27 Ноября 2017

Миорские газовики на областном смотре-конкурсе профмастерства

gazeta
  • 604

 Міёрскія газавікі ў чарговы раз пацвердзілі веды і спрактыкаванасць на абласным аглядзе-конкурсе прафмайстэрства. З прафесійнага спаборніцтва каманда Міёрскага РГЗ у складзе старшага майстра Уладзіміра МАКСІМЕНКІ, слесара аварыйна-аднаўленчых работ Юрыя АЎЛАСЕВІЧА і вадзіцеля Сяргея ГАЙЛЕША вярнулася з перамогай і правам абараняць гонар УП "Віцебскаблгаз" на рэспубліканскім этапе.

Перамога, два дыпломы, фота на першай паласе газеты "Газавік Прыдзвінскага краю". Лідарскія пазіцыі для брыгады з Міёр не ў навінку. Апошнія пяць год яны ў вобласці першыя ці другія. Сёлета ў сакавіку атрымалі "серабро" ў рэспубліцы.


— Кожнае спаборніцтва патрабуе сур'ёзнай падрыхтоўкі, — заўважаюць канкурсанты. — Гэта выпрабаванне на прафесіяналізм і магчымасць дзяліцца вопытам.


У аглядзе-конкурсе на лепшую брыгаду па тэхнічным абслугоўванні ўнутрыдамавога газавыкарыстальнага абсталявання ўдзельнічалі шэсць каманд. Канкурэнцыю міярчанам склалі калегі з Докшыц, Полацка, Оршы і Віцебска.


 Тэарэтычную падкаванасць ацэньвалі праз тэсты. 20 пытанняў — 20 хвілін на рашэнне. Практычнае заданне даво-дзілася непасрэдна падчас спаборніцтва. За 40 хвілін належала вызначыць няспраўнасці ў газавыкарыстальным абсталяванні і правесці яго абслугоўванне. Дадатковыя балы прыносілі ўдзельнікам іх рацыяналізатарскія вынаходніцтвы.


— З кожным годам трымаць высокую планку складаней, — заўважае старшы майстар Уладзімір Максіменка. — Брыгады адказна рыхтуюцца да спаборніцтва, расце прафесійны ўзровень. Паміж прызавымі месцамі розніца ў балах невялікая.


Каманда Міёрскага РГЗ набрала 59,9 бала і стала пераможцай. Брыгада ВУ "Віцебскгаз" з 58,4 бала на другім месцы, у ВУ "Полацкгаз" 57,8 бала і трэцяя пазіцыя. Уладзіміру Максіменку прысуджана званне "Лепшы майстар".


Рэспубліканскае спаборніцтва пройдзе ў сакавіку. Нашых газавікоў чакае адказны этап падрыхтоўкі. 

Фотаматэрыял К. БЛАЖЭВІЧА.

Кацярына РЫНКЕВІЧ.

← Предыдущая

Во время затмения 28 августа Луна почти полностью покраснеет

Назад к списку
Следующая →

Комитет госконтроля области направил предложения

[[!if? &subject=`[[!is_amp]]` &operator=`==` &operand=`0` &then=` `]]