22 Июля 2016

Миорские пожарные отметят профессиональный праздник

gazeta
  • 515
 
Миорские пожарные отметят профессиональный праздникДа Дня пажарнай службы 
"Можа быць, у Дабра і Зла—адзін і той жа твар. Усё залежыць ад таго, калі сустракаюцца яны на шляху кожнага з нас",—пісаў Коэльа. Так можна сказаць пра агонь. Ён бывае пяшчотным і жорсткім, заварожвае і палохае, дорыць цяпло і губіць жыццё. Калі з надзейнага сябра агонь ператвараецца ў небяспечнага ворага, набіраецца нумар 101 і ў лічаныя хвіліны на месца здарэння адпраўляюцца пажарныя. Ім не прывыкаць да гарачага дыхання стыхіі, у бой  з якой уступаюць  рашуча і ўпэўнена. 

Миорские пожарные отметят профессиональный праздник—Па стане на 18 ліпеня ў раёне здарылася 7 пажараў, адзін з якіх на аб'екце дзяржуласнасці. Загарэўся кормаўборачны камбайн, што належыць ААТ "Міёрскі райаграсэрвіс". Астатнія выпадкі—у прыватным сектары. Гарэлі гаспадарчыя збудаванні. Гібелі людзей на пажарах з пачатку года не дапушчана,—расказвае начальнік раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Сяргей Слізень.—Пастаянная праблема, з якой сутыкаемся кожную вясну—выпальванне сухой расліннасці. Наводзячы парадак ля сваіх дамоў, гаспадары нярэдка забываюцца на правілы пажарнай бяспекі.
—Нагадайце найбольш частыя прычыны пажараў?
—Яны не мяняюцца. Па-ранейшаму большую частку загаранняў выклікае неасцярожнае абыходжанне з агнём. Да прыкладу, калі пакідаюць без нагляду печ, што цепліцца, ці кідаюць непатушаны акурак. Агонь, пакінуты без нагляду, можа стаць прычынай вялікай бяды. Між тым з кожным годам пажараў у раёне менее. Калі звярнуцца да статыстыкі за апошнія пяць год, бачна, што і на Міёршчыне, і ў вобласці, і ў цэлым па рэспубліцы іх колькасць змяншаецца. Меншыя і чалавечыя ахвяры.
 
Миорские пожарные отметят профессиональный праздникШто прыводзіць да зніжэння лічбаў сумнай статыстыкі?
—Як вядома, надзвычайную сітуацыю лепш папярэдзіць, чым пасля ліквідоўваць яе наступствы. Заўсёды надавалася вялікая ўвага прафілактычнай рабоце. Актыўна праводзіцца яна і цяпер. Пад пільнай увагай шматдзетныя і нядобранадзейныя сем'і, адзінокія і адзінока пражываючыя пенсіянеры і інваліды. Праводзім праверку іх домаўладанняў. Як пра-віла, большасць заўваг наконт стану пячнога ацяплення і электраправодкі. Інфармуем пра выяўленыя недахопы райвыканкам, сельвыканкамы і іншыя зацікаўленыя службы. Навучанне грамадзян мерам пажарнай бяспекі ажыццяўляецца падчас сельскіх сходаў, сустрэч у працоўных калектывах. Дзяцей з правіламі бяспекі знаёмім у гульнёвай форме. Інспектар групы прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю часты госць у навучальных установах раёна. Дзеці—самая ўдзячная аўдыторыя, з цікавасцю слухаюць і лёгка ўспрымаюць інфармацыю. Чаму іх навучым, такі вынік і будзем мець. Роля прафілактычнай работы важная і значная.

Кожны працоўны дзень, нягледзячы на адсутнасць трывожных званкоў, патрабуе ад пажарных сабранасці і павышанай гатоўнасці. Што пажадаеце калегам напярэдадні прафесійнага свята?
—Моцнага здароўя, сямейнага дабрабыту, а трывогі толькі вучэбнай. Дзякуй усім за службу! Асобныя словы віншавання і ўдзячнасці нашым ветэранам. Сёлета іх спіс папоўнілі намеснік начальніка па ідэалагічнай рабоце і кадравым забеспячэнні Міхаіл Курашэвіч, начальнік пажарнага аварыйна-выратавальнага паста №15 "Язна" Андрэй Прашкевіч і вадзіцель ПАВП №14 "Чэрасы" Уладзімір Лукашонак. На працягу года на заслужаны адпачынак адправяцца яшчэ некалькі супрацоўнікаў. Калектыў паступова абнаўляецца, а задачы застаюцца ранейшымі. Самая галоўная—не даць агню ператварыцца з сябра ў ворага.

Гутарыла Кацярына РЫНКЕВІЧ.
Фота К. БЛАЖЭВІЧА.


← Предыдущая

С 5 по 16 октября проходит акция "Молодежь за безопасность"

Назад к списку
Следующая →

В Миорском музее работает новая выставка

[[!if? &subject=`[[!is_amp]]` &operator=`==` &operand=`0` &then=` `]]