20 Августа 2024

Лидеров на уборке зерновых и севе озимых культур чествовали на Миорщине

gazeta
  • 572

Лидеровжатвыи сева озимых на этой неделе почтилив райагросервисе. В гости к аграриям наведалась депутатВитебскогообластногоСоветадепутатов, председательВитебскойобластнойорганизациипрофсоюзаработниковгосударственныхи других учреждений Елена Нефедова.

Лідараў жніва і сяўбы азімых на гэтым тыдні ўшанавалі ў райаграсэрвісе. У госці да аграрыяў наведалася дэпутат Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў, старшыня Віцебскай абласной арганізацыі прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў Алена Няфёдава.

Засталі Юрыя Развадоўскага на полі ў Пад'ельцах. Сеяў азімы рапс. На яго рахунку за некалькі дзён ужо было за 30 гектараў. Работа ў раслінаво- дстве звыклая. Юрый дзевятнаццаць гадоў працаваў на ільнозаводзе, а калі прадпрыемства ліквідавалі, вярнуўся ў гаспадарку. У перадавіках бываць яму таксама не прывыкаць.
Як і Ігару Гаўрыльчыку, з якім сустрэліся ў мехмайстэрні ў Наўгародах. Сёлета малады камбайнер хоць і не дасягнуў запаветнай тысячы, але, па словах выконваючага абавязкі кіраўніка былога ААТ «Пад’ельцы», галоўнага агранома Міхаіла Панкрата, вінаваты ў гэтым сціплы ўраджай збожжавых.

Старшыня Віцебскай абласной арганізацыі прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў Алена Няфёдава ўручыла абодвум механізатарам грашовыя сертыфікаты і адзначыла, што аграрыі нясуць адказнасць за стварэнне харчовай бяспекі ўсёй краіны. Пры гэтым ім даводзіцца мірыцца з капрызамі надвор'я, якія ўплываюць на агульны вынік работы.

– Мы шануем і паважаем людзей працы. Удзячныя тым, хто сёння забяспечвае насельніцтва краіны хлебам. Расказваем дзецям пра тое, як гэта нялёгка і ў той жа час пачэсна – удзельнічаць у стварэнні вялікага агульнага караваю, – падсумавала Алена Васільеўна. 

Алена ВАРОНІНА.
Фотаматэрыял Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

← Предыдущая

С 1 октября у жителей Беларуси появилась возможность заказывать дрова онлайн

Назад к списку
Следующая →

С кубком на Миорщину

[[!if? &subject=`[[!is_amp]]` &operator=`==` &operand=`0` &then=` `]]