трэба абыходзіць і ўважліва аглядаць тэрыторыю і пастаянна сачыць за тым, каб супрацоўнікі прадпрыемства адыходзілі дадому з "чыстымі" рукамі. Нядаўна Уладзімір Іванавіч спыніў спробу вынесці 70 кілаграм мясной прадукцыі. І такі выпадак на рахунку вартаўніка не адзіны.
Усяго ў калектыве аддзялення аховы 68 супрацоўнікаў. Разам з людзьмі нясуць службу нямецкія аўчаркі Лорд, Рэй і Веста. З імі займаюцца кінолагі Віктар Стома, Павел Шанін і Іван Вішнеўскі. Сабак прадастаўляе кіналагічны цэнтр у Віцебску, дзе перыядычна яны праходзяць навучанне разам са сваімі гаспадарамі. Менавіта адтуль шэсць год таму Віктар Стома прывёз маленькае шчаня, якое назвалі Лордам. Цяпер гэта падрыхтаваны сабака, які добра трымае след і ў любую хвіліну гатовы да дзеяння. Яго "саслужыўцам" Рэю і Весце толькі па году, таму іх можна назваць яшчэ стажорамі.
— Лорд па натуры — халерык, асаблівай агрэсіўнасцю не вызначаецца, але на справе паказвае сябе належным чынам,-характарызуе гадаванца Віктар Эдуардавіч. — У мяне гэта другі сабака. Калі не стала першага, уся сям'я па ім плакала. Да сабакі вельмі прывязваешся. Не дзіўна, што многія кінолагі забіраюць чацвёраногіх сяброў дадому, калі тыя больш не могуць спраўляцца са службовымі задачамі. Раней для сабак быў вызначаны тэрмін службы ў 8 год, але цяпер сабака застаецца на службе, пакуль мае для гэтага сілы.
У аддзяленні аховы Віктар Стома 20 год. Сёлета напярэдадні прафесійнага свята адзначыў уласны юбілей-23 кастрычніка яму споўнілася 40. Віншаванні з круглай датай прымаў як ад сваіх родных, так і ад саслужыўцаў, якія таксама яго сям'я.
Разам з радаснымі падзеямі гэтая восень прынесла ахоўнікам і сумную звестку-ва ўзросце 71 года пайшоў з жыцця былы супрацоўнік аддзялення Віталь Харламп'евіч Міронаў. Служыў ён спачатку паставым міліцыянерам, потым узначальваў аддзяленне банка. Памяць пра яго застанецца назаўсёды.
-Нашы ветэраны заклалі трывалы падмурак для сваіх пераемнікаў і змаглі перадаць лепшыя традыцыі маладым пакаленням. Шчыра ўдзячны кожнаму за гады адданай службы,-гаворыць Міхаіл Пракопчык.-Усім супрацоўнікам жадаю заставацца такімі ж надзейнымі і падрыхтаванымі, удасканальваць свой прафесійны ўзровень і забяспечваць надзейную ахову давераных нам аб'ектаў і маёмасці, а іх родным-цярплівасці. Супрацоўнік аддзялення аховы жыве на працы і яго блізкім трэба ставіцца да гэтага з разуменнем. Са святам, дарагія ветэраны і калегі!
Кацярына РЫНКЕВІЧ.
Фота К. БЛАЖЭВІЧА.
Официальный сайт районной газеты" Миорские новости «©2010-2026 "mijory.by". Все права защищены. Индекс 63971. Перепечатка материалов разрешается только с указанием обратной ссылки на источник материала; фотоматериалов-только с официального разрешения. Редакция публикует материалы в порядке обсуждения, не разделяя точку зрения автора. Авторы отвечают за подбор и достоверность фактов
Наш сайт использует файлы cookie, в том числе сервисов веб-аналитики, чтобы улучшать работу сайта и делать его удобнее. Продолжая пользоваться сайтом, вы соглашаетесь на обработку персональных данных при помощи cookie-файлов. Подробнее в Политике обработки персональных данных и Информации об используемых файлах куки.